Задачы першачарговай важнасці

У мінулы чацвер у рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва з калектывам Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый сустрэлася намеснік старшыні райвыканкама, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Ірына ФУРСАВА.
На сустрэчы гаворка шла аб галоўнай грамадскапалітычнай падзеі пяцігодкі – VI Усебеларускім народным сходзе. Ірына Уладзіміраўна падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў прамінулым народным форуме, адзначыўшы яго сёлетнія асаблівасці, у тым ліку факт наяўнасці як унутры нашай краіны, так і за яе межамі сіл, якія ставілі сваімі мэтамі перашкодзіць правядзенню сходу, але, нягледзячы ні на што, ён адбыўся.
Не абмінула выступоўца і сітуацыю, якая склалася ў нашай краіне цягам апошніх месяцаў.
– Давайце пачнём з вызначэння паняцця Дзяржава. Яно мяркуе ў тым ліку і падпарадкаванне яе законам: добрым ці дрэнным, – сказала Ірына Фурсава. – Калі нашы законы дрэнныя – давайце змяняць іх. Але законным шляхам, не на вуліцах з крыкамі і ладзячы беспарадкі.
Разважала дэлегат і аб важнасці захавання цэласнасці краіны.
– Мы заўсёды ганарыліся тым, што ў нашай Беларусі ў любы час сутак можна спакойна хадзіць па вуліцах. Бачачы перад вачыма нядаўнія прыклады, мы павінны зрабіць вывад і не паўтарыць памылак іншых дзяржаў. Узгадайце, яшчэ некалькі гадоў таму мы спачувалі і прымалі ў сябе жыхароў суседняй Украіны, якія ўцякалі ад вайны. Дык да чаго частка нашых суграмадзян імкнецца сёння? Няўжо да таго, каб праз нейкі час і беларусы таксама пачалі шукаць прытулак? Няўжо нашы суайчыннікі не задумваюцца, да чаго нас прывядуць патрабаванні апазіцыйных структур? Куды мы прыйдзем у выпадку прапаноўваемай імі павальнай прыватызацыі, неадкладнай ліквідацыі слабых прадпрыемстваў, распродажу земляў сельскагаспадарчага прызначэння, выхаду з Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, у інфармацыйнай сферы – пры поўнай забароне расійскіх СМІ. Ці станем мы жыць лепш, калі ўсё гэта спраўдзіцца?
– Праблемы ў нашай краіне сапраўды існуюць, – адзначыла Ірына Уладзіміраўна. – Недасканаласці і недапрацоўкі ёсць і ў заканадаўстве, і ў рабоце органаў улады. Аднак разам з тым нельга адмаўляць і ўсё тое, што зроблена за апошнія гады ў нашай дзяржаве, – сказала, падводзячы вынік, Ірына Фурсава. – А яшчэ давайце сумленна адкажам на пытанне: ці поўнасцю мы, знаходзячыся на сваім працоўным месцы, аддаёмся сваёй справе, ці ўсё мы самі робім для таго, каб нешта змяніць для сябе і для краіны ў лепшы бок? Напэўна, менавіта з гэтага і трэба пачаць – з сябе.
Аператыўную абстаноўку па пажарах прысутным давёў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ. Ён адзначыў факт рэзкага павелічэння колькасці пажараў з пачатку года як у раёне (2 пажары, 2 загінулых), так і ў цэлым па Магілёўшчыне. Віталь Валянцінавіч заклікаў, звяртаючыся асабліва да гаспадароў прыватных дамоў, не адносіцца абыякава да правіл пажарнай бяспекі, у тым ліку да ўстаноўкі аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў. Варта адзначыць, што ў мінулым годзе апавяшчальнікі выратавалі ад гібелі 5 жыццяў у нашым раёне, у вобласці – 31, у тым ліку 16 дзяцей.
Інспектар АДАІ РАУС Віктар САРОКА распавёў 
аб статыстыцы ДТЗ на дарогах раёна. Так, летась было зарэгістравана 9 
здарэнняў, у якіх пацярпелі людзі, у тым ліку 5 чалавек атрымалі траўмы,
 загінулі 6 вадзіцеляў. Прычым палова кіроўцаў знаходзіліся ў стане 
алкагольнага ап’янення. Яшчэ адна актуальная праблема на дарогах – 
сутыкненне з дзікай жывёлай (летась у раёне зафіксавана 55 выпадкаў). 
Віктар Сарока таксама нагадаў аб неабходнасці выкарыстання 
святлоадбівальных элементаў і ўвогуле строга выконваць правілы дарожнага
 руху.
      
    
***
      
    
У гэты ж дзень з калектывам ЦРБ сустрэлася дэлегат VI Усебеларускага 
народнага сходу, галоўны ўрач райЦГЭ Алена ДАМАРАЦКАЯ. Дзелячыся з 
калегамі незабыўнымі ўражаннямі ад мерапрыемства, Алена Ігараўна 
адзначыла, што значная ўвага на сходзе была нададзена ў тым ліку сістэме
 аховы здароўя. У ёй у бліжэйшай пяцігодцы ўсе намаганні будуць 
сканцэнтраваны на ахове здароўя насельніцтва, павышэння даступнасці і 
якасці медыцынскай дапамогі. Працягнецца будаўніцтва і рэканструкцыя 
аб’ектаў першай медыцынскай дапамогі, будзе ўзмацняцца інстытут 
традыцыйнай сям’і, падтрымка мнагадзетных сем’яў, ахова мацярынства і 
дзяцінства. Алена Ігараўна таксама адзначыла высокі арганізацыйны 
ўзровень форуму, добразычлівую спрыяльную атмасферу, якая панавала ў 
Палацы Рэспублікі на працягу двух дзён, а таксама папрасіла тых, хто 
яшчэ не слухаў выступленне Прэзідэнта – абавязкова гэта зрабіць.
      
    
Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.
Поделиться:



 
				 
								 
							 
							 
        








 Версия для печати
Версия для печати


