Официальный сайт
, 18 августа 2019 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости региона - Было чаму павучыцца, як і ёсць што пераняць
11 июня

Было чаму павучыцца, як і ёсць што пераняць

    У аграгарадку Вішоў прайшоў выязны семінар-нарада са старшынямі гарадскіх, раённых і сельскіх саветаў дэпутатаў на тэму: “Аб практыцы сумеснай працы Вішоўскага сельскага Савета дэпутатаў і Бялыніцкага  СВК “Калгас “Радзіма” па пытаннях навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў”.
    Удзельнікі семінара-нарады на чале са старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыем ХАРЫТОНЧЫКАМ сабраліся ў актавай зале Вішоўскага СЦКіВЧ. Адкрываючы пасяджэнне, Дзмітрый Іванавіч завастрыў увагу калег на тым, каб яны тут не толькі пабачылі для сябе штосьці новае, але і максімальна прымянілі гэты вопыт на сваіх тэрыторыях.
Затым слова ўзяў старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў. Гаварыў ён аб простых, усім зразумелых рэчах, але кожная фраза яго мела глыбокі падтэкст і шырокі кантэнт. Напрыклад, самай вялікай заслугай гаспадаркі Аляксандр Міхайлавіч назваў калектыў калгаса. І патлумачыў, чаму:
    -Мы здольныя разам якасна вырашаць любыя вытворчыя, сацыяльна-культурныя і проста жыццёвыя задачы. Яшчэ адна асаблівасць заключаецца ў тым, што з 288 работнікаў гаспадаркі 90 працэнтаў складаюць выпускнікі мясцовых школ, у тым ліку 70 працэнтаў – Вішоўскай сярэдняй школы, з калектывам якой наладжана самае цеснае ўзаемадзеянне і суп­рацоўніцтва.
З цікавасцю слухалі ўдзельнікі семінара-нарады расказ Аляксандра Лапацентава пра тыя ўмовы, якія створаны ў калгасе для яго работнікаў, працоўнай моладзі і пенсіянераў, якія працягваюць яшчэ рабіць у сельгаспрадпрыемстве. Кажучы аб зарплаце калгаснікаў, якая, дарэчы, з пачатку бягучага года склала 1037 рублёў, кіраўнік гаспадаркі падрабязна раскрыў матывацыйны механізм заробкаў, пры якім на 1 рубель асноўнай заработнай платы кожны мае магчымасць дадаткова атрымаць яшчэ 110 працэнтаў даплат. Калі выканае шэраг канкрэтных умоў. За мінулы год усе работнікі сельгаспрадпрыемства мелі па 96 выхадных дзён.
Гаворачы пра ўзаемадзеянне гаспадаркі, сельскага Савета, школы, мясцовых устаноў сацыяльна-культурнай сферы, Аляксандр Лапацентаў асабліва падкрэсліў, што падзелу на наша-не наша не існуе. Усе працуюць разам, а сельгаспрадпрыемства яшчэ і аказвае фінансавую дапамогу. Толькі на падтрымку мясцовых устаноў сацыяльна-культурнай сферы за мінулы год было выдаткавана  162000 рублёў.
У адзінай звязцы працуюць сельгаспрадпрыемства і сельсавет. Напрыклад, некалькі гадоў таму гаспадарка выдзеліла сельсавету два трактары з касілкамі, на якіх працуюць пенсіянеры. Таксама даглядае з красавіка па кастрычнік мясцовыя могілкі работнік, адмыслова прызначаны дзеля гэтага калгасам. І атрымлівае заробак. Падобныя прыклады эфектыўнага ўзаемадзеяння не адзінкавыя факты. Іх шмат. На некаторых з іх, у прыватнасці – па навядзенні парадку на зямлі, спыніўся ў сваім дакладзе в.а. старшыні Вішоўскага сельвыканкама Дзмітрый КАРПІКАЎ. Ён адзначыў, што на тэрыторыі сельсавета размешчаны 31 населены пункт, у якіх пражываюць 2615 жыхароў. Бягучыя пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва аддаленых і малалікіх па колькасці жыхароў паселішчаў вырашаюцца праз дзейнасць шасці дамоў сацыяльных паслуг, сельскія сходы, зваротную сувязь са старастамі, дэпутатамі сельсавета.
