Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Формула эфектыўнасці: Загрузка. Акупнасць....
15 марта

Формула эфектыўнасці: Загрузка. Акупнасць. Спартыўны вынік

У Бялынічах прайшло чарговае выязное пасяджэнне Рэспубліканскай камісіі па павышэнні эфектыўнасці работы фізкультурна-спартыўных збудаванняў.
Пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Беларусі Паўла Няпрахіна спартыўныя чыноўнікі ўсіх узроўняў краіны настойліва шукалі адказы на няпростыя пытанні відавочнага павелічэння аддачы тых сродкаў, якія ў свой час былі ўкладзены ў будаўніцтва аб’ектаў фізкультуры і спорту і накіроўваюцца зараз на іх належнае функцыяванне.
Перад тым як звярнуцца да аналізу канкрэтных спраў у гэтай галіне, удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з умовамі работы ФАКу “Друць”, наведалі трохзоркавы гатэль “Белыя ночы”, які літаральна за тыдзень перад гэтым гасцінна запрасіў гасцей райцэнтра ў свае выдатна адноўленыя апартаменты. Было бачна, што калі не ўсім, то большасці ўдзельнікам выязнога пасяджэння гэтыя аб’екты спадабаліся, а многіх яны проста і па-добраму ўразілі.
ПЕРСПЕКТЫВА
ТРЫАДЗІНАЯ ЗАДАЧА 100-працэнтнай запаўняльнасці: спартыўная перспектыва наведвальнікаў; даходнасць установы; сацыяльны вектар.
А гэта:

  • Падрыхтоўка спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа;
  • Прыцягненне ўсё большай колькасці насельніцтва да заняткаў фізкультурай і спортам;
  • Аказанне паслуг асобам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пенсіянерам, дзецям з малазабяспечаных сем'яў.

Адным з практычных крокаў удасканалення дзейнасці спартыўнай сферы краіны стала стварэнне Рэспубліканскай камісіі па павышэнні эфектыўнасці работы фізкультурна-спартыўных збудаванняў, важнейшай задачай якой з’яўляецца правядзенне сістэмнай рэвізіі гэтай галіны.
Напачатку пасяджэння Павел Няпрахін засяродзіў увагу прысутных на выканаўчай дысцыпліне як галоўнейшым фактары эфектыўнасці работы кіраўніка, усіх яго падначаленых. Звяртаючыся, напрыклад, да спартыўнага чыноўніка аднаго з раёнаў Магілёўшчыны, начальнік упраўлення фізкультуры Мінспорту папрасіў назваць хоць бы тры галоўныя крытэрыі ацэнкі яго работы з існуючых адзінаццаці. Адчуванне было такім, быццам прысутнічаеш на іспыце далёка не лепшага студэнта.
Павел Няпрахін таксама папракнуў некаторых спартыўных кіраўнікоў у адсутнасці ў іх “ваеннай выпраўкі”, таму і кульгае дысцыпліна, бо як разумець тое, што нават на спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню з некаторых рэгіёнаў спартсменаў усё яшчэ адпраўляюць без патрэбных дакументаў? Адпаведныя прыклады ў той ці іншай колькасці дэманструе практычна кожная вобласць.
Відавочна, што ўзровень выканальніцкай дысцыпліны непасрэдна суадносіцца і з эфектыўнасцю правядзення ўсяго комплексу спартыўнай, фізкультурна-масавай работы.
На думку Паўла Няпрахіна, сёння інтэнсіўнасць развіцця сеткі фізкультурна-спартыўных збудаванняў апераджае, а дзе-нідзе і вельмі значна, спрытнасць і гаспадарлівасць іх кіраўнікоў. Не варта бачыць толькі тыя паслугі, што ляжаць на паверхні. Неабходны крэатыўны падыход: тады да пяці асноўных паслуг дабавіцца паўтара дзясятка і больш спадарожных, няпрофільных. Варта ўсім зразумець, што праца ў фізкультурна-спартыўных збудаваннях павінна літаральна кіпець з раніцы да вечара.
ЛІЧБА
8,2мільярда рублёў прыбытку атрымана ў Беларусі ад работы каткоў, хакейных пляцовак, лыжных трас пры затрачаных на іх абсталяванне 2,3 млрд.
