Вторник, 9 сентября 2025 года
Russian Belarusian English
17 мая

Добрыя справы

Аказаць якасную медыцынскую дапамогу магчыма толькі дзякуючы высокаадукаваным спецыялістам, выкарыстанню сучасных методык, навейшага абсталявання. На Бялыніччыне праводзіцца актыўная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў. За апошнія гады свае дзверы пасля капітальнага рамонту адчынілі дзіцячае, тэрапеўтычнае, хірургічнае, неўралгічнае аддзяленні…
Днямі ў ЦРБ адбылася радасная падзея. Сюды разам з намеснікам старшыні райвыканкама Надзеяй Серыкавай завітала начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Раіса Лычкоўская, каб уручыць ключы ад машыны “Фольксваген-Транспарцёр” галоўнаму ўрачу ЦРБ Віктару Пянькоўскаму. Такога цудоўнага падарунку тут чакалі даўно, а таму не шкадавалі слоў удзячнасці.
mashina_2013– На ўліку ў ЦРБ знаходзяцца пяць хворых, якія маюць патрэбу ў гемадыялізе, - паведаміў Віктар Канстанцінавіч. – Тры разы на тыдзень ім неабходна ездзіць у Магілёў для ачышчэння крыві. Мы шукалі розныя шляхі, каб своечасова дастаўляць іх у абласны цэнтр на гэтую працэдуру. А таму вельмі ўдзячныя Раісе Фёдараўне за тое, што дапамагла вырашыць праблему з аўтатранспартам. Зараз хворыя на нырачную недастатковасць у камфортных умовах (“Фольксваген-Транспарцёр” – аўтамабіль на дзевяць пасадачных месцаў) будуць дабірацца да Магілёва.
Дарэчы, два гады таму, ізноў жа, дзякуючы ініцыятыве Раісы Лычкоўскай, адзін аўтамабіль быў перададзены ў карыстанне супрацоўнікам Машчаніцкай амбулаторыі.

Поделиться:

Афиша и объявления

5 сентября
18 сентября 2025 года с 9.00 до 12.00 на территории Могилевской области будет проводиться проверка системы оповещения с включением электросирен.
28 августа
В целях профилактики производственного травматизма, соблюдения требований законодательства об охране труда в организациях, выполняющих лесосечные работы...
22 августа
26 августа 2025 г. с 14.00 до 16.00 тематическую «прямую телефонную линию» на тему «Порядок ввоза товаров для личного пользования при переселении на постоянное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00