Официальный сайт
Суббота, 19 октября 2019 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости региона - Сустрэча кіраўніцтва раёна з насельніцтвам...
21 августа

Сустрэча кіраўніцтва раёна з насельніцтвам прайшла ў вёсцы Заполле

­Чарговая сустрэча кіраўніцтва раёна з насельніцтвам па месцы жыхарства прайшла ў вёсцы Заполле. Удзел у ёй прынялі старшыні райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК і Запольскага сельвыканкама Святлана ВАЛЧКОВА, начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ, участковы інспектар РАУС Кірыл НАВУМАЎ, старшы матрос-ратавальнік выратавальнага паста ў Бялынічах РДА “ОСВОД” Ганна ДАРАШКЕВІЧ.
Хоць на сумоўе з прадстаўнікамі ўлады прыйшло і не так ужо многа жыхароў Заполля, бо на двары ягадна-грыбны сезон, і многія вяскоўцы, зразумела, стараюцца на зборы дарункаў прыроды папоўніць сямейны бюджэт, але яны агучылі вострыя праблемы, што тычацца пытанняў іх жыццезабеспячэння. Першая з іх адносіцца да правядзення рамонту дарогі на Заполле і па самой вёсцы.
– Едзеш па нашай шашы, як па пральнай дошцы, – кажа адна з жанчын. – Кожны год робяць ямачны рамонт, але праз нейкі час на дарозе з’яўляюцца яшчэ большыя і глыбейшыя выбоіны. Патрэбна пакласці новае асфальтавае пакрыццё.
Старшыня сельвыканкама Святлана Валчкова патлумачыла, што рамонт дарогі на Заполле вядзецца, яна ўжо адрамантавана да Казловага рова, што за Баханямі.
– Вырашэнне гэтай праблемы, – дадала старшыня сельвыканкама, – знаходзіцца на асабістым кантролі намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя ДАВЫДАВА. – Я з ім па гэтым пытанні гутарыла ўчора.
– Новы асфальт класці на дарогу ніхто не будзе, – уступае ў дыскусію Андрэй Ганчук, які, да слова сказаць, з’яўляецца і дэпутатам райсавета па Запольскай выбарчай акрузе. – На гэта патрабуюцца вялікія грошы, якія ў бюджэце не прадугледжаны, а ў раёне ёсць яшчэ дарогі з куды горшым станам. Буду садзейнічаць, каб на працягу жніўня-верасня было завершана правядзенне ямачнага рамонту яе. І, можа, па-новаму заасфальтуюць толькі самыя праблемныя ўчасткі цэнтральнай вуліцы ў Заполлі – прыкладам, каля магазіна, дзіцячага садка. Вось і ўсё, што магу паабяцаць.
Было бачна, што прысутныя з такім парадкам вырашэння праблемы пагадзіліся ці, па крайняй меры, успрынялі яго з разуменнем, бо далей да гэтага пытання не звярталіся.

