Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Магілёўшчына святкуе юбілей!
29 января

Магілёўшчына святкуе юбілей!

Магілёўская вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі з'явілася на карце Савецкага Саюза 75 гадоў таму. Яна размешчана на поўдні краіны і праз гэту тэрыторыю некалі праходзіў знакаміты шлях «з варагаў у грэкі», што стала важнейшай падставай для прыцягнення ў рэгіён і суіснавання тут самых розных нацыянальных культур.
За сем з паловай дзесяцігоддзяў вобласць прайшла слаўны працоўны і гераічны шлях свайго развіцця. «А яе гісторыю, -падкрэсліў у віншаванні жыхарам Магілёўшчыны з нагоды юбілею вобласці старшыня аблвыканкама Пётр Руднік, - пісалі моцныя духам і гатовыя да подзвігаў людзі, якія заўсёды з'яўляліся галоўным здабыткам Прыдняпроўскага краю. Пакаленне за пакаленнем ураджэнцы Магілёўшчыны праслаўлялі родную зямлю ратнымі подзвігамі і працоўнымі дасягненнямі, узводзілі гарады і пасёлкі, будавалі заводы, развівалі сельскую гаспадарку…»
З нагоды 75-годдзя ўтварэння Магілёўскай вобласці 26 студзеня ў Палацы культуры Магілёўшчыны прайшлі святочныя мерапрыемствы: урачысты сход з удзелам кіраўнікоў рэспубліканскіх структур, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, Магілёўскага абласнога і раённых Саветаў дэпутатаў, кіраўніцтва аблвыканкама, дэлегацый абласцей Беларусі і Мінска, раёнаў Прыдняпроўскага краю, у тым ліку і Бялыніцкага – на чале са страршынёй райвыканкама Аляксандрам Вароніным, а таксама ранейшых старшыняў абласнога выканаўчага камітэта – Аляксандра Яновіча, Аляксандра Кічкайлы, Мікалая Грынёва, Аляксандра Кулічкова, Міхаіла Дражына; цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года» і ўручэння гораду Магілёў сертыфікатаў «Культурная сталіца Садружнасці Незалежных Дзяржаў» і «Культурная сталіца Рэспублікі Беларусь», канцэртная праграма, у якой задавалі тон як вядомыя спевакі, што нарадзіліся на Магілёўшчыне: Іна Афанасьева, Пётр Ялфімаў, Ірына Дарафеева, Іскуі Абалян, Алена Ланская, Лідзія Заблоцкая, Іван Буслай, так і шматлікія творчыя калектывы абласнога цэнтра.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў зачытаў віншаванне Аляксандра Лукашэнкі жыхарам Магілёўшчыны з нагоды юбілею вобласці, у якім адзначалася, што сёння рэгіён «валодае значным вытворчым, інтэлектуальным, інвестыцыйным патэнцыялам і ўносіць істотны ўклад ва ўмацаванне айчыннай эканомікі, развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, адукацыі і культуры». Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы павіншаваў удзельнікаў сходу і насельніцтва Прыдняпроўскага краю ад імя Урада краіны. Адзначыўшы, што «Магілёўшчына пачынае пісаць новую, 76-ю, старонку сваёй гісторыі», Міхаіл Іванавіч пажадаў, каб яна стала больш важкай і вызначалася «істотнай прыбаўкай у сем'ях, фінансах».
Старшыня аблвыканкама Пётр Руднік у сваім звароце да прысутных адзначыў, што сучасная Магілёўская вобласць – гэта рэгіён, які дынамічна развіваецца, валодае магутным прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам, развітой сацыяльнай інфраструктурай, багатай духоўнай спадчынай і жывапісным прыродным ландшафтам.
-Работа прамысловасці, - падкрэсліў Пётр Міхайлавіч, - у апошнія гады была акцэнтавана на тэхнічным пераўзбраенні і стварэнні новых вытворчасцяў. У выніку, мы маем цэлы шэраг дасягненняў і перамог. Напрыклад, у 2012 годзе на Беларускім цэментным заводзе ў Касцюковічах была ўведзена ў эксплуатацыю другая лінія па вытворчасці цэменту. Гэта дазволіла давесці агульную праектную магутнасць завода да выпуску 2950 тысяч тон цэменту за год. У Асіповічах і Мсціслаўлі запушчаны ў работу два праекты па вытворчасці сыру магутнасцю 10 і 15 тон за суткі. На тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» запрацаваў інвестыцыйны праект «Белэмса» па вытворчасці  дзіцячых падгузкаў, уведзены першы пускавы комплекс прадпрыемства «ВМГ Індустры», чыя мэбля будзе пастаўляцца на экспарт.
