Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - ­­Новости РОЧС - З праверкай па домаўладаннях
29 марта

З праверкай па домаўладаннях

         Аглядальная камісія ў складзе інспектара ГПіУГ РАНС Кацярыны ЛЮБІВАЙ і спецыяліста па сацыяльнай рабоце РЦСАН Ірыны СЕНКЕВІЧ праверылі дамы прыватнага сектара па вул. Першамайская райцэнтра.

         Усяго члены камісіі наведалі больш за дзесяць домаўладанняў. Асаблівую ўвагу звярталі на стан печаў, электраправодкі, наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Кацярына Любівая звярнула ўвагу гаспадароў дамоў на тое, што трэба сачыць за тым, каб апавяшчальнікі былі ў працоўным стане, своечасова мяняліся элементы сілкавання іх. Нагадала, што за іх няспраўнасць супрацоўнікі РАНС могуць скласці адміністрацыйны пратакол. Сума штрафу, дарэчы, у некалькі разоў перавышае кошт самога АПА, не кажучы пра кошт “кроны”.
– У апошні час людзі сталі больш адказна ставіцца да правіл пажарнай бяспекі, – адзначыла Кацярына Любівая. – Усе недахопы ліквідуюць своечасова, бо разумеюць, што нават малая расколіна печы, адсутнасць перадтопачнага ліста могуць стаць прычынай пажару.

         Напрыклад, пенсіянер Вячаслаў ЧАЙКОЎ пражывае адзін. У доме ў гаспадара цёпла і ўтульна. Кожны дзень ён прапальвае печ і грубку. За іх станам мужчына сочыць уважліва.
– З-за моцных маразоў дэфармаваўся падмурак хаты, і на грубцы з’явілася невялікая расколіна, – расказаў Вячаслаў Рыгоравіч членам камісіі. – Але я падрыхтаваў гліну і на днях яе замажу.
А вось у доме Анастасіі ШНЭЙДЭР не працуе запорная прылада ў дзверцах печы.
– Трэба тэрмінова ліквідаваць няспраўнасць, таму што гэта небяспечна, – звяртаецца да гаспадыні інспектар ГПіУГ РАНС. – Даю вам на гэта тыдзень.
Праз сем дзён Кацярына Любівая яшчэ раз наведае дом сям’і Шнэйдэр, абавязкова праверыць, ці ліквідавалі непаладкі.
– Лічу, што такія праверкі патрэбныя і важныя, – адзначае Рэгіна ХІМОРДЗІНА, да якой таксама завітала аглядальная камісія. – Да нас і ў мінулым годзе прыходзілі некалькі разоў, не забылі зазірнуць і зараз. Парушэнняў    супрацьпажарнага заканадаўства ў нас, на шчасце, няма. Самі строга сочым за пажарнай бяспекай, бо ведаем, што захаванасць дома ў нашых руках.

Поделиться:

Новости региона

25 апреля
Вашингтон повышает градус враждебности блока НАТО на белорусском направлении. Об этом Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания...
25 апреля
Президент Беларуси Александр Лукашенко, председатель ВНС обратился на заседании к людям за поддержкой в борьбе с угрозами терроризма и экстремизма, передает...
25 апреля
Делегаты VII Всебелорусского народного собрания утвердили Концепцию национальной безопасности и Военную доктрину, передает корреспондент БЕЛТА.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00