Другое ­пытанне тычылася змены раскладу руху рэйсавага аўтобуса. А ў дадатак да гэтага, на аўтобусным прыпынку не заменена адпаведная інфармацыя. Хоць змены тыя адбыліся ажно ў сакавіку!
– Паколькі аўтобус стаў прыходзіць пазней, – расказваюць жанчыны, – узнікаюць цяжкасці ў Бялынічах, каб дабрацца да бальніцы, з’ездзіць у Магілёў. Прыязджаем у райцэнтр, а гарадскі аўтобус пайшоў ужо. Хворым, старым трэба дабірацца да паліклінікі пехатой, а ў такі час не заўсёды знаходзіцца вольны талон на прыём да ўрача. Спазняемся і на рэйсавы аўтобус на Магілёў. Нас наконт змен ніхто не апытваў, усе абураюцца, бо дадаліся нязручнасці.
Андрэй Ганчук запэўніў удзельнікаў сустрэчы ў тым, што па гэтай праблеме правядзе кансультацыю з кіраўніцтвам аўтапарка № 7. Паабяцаў, што пасадзейнічае, каб інфармацыйныя аншлагі з новым графікам руху рэйсавага аўтобуса былі змешчаны на прыпынку, інфармацыйных стэндах мясцовых устаноў.
– Трэба, каб аўтобус хадзіў па ранейшым раскладзе, – прагучала рэпліка з залы мясцовага клуба, дзе і праходзіла сустрэча.
– Кансультацыю па вырашэнні гэтай праблемы правяду, – адзначыў Андрэй Ганчук. – Але, каб вярнуцца да ранейшага графіка руху рэйсавага аўтобуса, будзе праведзена апытанне насельніцтва паселішчаў, якое карыстаецца гэтай паслугай аўтапарка № 7. Каб не здарылася такое, што толькі выключна вас не задавальняе такі графік, а для ўсіх астатніх гэтай праблемы не існуе наогул.
Віталь Воранаў прывёў прыклад, калі адзін жыхар Майска ад імя ўсяго насельніцтва вёскі звярнуўся з заявай аб змене графіка руху рэйсавага аўтобуса. Пры вывучэнні праблемы высветлілася, што ўсіх вяскоўцаў, апроч самога заяўніка, цалкам задавальняе дзейны графік руху аўтобуса на Заазер’е.
Падчас сустрэчы было ўзнята пытанне не столькі якасці пітной вады, колькі ўліку яе расходвання.
– З пачатку ліпеня, – абурана кажуць запольскія гаспадыні, якія завіталі на сустрэчу, – вада ідзе амаль кожны дзень. З неба. У выглядзе дажджу. І бясплатна палівае нашы агароды. А нам у “жыроўках” ставяць расход яе па 10 і больш кубаметраў.
– Я жыву адна, гаспадаркі не трымаю, – распавядае пажылая жанчына. – Калонка знаходзіцца далёка ад дома, здароўе слабое, дык наймаю чалавека, каб прынёс вядро вады. Не, камунальшчыкі ставяць расход у 10 кубаметраў. Дзіўна тое, але, выходзіць, што на сабачку, які гадуецца ў двары, за дзень 7 літраў вады расходую! Работнікі жылкамгаса не хочуць нам нават патлумачыць, як вылічваецца расход вады. Напісалі, значыць – заплаці.
Андрэй Ганчук узяў вырашэнне гэтай праблемы на кантроль.
Прагучалі нараканні і на якасць хлеба, які выпякаецца на хлебазаводзе райста. Адна з жанчын сказала, што за два дзясяткі гадоў, якія яна пражыла ў Заполлі, рэцэптура яго не мянялася. Яшчэ адна сказала, што хлеб хутка чарсцвее: сёння купіш, а заўтра буханкай хоць цвікі забівай! Таму і ездзяць многія запальчане ў Бялынічы, каб набыць хлеб Барысаўскага ці Магілёўскага заводаў.
І гэту праблему старшыня райсавета дэпутатаў паабяцаў узяць на свой кантроль, параіўшы прысутным падумаць і аб адкрыцці ў вёсцы прыватнай хлебапякарні.
– І грошай заробіце, і хлебам аднавяскоўцаў забяспечыце, – сказаў ён і дадаў, што дзяржава на адкрыццё ўласнай бізнес-справы выдзяляе субсідыі, дзейнічае льготная сістэма падаткаабкладання, спрошчана сама працэдура рэгістрацыі сваёй справы. – І гэта тычыцца не толькі арганізацыі хлебапячэння. Сёння адкрыць уласную справу вельмі лёгка і не затратна. Падумайце над маёй прапановай.
Начальнік РАНС Віталь Воранаў распавёў прысутным аб пажарнай сітуацыі ў раёне. Сёлета з пачатку года адбыліся на два пажары больш чым за леташні адпаведны перыяд, і загінулі ад іх таксама на два чалавекі больш. Таксама ён звярнуў іх увагу на абачлівыя паводзіны ў лесе, куды вяскоўцы актыўна рушылі з пачаткам грыбнога сезона. Па Беларусі ўжо знойдзена больш за сотню заблукалых грыбнікоў і ягаднікаў. А пошук такіх людзей абыходзіцца дзяржаве вельмі дорага, затрачваюцца і немалыя чалавечыя рэсурсы.
– Ідучы ў лес, абавязкова паведамце родным кірунак, – рэкамендуе ратавальнік. – Вазьміце з сабой ваду, лекі, якія прымаеце, перакус, падзараджаны мабільны тэлефон. І абавязкова разлічвайце свае сілы. Нядаўна мы шукалі 90-гадовага дзядулю, які пайшоў па грыбы. Як потым высветлілася, з лесу вярнуцца не мог, бо яму на тое ўжо не хапіла фізічных сіл. А на пошук яго мы накіравалі два аўтамабілі, людзей, былі задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі, лясгаса, сваякі грыбніка.
Таксама Віталь Воранаў нагадаў прысутным на сустрэчы вяскоўцам пра неабходнасць падрыхтоўкі печаў да халоднага сезона, расказаў, што і як тыя павінны зрабіць, каб правесці зіму ў бяспецы і цёплым спакоі.
Напрыканцы ўсе прагледзелі прафілактычны фільм аб тым, як правільна трэба сябе паводзіць, калі заблукалі ў лесе.  

­

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара

­
­

Афиша и объявления

18 октября
«25 октября 2019 г. с 10.00 в Белыничском районном исполнительном комитете проведет выездной личный прием граждан Снопков Николай Геннадьевич – заместитель...
17 октября
19 октября 2019 г. проводит «прямую телефонную линию» заместитель председателя райисполкома КОТОСОВА Елена Михайловна.
16 октября
Управление по труду, занятости и социальной защите райисполкома приглашает безработных и незанятых граждан принять участие в мероприятии «Ярмарка...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00