Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Вызначаны пераможцы раённага этапа рэспубліканскага...
6 марта

Вызначаны пераможцы раённага этапа рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”

­­Днямі Бялыніцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, сумесна з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама правялі раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, у якім прынялі ўдзел выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 31 года. Паводле ўмоў творчага спаборніцтва, удзел у ім маглі прыняць толькі члены пярвічных прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Кожны спявак прапанаваў гледачам адну песню, якая, на яго думку, найбольш яскрава адлюстроўвае выканаўчыя здольнасці, мастацкі ўзровень спеву і сцэнічны вобраз.
Журы ў складзе старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Святланы Патапчык, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзіі Ца­пікавай, дырэктара ДУК “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” Таццяны Гарнастай, выкладчыка харавых дысцыплін Людмілы Дабрынінай і загадчыка аддзялення харавога спеву Ірыны Косцінай давялося добра папрацаваць, бо ўсе канкурсанты мелі выдатныя галасы, цудоўна падрыхтаваліся.
Па выніках раённага этапа конкурсу магчымасць праявіць свой вакальны­ талент на абласным этапе атрымалі прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна” Хрысціна Вараб’ёва, ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” Ганна Шутова і СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл Семянкевіч.

­
­Анастасія МАК­ЕЕВА, “Зар­а над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00