    Лепшым пацвярджэннем таго, што вішоўшчына развіваецца, мае будучыню і перспектыўнасць, з’яўляецца дэмаграфічная сітуацыя. Па словах Дзмітрыя Карпікава, толькі на працягу сёлетняга мая зарэгістраваны 9 немаўлят, якія нарадзіліся ў паселішчах на тэрыторыі сельсавета. Аляксандр Лапацентаў дапоўніў гэту статыстыку наступнай цікавай інфармацыяй: у дэкрэтным адпачынку знаходзіцца 51 жанчына. Дырэктар Вішоўскай школы Кацярына ЗАЙЦАВА дадала яшчэ крыху пазітыўнай інфармацыі: назіраецца тэндэнцыя павелічэння колькасці першакласнікаў. Прыкладам, калі сёлета завяршылі вучобу 5 адзінаццацікласнікаў (да слова дадаць, з іх трое выказалі жаданне вучыцца ў Клічаўскім аграрным каледжы), то 1 верасня ў школу прыйдуць 23 першакласнікі.
    Аб патрабаваннях па навядзенні санітарнага парадку ў населеных пунктах падрабязна распавяла галоўны ўрач райЦГЭ, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Алена ДАМАРАЦКАЯ.
    Дзмітрый Харытончык напрыканцы пленарнага пасяджэння адзначыў, што на вішоўшчыне ідзе сістэмна актыўны працэс развіцця тэрыторыі, а ў СВК “Калгас “Радзіма” створаны для работнікаў такія ўмовы працы і побыту, што мясцовая моладзь застаецца жыць і працаваць на малой радзіме, на роднай зямлі.
    -Уражвае і кранае тое, – сказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў, – што калгас праяўляе вялікі клопат пра кожнага чалавека, пачынаючы ад выхаванцаў дзіцячага садзіка і заканчваючы пенсіянерамі.
­
Усе мы жывём у адных умовах, дзейнічаем у адным прававым полі, але якія розныя вынікі! Пытанне, мабыць, у падыходах, формах і метадах, якія выкарыстоўваюцца ў працы з людзьмі, у сістэмнасці гэтай работы, нераўнадушнасці, асабістым жаданні кіраўніка сельгаспрадпрыемства дапамагчы чалавеку.
    Вішоўскі вопыт сумеснай працы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні паселішчаў, эфектыўнага ўзаемадзеяння СВК “Калгас “Радзіма” з сельвыканкамам, школай, установамі сацыяльна-культурнай сферы, праваслаўным прыходам вельмі карысны для ўсіх сельсаветаў нашай вобласці. Тут ёсць чаму павучыцца і ёсць што максімальна пераняць, укараніць старшыням сельвыканкамаў на сваіх тэрыторыях.
    Пасля пасяджэння ўдзельнікі семінара-нарады наведалі алею Славы СВК “Калгас “Радзіма”, сад Міру, амфітэатр, школу і гістарычны музей калгаса, дзе на ўласныя вочы пераканаліся ў значнасці і эфектыўнасці работы сельгаспрадпрыемства па добраўпарадкаванні аграгарадка Вішоў, стварэнні ўмоў для камфортнага жыцця насельніцтва.
    У Бялынічах яны пазнаёміліся з элементамі добраўпарадкавання горада, наведалі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі.
    Затым у РЦК прайшло пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, падчас якога былі дэтальна і ў комплексе разгледжаны пытанні хода рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2018 года № 357 “Аб пустуючых і трухлявых дамах”, заслухана справаздача старшыні Чавускага райсавета дэпутатаў Анатоля МАЦЮЛІНА, вырашаны іншыя пытанні парадку дня пасяджэння.  

Міхась КАРПЕЧАНКА

Афиша и объявления

14 августа
Прямую телефонную линию 17 августа 2019 года в Могилевском облисполкоме будет проводить управляющий делами облисполкома Воронин Григорий Александрович.
14 августа
17 августа 2019 г. проводит «прямую телефонную линию» управляющий делами райисполкома ВОЙТОВИЧ Светлана Альбертовна.
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00