Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй...
15 мая

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй САЛАНІНКА: “Давер трэба апраўдваць канкрэтнымі справамі”

Не фармальная, а канкрэтная праца з людзьмі і юрыдычнымі асобамі з’яўляецца найважнейшым момантам у штодзённай дзейнасці старшыні райсавета дэпутатаў Андрэя Саланінкі. Гэтага ж ён патрабуе і ад работнікаў сельсаветаў, і дэпутацкага корпуса раёна.

Андрэй Аляксандравіч, прамінула тры месяцы пасля таго, як вас выбралі старшынёй райсавета дэпутатаў. Што ў сувязі з гэтым змянілася ў вашым асабістым жыцці і як бы вы ацанілі “баяздольнасць” нашага дэпутацкага корпуса?

– Асаблівых змен у асабістым жыцці не адбылося. Прыбавілася хіба што клопатаў, крыху менш стала вольнага часу.

Што ж да “баяздольнасці” дэпутацкага корпуса, то з патэнцыялам яго быў добра знаёмы і раней, паколькі з’яўляўся намеснікам старшыні райсавета дэпутатаў. У цэлым, кожны дэпутат райсавета здольны кампетэнтна выконваць свае грамадскія абавязкі, дапамагаць  старастам, старшыням сельсаветаў сваёй выбарчай акругі своечасова рэагаваць на тое ці іншае пытанне па жыццезабеспячэнні насельніцтва, а ў некаторых выпадках працаваць і на апераджэнне іх. Гэта сведчыць аб існаванні пастаяннай сувязі паміж дэпутатамі і насельніцтвам, кіраўніцтвам гаспадарак і арганізацый, што дзейнічаюць у выбарчых акругах.

Адным з важных рэзерваў удасканалення дэпутацкай працы з’яўляецца і тое, што ў складзе райсавета шмат маладых па ўзросце народных выбраннікаў. А ім у найбольшай ступені характэрна ініцыятыўнасць, нераўнадушнасць, генерыраванне новых ідэй і рэалізацыя іх, нестандартнае вырашэнне пытанняў.

– Назавіце тых дэпутатаў райсавета, на грамадскую дзейнасць якіх неабходна арыентавацца і ўсім астатнім народным выбраннікам?

– Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір Раманенка, кіраўнік БУКП “Жылкамгас” Віктар Івулёў, былы дырэктар нашага лясгаса Юрый Заблоцкі.

Яны не першае скліканне выбіраюцца дэпутатамі раённага Савета, маюць багаты жыццёвы вопыт, выдатна ведаюць праблемныя моманты насельніцтва сваіх выбарчых акруг.

У якасці аднаго з прыкладаў прывяду СВК “Калгас “Радзіма”, які вось ужо чацвёрты дзясятак гадоў узначальвае Аляксандр Лапацентаў. Гаспадарка на пастаяннай аснове аказвае пасільную дапамогу школе, мясцовым структурам сацыяльнай сферы, Вішоўскаму сельвыканкаму. Праводзячы рэгулярныя сустрэчы з людзьмі, Аляксандр Міхайлавіч не адмахваецца ад іхніх турбот. Напрыклад, на сёлетнім справаздачным сходзе ён агучыў ініцыятыву, якая скіравана на аказанне дапамогі гаспадаркі па навядзенні парадку на зямлі, падтрыманні ў належным санітарным і эстэтычным стане вёсак, што тэрытарыяльна ўваходзяць у склад сельгаскааператыва.

– Як вы ацэньваеце работу старшыняў сельсаветаў?

– Іх канкрэтная штодзённая праца, накіраваная на развіццё і павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, прыцягненне яго да сумеснага вырашэння пытанняў па забеспячэнні спрыяльных, камфортных умоў побыту, прыносіць станоўчыя вынікі.

Яшчэ адзін з паказчыкаў – гэта санітарны стан паселішчаў, узровень іх добраўпарадкавання. Як вядома, чыста не там, дзе прыбіраюць. Парадак заўсёды будзе там, дзе не смецяць.

