Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Мікалай ДАРЭЧКІН і Валянцін ЯКУШАЎ выйшлі...
21 августа

Мікалай ДАРЭЧКІН і Валянцін ЯКУШАЎ выйшлі на паказчык у 2000 тон

Той, каму выпала магчымасць паназіраць за ходам жніва ў СВК “Калгас “Радзіма”, не можа не заўважыць яркія налепкі ў выглядзе зорак на баках камбайнаў.
Кожная такая зорка – тысяча тон, якую экіпаж камбайна намалаціў падчас жніва.
З мінулай суботы на адну зорку больш ста­ла ў экіпажаў камбайнаў у складзе Івана АЎТУШЭНКІ і Мікалая ЛЯНЕЎСКАГА, Артура ЛЯНЕЎСКАГА і Кірыла ЕЛІСЕЕВА, Аляксандра КУРАНЦОВА і Сяргея ПАЛУЯНОВІЧА, Віктара і Арцёма ДЗЯМІДАВЫХ,  Яўгена ШАЛКОЎСКАГА і Аляксандра ДЗЯЧЭНКІ, Яўгена ЛЮЦІКАВА і Канстанціна САЛАДУХІ. 

Безумоўныя лідары сёлетняга жніва, якія разам працуюць сёмы сезон (і, між тым, столькі ж часу ўтрымліваюць раённую пальму першынства па намалотах), Мікалай ДАРЭЧКІН і Валянцін ЯКУШАЎ выйшлі на паказчык у 2000 тон!
– Ад шчырага сэрца віншую! – паціснуў перадавікам рукі старшыня сельгаскааператыва Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. – Сёлетняе жніво вельмі складанае для вас, надвор’е не заўсёды спрыяе, але сваю ўзнагароду і Мікалай, і Валянцін заслужылі. Яны спаборнічалі з усімі на роўных, ніхто не даваў ім лепшыя ўчасткі. Адным словам, малайцы!
“Зорныя” налепкі атрымалі і вадзіцелі, якія з пачатку жніва перавезлі па тысячы і больш тон збожжа. Гэта Міхаіл КАНЦАВЫ, Сяргей ШАЛКОЎСКІ, Міхаіл ВАРФАЛАМЕЕЎ і Арцём ДЗЯМІДАЎ.
Павіншаваць перадавікоў жніва завітала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена СНЫТКО. Яна ўручыла лепшым камбайнерам і вадзіцелям падзячныя пісьмы, грашовыя прэміі і падарункі.
­
Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА адзначыла каштоўнымі падарункамі маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Куранцова і Сяргея Палуяновіча, якія першымі ў раёне сярод маладых камбайнераў перасягнулі намалот у тысячу тон збожжа.
Не засталося ў баку і кіраўніцтва СВК “Калгас “Радзіма”. Усе лепшыя ўдзельнікі жніва-2019 былі адзначаны грашовымі прэміямі. “Дзвюхтысячнікі” і “тысячнікі” атрымалі прэмію па 100 рублёў на экіпаж, вадзіцелі-“тысячнікі” – па 75 руб.
Заахвочаны на прэсаванні саломы механізатары Уладзімір КАЗАКОЎ, Пётр БЯЛОЎ, Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ, Юрый САРОКІН і Аляксей РАГУЛЁЎ, на пагрузцы зерня – Аляксандр КАЗАКОЎ і Уладзімір ЛЯНЕЎСКІ. Усе яны атрымалі па 100 рублёў прэміі.
­Фота аўтара.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.­

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00