Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Стагоддзе – гэта толькі пачатак
18 января

Стагоддзе – гэта толькі пачатак

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным векавому юбілею сацыяльнай службы, у канцэртнай зале РЦК сабраліся тыя, каму не чужыя праблемы іншых, хто ў любы час гатовы працягнуць руку дапамогі людзям, якія маюць у гэтым патрэбу.
3 прывітальным словам да прысутных звярнулася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга ТАРАН. Яна расказала пра гісторыю станаўлення і развіцця сацыяльнай службы, функцыі і задачы, якія сёння стаяць перад работнікамі сферы. Павіншавала іх і ветэранаў працы з прафесійным святам, пажадала здароўя, дабрабыту, цярпення і поспехаў.
– Не шкадуйце цеплыні сваіх рук для іншых, шчодра аддавайце сваю дабрыню і клопат тым, хто мае ў гэтым патрэбу, бо ўсё гэта вернецца вам, – звярнулася да сацыяльных работнікаў Вольга Віктараўна.

Словы падзякі начальніка ўпраўлення былі адрасаваны і кіраўнікам арганізацый, якія цесна ўзаемадзейнічаюць з сацыяльнай службай. Начальнікі аддзелаў па адукацыі Жанна ЗВЯГІНА, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ, галоўны ўрач ЦРБ Павел МАНЬКО, начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ і іншыя службовыя асобы падзялілі з сацработнікамі прыемныя моманты свята.
Павіншаваць з прафесійным святам і ўзнагародзіць лепшых работнікаў сферы завіталі на мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК і намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА.
У віншавальнай прамове Андрэй Аляксандравіч падкрэсліў, што тыя, хто працуе ў сацыяльнай галіне, – людзі па прызначэнні, бо выпадковыя ў ёй не затрымліваюцца.
За шматгадовую добрасумленную працу лепшыя работнікі сацыяльнай службы раёна былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, падзякамі і каштоўнымі падарункамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама,  райвыканкама, райсавета дэпутатаў, абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, райарганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Каштоўны падарунак падчас мерапрыемства быў перададзены ад райспажыўтаварыства дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў.

Святочны настрой на працягу ўрачыстага мерапрыемства дарылі прысутным музычныя і танцавальныя калектывы, салісты РЦК, МЦ “Ветразь”, ДШМ.

Падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага стагоддзю сацыяльнай службы, якое прайшло ў Магілёве, абласны камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ўзнагародзіў упраўленне райвыканкама Дыпломам І ступені за перамогу ў конкурсе па стварэнні сумеснага з РЦСАН альбома памяці “Прафесія дабра і міласэрнасці. Гісторыя і сучаснасць”.

* * *
Адзначаны ўзнага­родамі ў векавы юбілей і работнікі фінансавага аддзела райвыканкама, для якіх таксама быў арганізаваны святочны канцэрт, на якім галоўнаму спецыялісту фінансавага аддзела Ірыне ЦЫБУЛЬСКАЙ уручана Ганаровая грамата райвыканкама. А падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю фінансавай сістэмы Беларусі, якое на мінулым тыдні прайшло ў канцэртнай зале “Магілёў”, Падзячнае пісьмо абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў уручана намесніку начальніка фінаддзела райвыканкама Таццяне ШУТ.

­

Марыя ШУТ.
Фота аўтара.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00