Патрабую ад старшынь сельвыканкамаў, каб на саміх сядзібах сельсаветаў заўсёды панаваў узорны парадак. У такім разе яны будуць мець маральнае права патрабаваць такога ж парадку ад іншых, у тым ліку і ад гаспадароў жылых падворкаў.

Цяпер па добрай традыцыі настаў перыяд навядзення парадку на зямлі пасля зімы. Упэўнены, што кожнаму жыхару раёна ёсць яшчэ да чаго прыкласці свае рукі. Таму, карыстаючыся выпадкам, заклікаю як гараджан, так і вяскоўцаў навесці ўзорны парадак на сваіх прыдомавых тэрыторыях, сядзібах, зямельных участках і вуліцах. Дапамагайце адзін аднаму ў гэтай патрэбнай і важнай справе. Не праходзьце міма смецця. Вучыце захаванню побытавай культуры падрастаючае пакаленне. Тым больш гэта важна, бо ваша слова, слова суседа, аднавяскоўцы, старэйшага па ўзросце чалавека, вельмі аўтарытэтнае.

Важны момант заключаецца і ў тым, што ў першую нядзелю верасня нашы Бялынічы стануць сталіцай чарговага, ХХVІІ, Дня беларускага пісьменства. Да нас завітае шмат гасцей, а іх, таксама па добрай даўняй традыцыі, трэба сустрэць гасцінна. У тым ліку і ўзорным парадкам як у горадзе, так і ва ўсіх паселішчах раёна.

– Андрэй Аляксандравіч, Указ № 357 “Аб пустуючых і старых дамах” паскорыў рэалізацыю мерапрыемстваў па навядзенні ўзорнага парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў?

– Праца па скарачэнні колькасці безгаспадарных і аварыйных пабудоў у населеных пунктах раёна праводзіцца не адзін год. Зроблена ў гэтым кірунку нямала, і вынікі гэтай працы бачныя. Напрыклад, толькі за мінулы год у сельскіх населеных пунктах раёна былі знесены 43 аварыйныя дамы, уцягнута ў гаспадарчы абарот 34,48 гектара зямлі. За першы квартал бягучага года ліквідаваны 105 трухлявых пабудоў. Такім чынам, праца ў гэтым кірунку прадаўжаецца і будзе праводзіцца надалей.

Хачу адзначыць, што гэты ўказ не толькі зняў шэраг бар’ераў у справе скарачэння колькасці безгаспадарных і аварыйных пабудоў, але дазволіў яе і ўдасканаліць. Напрыклад, выканкамам прадастаўлена права адчужаць пустуючыя і старыя дамы як праз аўкцыёны (у тым ліку і з выкарыстаннем механізму паніжэння пачатковай цаны), так і шляхам іх прамога продажу пры наяўнасці адной прапановы аб куплі. Гэта дазволіла паскорыць саму працэдуру адчужэння такіх дамоў, спрасціла працэс прыняцця рашэнняў па іх продажы або перадачы новаму ўласніку.

Дзеянне названага ўказа распаўсюджваецца і на гарады. Скажам шчыра, і ў іх яшчэ ёсць аб’екты, у якіх адсутнічаюць уласнікі. Такія збудаванні псуюць эстэтычны выгляд паселішча, а часам уяўляюць сабой пагрозу жыццю для мясцовага насельніцтва, у тым ліку і дзяцей.

Калі будынак не прыдатны да эксплуатацыі і не падлягае рамонту – яго трэба зносіць.

Ва ўказе прадугледжваецца магчымасць прадастаўлення выканкамам зямельнага ўчастка, на якім размешчаны пустуючы альбо састарэлы дом, новаму землекарыстальніку пры ўмове зносу такога дома за яго кошт. Акрамя таго, падрабязна рэгламентуюцца механізмы працы з рухомай маёмасцю, размешчанай у пустуючых і старых дамах, а таксама парадак адчужэння і наступнай дзяржаўнай рэгістрацыі пустуючых і старых дамоў, у дачыненні да якіх адсутнічаюць правазасведчвальныя дакументы.

