, 28 июля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
18 июля

На пасяджэнні райвыканкама

Галоўным і важным пытаннем парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама, безумоўна, стала наступнае: «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту раёна за першае паўгоддзе 2013 года», з дакладамі па якім выступілі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Мікалуцкая і начальнік фінансавага адзела Сяргей Ільчук.
На пасяджэнні райвыканкама адзначана, што за першае паўгоддзе выкананы 3 з 4 асноўных прагнозных паказчыкаў (за І квартал, нагадаем, дасягнутым аказаўся толькі 1) сацыяльна-эканамічнага развіцця: па экспарце тавараў, уводу жылля ў эксплуатацыю, росце заработнай платы на аднаго работніка. Таксама забяспечана выкананне заданняў па рознічным тавараабароце, энергазберажэнні, стварэнні камерцыйных арганізацый. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,6 працэнта ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва пры заданні 1 працэнт. На Бялыніччыне створаны 118 новых рабочых месцаў пры гадавым заданні — 170.
Добры тэмп росту (121,6 працэнта) вытворчасці прадукцыі дэмаструюць прамысловыя прадпрыемствы, асабліва на гэтым фоне вылучаецца пратэінавы завод, калектыў якога ў 2 разы павялічыў экспартныя пастаўкі і дабаўленая вартасць на аднаго работніка тут у 3,5 раза перавышае сярэднераённую.
Па народнагаспадарчым комплексе раёна атрымана 28683 мільёны рублёў чыстага прыбытку, а ўзроўні рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі і рэнтабельнасці продаж склалі адпаведна 8 працэнтаў і 6,6 працэнта.
У бюджэт раёна паступіла 29700,2 млн рублёў даходу, ці 104,8 працэнта да плана першага паўгоддзя 2013 года і 54,1 працэнта да гадавога. Атрыманы 2133,3 млн рублёў даходу ад пазабюджэтнай дзейнасці.
Узровень датацыйнасці раённага бюджэту склаў 65,6 працэнта.
Разам з тым, не выкананы прагнозны паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый, заданні па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый, у тым ліку ў сельгасарганізацыях, па рэнтабельнасці продаж у сельгаспрадпрыемствах (з 7 сельскіх гаспадарак толькі СВК «Калгас «Радзіма» і ААТ «Новая Друць» засведчылі нядрэнны вынік), здачы другасных рэсурсаў — адыходаў лому чорных металаў, шклабою, макулатуры, тэкстыльных і палімерных адходаў, зношаных шын. Таксама не выкананы дзяржаўны заказ на пастаўку лому і адходаў чорных металаў.
Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія не выканалі даведзеныя заданні, у сваіх справаздачах абяцалі паправіць сітуацыю цягам ІІІ квартала. Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін не падзяліў іхняга аптымізму, заўважыўшы, што «спадзявацца на рывок у канцы года не мае сэнсу. Такога не бывае, бо час упушчаны. А таму трэба працаваць сістэмна, паслядоўна, мэтанакіравана».
Райвыканкам прызнаў нездавальняючай работу дырэкцый ААТ «Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне» (дырэктар — А. Вададохаў), «Падзевічы» (А. Драздоў), старшыняў праўленняў СВК «Лебядзянка» А. Салаўя, СВК «Кудзін» А. Сачыловіча, СВК «Ількавічы» В. Крываноса. Таксама работа кіраўніцтва шэрагу гаспадарак, арганізацый і ўстаноў адзначана як недастатковая, а некаторым указана на непрыняцце неабходных мер.
Райвыканкам рэкамендаваў дырэкцыям, наглядальным саветам ААТ, праўленням СВК прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў, якія не забеспечылі выкананне даведзеных паказчыкаў, заданняў і іншых даручэнняў.
Поделиться:

Афиша и объявления

26 июля
Сведения о продаже пустующих домов (Мощаницкий сельсовет)
16 июля
18 июля 2024 года с 12.00 до 12.30 часов в Белыничском районном исполнительном комитете будет проведен выездной личный прием граждан и представителей...
15 июля
17 июля 2024 года с 10.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Белыничского района будет проводить личный прием граждан, в том числе индивидуальных...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00