Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
9 июля

З клопатам аб састарэлых

У рамках свята ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла і рэспубліканскай акцыі МНС “З клопатам аб бяспецы малой радзімы”, якая сёлета праходзіць у краіне ўпершыню, 12 чэрвеня ў аг. Вішоў будзе праведзена акцыя з мэтай папярэджання гібелі на пажарах людзей пенсійнага ўзросту з удзелам супрацоўнікаў Магілёўскага ГАНС.
Наведвальнікаў святочнага мерапрыемства чакае цікавейшая праграма. Яны змогуць пакатацца на лодке разам з ратавальнікамі, а таксама адчуць сябе на іх месцы, падняўшыся на каленчатым пад’ёмніку. Зацікавіць актыўных наведвальнікаў і пераправа: па нацягнутых над зямлёй вяроўках трэба будзе перабрацца з адной кропкі ў другую. У спецыяльна ўстаноўленай палатцы можна будзе прайсці праз задымленне, але не проста так, а ў апараце газадымаахоўнай службы. Словам, каб адчуць сябе на хвіліну на месцы людзей, якія у любы час гатовыя падняцца па трывозе ратаваць чалавечае жыццё, будуць створаны ўсе ўмовы. А самі ратавальнікі прадэманструюць пажарную аварыйна-ратавальную тэхніку. Акрамя таго, будуць арганізаваны гульнёвыя пляцоўкі “Пошук пацярпелага”, “Пападайка” і інш. А ў фотазоне можна будзе зрабіць фотаздымкі на памяць.
Шэраг мерапрыемстваў свята будзе накіраваны на прафілактыку гібелі пажылых людзей на пажарах.
Наведаць яго будзе цікава і карысна ў любым узросце, бо ведаць правілы бяспекі ў розных сітуацыях павінны ўсе. Акрамя таго, гэта добрая магчымасць правесці час весела і незвычайна!

Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.

­
Поделиться:

Новости региона

19 апреля
Председатель Могилевского областного Совета депутатов, председатель Могилевской областной организации РОО «Белая Русь» Александр Горошкин уверен, что в...
19 апреля
Нормы и правила по обеспечению ядерной и радиационной безопасности утверждены постановлением Министерства по чрезвычайным ситуациям №4 от 6 февраля 2024...
19 апреля
Месячник по благоустройству населенных пунктов и наведению порядка на земле продолжится в Белыничском районе по 30 апреля. Особое внимание уделяется приведению...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00