На выязным пасяджэнні была звернута ўвага і на эфектыўнасць функцыявання сезонных фізкультурна-спартыўных збудаванняў – каткоў, хакейных пляцовак. Аказалася, што ў шэрагу раёнаў на гэтым не зарабілі ні рубля. Хоць і патраціліся. Прыводзіўся прыклад, калі ў адным з раёнаў Міншчыны хакейную пляцоўку залілі ў апошнія дні студзеня. Патрацілі на гэта тры мільёны рублёў, а выручылі толькі 600 тысяч. У Горацкім раёне патрацілі 60 мільёнаў, зарабілі – шэсць. У Бабруйску залілі 12 каткоў, а пункты пракату канькоў папулярнасцю не карыстаюцца. Адгаворкі ж накшталт таго, што бабруйчане – людзі своеасаблівыя і на каткі прыходзяць выключна з уласнымі канькамі, вядома ж, у разлік не прыняліся.
ЦЫТАТА
Начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Беларусі Павел НЯПРАХІН:
“Эфектыўнасць дзейнасці фізкультурна-спартыўных збудаванняў вызначаецца па іхняй фактычнай загрузцы; суадносінах аб’ёмаў пазабюджэтных даходаў да бюджэтных затрат на іх утрыманне; выкарыстанні пустуючых плошчаў; павелічэнні колькасці і якасці відаў паслуг, у тым ліку і няпрофільных; выніковасці работы сезонных каткоў, хакейных пляцовак; развіцці рэкламы, а таксама сеткі і наменклатурнага фонду пунктаў пракату”.
На пасяджэнні камісіі заслуханы справаздачы начальніка ўпраўлення фізкультуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, намеснікаў начальніка – Магілёўскага аблвыканкама і Мінскага гарвыканкама аб выніковасці прынятых на папярэдніх пасяджэннях Рэспубліканскай камісіі мер па павышэнні эфектыўнасці работы фізкультурна-спартыўных збудаванняў.
Намеснік начальніка ўпраўлення фізкультуры, спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Віктар Сцяпанаў паінфармаваў прысутных, што на сёння ў вобласці дзейнічаюць 3900 разнастайных фізкультурна-спартыўных аб’ектаў. За апошнія тры месяцы ў 10 фізкультурна-спартыўных збудаваннях да існуючых там паслуг дадаліся яшчэ 29. Віктар Уладзіміравіч адзначыў, што ў цэлым па вобласці ў два разы павялічыўся даход фізкультурна-спартыўных збудаванняў ад пазабюджэтнай дзейнасці, узрасла і іхняя запаўняльнасць. Аднак працаваць ёсць над чым, а па асобных накірунках яшчэ ляжыць дзірван неўзаранае нівы.
ПОГЛЯД ЗБОКУ
Нязведаныя шляхі крэатыву
Марыя Пятроўна М., пенсіянерка з Бялынічаў:
-У мінулым годзе рашыла наведваць трэнажорную залу нашага ФАКу “Друць”. Праўда, адчувала сябе крыху ніякавата, бо ў адной зале вымушаны займацца і жанчыны, і мужчыны. Не ведаю, як каму, а мне гэта не падабаецца. Тым не менш паспрабавала перасіліць сябе. Ды тут на адным з заняткаў да мяне падышоў знаёмы пенсіянер і няўдала пажартаваў. Больш у трэнажорную залу я ні нагой.
Каб можна было трэніраваццаў зале асобна ад мужчын, ФАК “Друць” наведвала б з задавальненнем...   
У спісе найбольш праблемных фізкультурна-спартыўных аб’ектаў Прыдняпроўскага краю пазначаны магілёўскі “Алімпіец”, бабруйскі Лядовы палац, ФАК у Александрыі Шклоўскага раёна...
Існуюць аб’ектыўныя праблемы па запаўняльнасці, а значыць, і самаакупнасці і бялыніцкага ФАКу “Друць”. Павел Няпрахін адзначыў, што на 20 тысяч насельніцтва гэткі комплекс непад’ёмны. Тым больш, калі плавальныя басейны з’явіліся ў Беразіно і Круглым...
-Трэба актыўна думаць, - рэзюмуе Павел Пятровіч, - наконт прадастаўлення тут насельніцтву дадатковых фізкультурна-аздараўляльных, няпрофільных паслуг. Неабходна ажывіць працу з установамі адукацыі, камерцыйнымі арганізацыямі, прафкамамі... І не забывацца пры гэтым, што попыт нараджае прапанову. А мы абавязаны апярэджваць гэты попыт, быць хоць напаўкрока наперадзе яго.
У падобнай сітуацыі, дарэчы, апынуўся і ФАК, размешчаны ў аграгарадку Александрыя. Да слова сказаць, пасля дэталёвага абмеркавання гэтай праблемы прагучала прапанова прыстасаваць басейн комплексу аграгарадка выключна для заняткаў плаваннем дзяцей усёй Шклоўшчыны, у тым ліку і тых, хто выхоўваецца ў дзіцячых садках.