У дакуменце замацавана і адказнасць для ўласніка пустуючага дома. У заяве аб намеры выкарыстаць гэты дом, што падаецца ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, павінна ўтрымлівацца яго абавязацельства выконваць устаноўленыя заканадаўствам мерапрыемствы па ахове і выкарыстанні зямель.

– Андрэй Аляксандравіч, хацелася б пачуць колькі слоў і аб рабоце грамадскіх энтузіястаў – стараст, старшыняў дамавых камітэтаў.

– У пераважнай большасці іх, і сапраўды, можна назваць энтузіястамі. Грамадскасць заўсёды з’яўлялася добрым і надзейным памочнікам улады. Прайшоўшыя гады толькі пацвердзілі правільнасць некалі прынятага рашэння аб заснаванні інстытута стараст. За гэты час выключная большасць такіх прадстаўнікоў вясковых грамад прызнаныя жыхарамі населеных пунктаў і заслужылі ў іх сапраўдны давер, карыстаюцца высокім аўтарытэтам. Менавіта стараста, як ніхто іншы, дакладна ведае, хто з аднавяскоўцаў і ў чым мае патрэбу, якую чакае дапамогу.

На сёння ў сельскай мясцовасці раёна выбраны і дзейнічаюць 110 стараст, у горадзе працуюць 113 старшыняў дамавых камітэтаў. І зараз работу органаў улады немагчыма ўявіць без гэтых людзей – нераўнадушных, ініцыятыўных, з актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыямі. Менавіта на іх трымаецца сістэма мясцовага самакіравання, якое складаюць раённы Савет дэпутатаў, сельскія саветы. А памочнікамі іх з’яўляюцца органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання: дамавыя і вулічныя камітэты, старасты вёсак.

Ва ўзаемадзеянні з райвыканкамам, райсаветам дэпутатаў яны прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі важнейшых кірункаў дзейнасці па павышэнні якасці жыцця насельніцтва раёна. Гэта – і навядзенне парадку на зямлі, і паляпшэнне гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання, і ўкараненне і падтрымка дзяржаўных сацыяльных стандартаў, і шмат што іншае.

Нядаўна на дваццаць восьмай сесіі райсавета дэпутатаў была    адзначана выніковая грамадская праца, ініцыятыўнасць, асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне добраўпарадкавання паселішчаў, вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння іх жыхароў старастаў вёсак Асавец – Сяргея Лахтанава, Вольніца – Юрыя Міхайлава, Краснае – Кацярыны Маслянковай. Ім былі ўручаны Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў.

– Назавіце найбольш важныя праблемы, якія хвалююць зараз вас у справе жыццезабеспячэння насельніцтва?

– Пільную ўвагу надаю працы са зваротамі грамадзян. Разам з аказаннем дапамогі канкрэтнаму чалавеку зварот дае падставу для разважання аб наяўнасці якіх-небудзь праблем у пэўным населеным пункце. Фактычна, звяртаючыся да дэпутата, грамадзянін уносіць абгрунтаваную прапанову па ўдасканаленні дзейнасці органаў кіравання, а дэпутатам мясцовых саветаў застаецца ліквідаваць выяўленыя недахопы, аб’яднаўшы намаганні выканаўчай і прадстаўнічай галін улады.

У населеных пунктах патрабуецца правядзенне далейшай працы па паляпшэнні вулічнага штучнага асвятлення іх, рамонце калодзежаў, устаноўцы новых агародж вакол тэрыторый грамадзянскіх могілак, выкананні касметычнага рамонту брацкіх пахаванняў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. У цесным супрацоўніцтве з калектывамі ўстаноў, арганізацый, гаспадарак раёна праводзіцца праца па добраўпарадкаванні, азеляненні і паляпшэнні санітарнага стану, эстэтычнага выгляду як Бялынічаў, так і сельскіх паселішчаў.

Гутарыў Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота Вольгі Набокавай.

zara.by

Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00