Вторник, 9 сентября 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Сустрэча з паэтам Леанідам Сідаравым
26 ноября

Сустрэча з паэтам Леанідам Сідаравым

          На днях адбылася творчая сустрэча жыхароў Бялыніцкага краю са знакамітым паэтам, выхадцам з нашых мясцін Леанідам Сідаравым. Рускамоўны лірык Леанід Цімафеевіч з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Расіі. Ён аўтар некалькіх зборнікаў вершаў - «Майский снег», «Берестяные облака», «Воспоминанья-лебеди», «Ангел утешения». Зараз паэт жыве і працуе ў Мінску.

Творчая споведзь «Пой, моя душа, во всю стихию» прайшла ў атмасферы спакою і раўнавагі паміж слухачом і аўтарам. Былі прачытаны вершы як самім паэтам, так і вядучымі мерапрыемства. Асноўнай задачай для паэта, па меркаванню Леаніда Цімафеевіча, з'яўляецца магчымасць падарыць вечнае. Падчас бяседы стала зразумелым, што асноўныя тэмы яго творчасці - каханне, адносіны паміж людзьмі, гісторыя, культура, прырода.

Сустрэча стала больш насычанай на эмоцыі, калі прысутныя задавалі лірыку пытанні, або проста дзяліліся сваімі ўражаннямі. У ходзе размовы высветлілася шмат цікавых фактаў: першы верш быў напісаны ў школьныя гады,  любімая пара года – восень, вершы на тэму кахання пішуцца ад імя 1-й асобы таму, што ў большасці з іх паэт апісвае свае асабістыя пачуцці.

         Падчас  гутаркі Леанід Цімафеевіч не раз звяртаў сваю ўвагу на тое,  што трэба добра ведаць гісторыю не толькі свайго краю, але і сусветную. Трэба многа чытаць, пачынаючы з антычнасці і заканчваючы сучаснымі аўтарамі. Не засталася без увагі і гісторыя царквы, якая  дае яму духоўны грунт для творчасці. Менавіта ўсе гэтыя веды і прадэмантраваў слухачам майстар лірычнага жанра Леанід Сідараў.  Ім былі прачытаны вершы з новага зборніка, які яшчэ не пабачыў свет,  такія як «Мотылек печали», «Хромота», «Москва, Москва, что ты творишь?», «Женщина-ветер» і іншыя. Госці сустрэчы разам з паэтам акунуліся ў свет сапраўдных пачуццяў і перажыванняў, бо шчырасць паэзіі, актуальнасць тэм не аставіла нікога раўнадушным.
Поделиться:

Афиша и объявления

5 сентября
18 сентября 2025 года с 9.00 до 12.00 на территории Могилевской области будет проводиться проверка системы оповещения с включением электросирен.
28 августа
В целях профилактики производственного травматизма, соблюдения требований законодательства об охране труда в организациях, выполняющих лесосечные работы...
22 августа
26 августа 2025 г. с 14.00 до 16.00 тематическую «прямую телефонную линию» на тему «Порядок ввоза товаров для личного пользования при переселении на постоянное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00