Среда, 24 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
23 апреля

Дружна і плённа

Удзел у рэспубліканскім суботнікі прынялі больш за 4800 жыхароў нашага раёна. Яны заробілі ў гэты дзень каля 114 млн.  рублёў.
Асноўнымі месцамі генеральнай уборкі ў раёне сталі, апроч воінскіх пахаванняў, мемарыялаў і помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, грамадзянскія могілкі, дваровыя тэрыторыі ў райцэнтры і сельскіх паселішчах, месцы агульнага выкарыстання. Напрыклад, наводзіўся парадак на прыбярэжнай паласе ракі Друць, аб’ектах жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. Работнікі ФАКу “Друць”, вучні і настаўнікі Свяцілавіцкага ВПК ДССШ, а таксама супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама наводзілі парадак на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Стэфанова”.
Добрую ініцыятыву праявілі загадчыкі Масцішчанскіх клуба Людміла Каралёва і бібліятэкі Тамара Дадалка, якія разам з удзельнікамі гуртка школьнікаў “Умелыя ручкі” і аматарскага аб’яднання “Спадчына”, а таксама разам з многімі мясцовымі жыхарамі пасадзілі на тэрыторыі, дзе размешчаны  гэтыя ўстановы культуры, вішнёвую алею ў гонар 70-годдзя Перамогі. Саджанцамі дрэўцаў з імі ахвотна падзяліліся аднавяскоўцы.
Заробленыя ў дзень правядзення суботніка грашовыя сродкі будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, на рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
***
На Магілёўшчыне асноўныя сілы ўдзельнікаў суботніка былі сканцэнтраваны на рэканструкцыі Быхаўскага замка, добраўпарадкаванні Бабруйскай крэпасці, навядзенні парадку на тэрыторыі лячэбных устаноў, аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, мемарыяльных комплексаў і воінскіх пахаванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, іншых аб’ектах.
Непасрэдна ў Магілёве асноўнымі аб’ектамі сталі хоспіс абласной анкалагічнай бальніцы, мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, дзе ў тым ліку закладзена ліпавая алея, высаджаны тры дубы як сімвал трох армій, якія вызвалілі горад на Дняпры ад фашысцкіх акупантаў.
Усяго ў абласным суботніку прынялі ўдзел больш за 340 тысяч чалавек, з якіх каля 12 тысяч аказвалі дапамогу сельскім гаспадаркам рэгіёна.
Магіляўчане заробілі на суботніку больш за 7 мільярдаў рублёў.
http://belynichi.gov.by/data/region390.jpg
Поделиться:

Афиша и объявления

24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
17 июня
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник—пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
16 июня
17 июня 2026 года с 14.00 до 16.00 заместитель начальника Могилевской таможни Альшевская Виктория Александровна в ходе прямой телефонной...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00