Прамысловы комплекс Магілёўшчыны сёння прадстаўляюць больш за 200 арганізацый і каля 1000 малых прадпрыемстваў, дзе працуе больш за 130 тысяч чалавек.
Кажучы аб дасягненнях аграпрамысловага комплексу Прыдняпроўскага краю, губернатар заўважыў, што вытворчыя паказчыкі яго з'яўляюцца аднымі з лепшых у краіне. Летась упершыню за ўсю гісторыю Магілёўшчыны хлебаробы сабралі 1 мільён 220 тон збожжа.
Кранальная атмасфера панавала і ў час цырымоніі ўшанавання лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года» па выніках 2012 года. Нагадаем, што адным з лаўрэатаў яе ў намінацыі «невытворчая сфера» прызнана старшыня праўлення Бялыніцкага райспажыўтаварыства Тамара Адамовіч. Звяртаючыся да ўладальнікаў прэміі, Пётр Руднік сказаў: «Кожны з вас стараўся адносіцца да сваёй справы з душой, выконваў сваю працу добрасумленна, вынікова і самааддана. Я спадзяюся, што і ў далейшым сваёй сумленнай працай вы будзеце актыўна ўдзельнічаць у развіцці роднага краю, у эканамічным і духоўным аздараўленні нашага грамадства».
Яшчэ адзін з урачыстых і хвалюючых момантаў сходу – уручэнне Магілёву сертыфікатаў «Культурная сталіца Садружнасці Незалежных Дзяржаў» і «Культурная сталіца Рэспублікі Беларусь». Іх уручыў пад авацыю прысутных старшыні гарвыканкама Станіславу Барадаўку міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Нагадаем, што гэта акцыя стартавала ў краіне ў 2010 годзе. А мэта яе – зрабіць даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў кожнага з раёнаў Беларусі, садзейнічаць актывізацыі дзейнасці мясцовых устаноў культуры, органаў улады і  прыцягненню айчынных і замежных турыстаў.
Першым атрымаў статус культурнай сталіцы Беларусі Полацк, затым ёй стаў Гомель. Магілёў эстафету пераняў ад Нясвіжа.
-Гэты статус, - адзначае Барыс Святлоў, - па праву заслужылі Магілёў і Магілёўская вобласць. Гісторыя і культурная спадчына Прыдняпроўскага краю з'яўляюцца своеасаблівым бурштынам у культурнай «кароне» краіны. Тут заўсёды надавалася значная ўвага захаванню і прымнажэнню культурнай спадчыны, праводзіцца мноства яркіх, самабытных фестываляў і мерапрыемстваў, якія сталі вядомыя далёка за межамі краіны. Дзякуючы праекту «Культурная сталіца» існуючыя традыцыі атрымаюць новы імпульс для свайго развіцця, будуць ажыццёўлены і новыя крэатыўныя ідэі.
Да слова сказаць, сёлета на Магілёўшчыне запланавана правесці больш за тры тысяч культурных мерапрыемстваў. Вядома, статус культурнай сталіцы Беларусі і СНД накладае вялікую адказнасць на кожнага з жыхароў вобласці. Як заўважыў Пётр Руднік, «шэраговымі мерапрыемствамі рэгіёну і гораду не абысціся, таму на стадыі абмеркавання знаходзяцца шмат цікавых праектаў. І тут мы хочам бачыць зацікаўленнасць і ўдзел усіх жыхароў рэгіёна, мы гатовыя падтрымаць усялякія крэатыўныя ідэі, якія будуць садзейнічаць папулярызацыі Магілёва і вобласці.
…Ордэнаносная Магілёўшчына піша 76-ую старонку сваёй гісторыі. Якой яна будзе, залежыць ад старання кожнага з нас. Залежыць ад нашай працавітасці, адданасці роднаму краю, любові да роднай зямлі. Будучыня – у нашых руках. У руках кожнага з нас.

4
(Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»)

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00