Што ж, кожная ініцыятыва мае права быць не толькі пачутай, але і рэалізаванай. Сказанае ў поўнай меры адносіцца і да наступнага.
І начальнік упраўлення фізічнай культуры Мінспорту, і многія выступоўцы, разважаючы аб рэальных шляхах паляпшэння працы фізкультурна-спартыўных збудаванняў, скіроўвалі ўвагу калег на такі дзейсны сродак, як рэклама. Не сёння прыдумана, што яна з’яўляецца рухавіком не толькі гандлю, але і прагрэсу ў цэлым. Таму не варта на рэкламу шкадаваць грошай, бо яны, несумненна, хутка акупляюцца, пастаянна працуюць на прыбытак рэкламадаўцы. КАМПЕТЭНТНА
Намеснік старшыні райвыканкама Надзея СЕРЫКАВА:
-Пасяджэнне Рэспубліканскай камісіі па павышэнні эфектыўнасці работы фізкультурна-спартыўных збудаванняў у нашым раёне праводзіцца ўпершыню, і Бялыніччына прымае прадстаўнікоў спартыўнай грамадскасці краіны ад імя ўсёй Магілёўшчыны. Гэта падзея для нас адначасова і ганаровая, і адказная.
Верыцца, што дыялог у Бялынічах прывядзе да новых ініцыятыў, народзіць цікавыя думкі, арыгінальныя ідэі і падыходы, якія дазволяць усім нам ва ўсіх кутках Беларусі больш эфектыўна выкарыстоўваць фізкультурна-спартыўную базу, на высокім узроўні праводзіць усю фізкультурна-спартыўную работу.
Адзначу, што ў нашым раёне значная ўвага надаецца развіццю масавых відаў спорту, турызму, актыўнай і ўплывовай прапагандзе здаровага ладу жыцця. Для гэтага створана і належная матэрыяльна-тэхнічная база. На тэрыторыі раёна функцыянуе больш за сотню фізкультурна-спартыўных збудаванняў, сярод якіх 18 спартыўных залаў, 69 плоскасных пабудоў, 9 футбольных поляў, ФАК “Друць”. Гэтая база, а таксама і высокакваліфікаваныя кадры, праводзімыя разнастайныя масава-спартыўныя спаборніцтвы, спартландыі, турыстычныя злёты забяспечваюць у поўнай меры запатрабаванасць насельніцтва раёна ў спартыўных мерапрыемствах і комплекс спартыўна-аздараўляльных паслуг для розных катэгорый яго.
Невыпадкова ў спаборніцтве сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці на лепшую арганізацыю масавай фізкультурна-аздараўляльнай і спартыўнай работы за 2012 год сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва да 25 тысяч чалавек Бялыніцкі раён прызнаны пераможцам. Толькі за мінулы год больш за 70 прадстаўнікоў Бялыніччыны прызнаваліся пераможцамі абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў.
Адной з найважнейшых нашых задач з’яўляецца забеспячэнне поўнай запаўняльнасці гэтых аб’ектаў, і ў першую чаргу ФАКу “Друць”, што азначае актыўнае арыентаванне кожнага жыхара раёна на вядзенне ім здаровага ладу жыцця, на ўмацаванне свайго здароўя праз пастаянныя заняткі фізкультурай і спортам. Мы ўсведамляем тое, што чым здаравейшым стане кожны з нас, тым здаравейшай будзе і нацыя.
ВОПЫТ
З каго прыклад браць?
Павел Няпрахін канстатуе, што арыентавацца трэба найперш на сталічнае прадпрыемства “Мінск-Аква”, дзе аказваецца больш за паўсотні відаў фізкультурна-аздараўляльных і спадарожных паслуг. Для параўнання, аналагічныя аб’екты, размешчаныя ў буйных гарадах краіны, прапаноўваюць насельніцтву толькі да 20, а перыферыйныя – усяго да 6 відаў паслуг.
У “Мінск-Аква” доля спадарожных паслуг дасягнула 20 працэнтаў у структуры ўсёй выручкі.
Дабіліся самаакупнасці таксама гродзенскі “Аквацэнтр”, гомельскі ЦСК, брэсцкі стадыён “Будаўнік”, віцебскі Палац спорту, брэсцкі абласны Цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту, чатыры, сярод якіх і бабруйскі воднаспартыўны комплекс “Лясны”, перавысілі даходную частку над расходнай, звязанай з утрыманнем фізкультурна-спартыўных аб’ектаў.
Канечне, кіраўніцтву аздараўляльна-спартыўных аб’ектаў неабходна праяўляць ініцыятыву, творчасць, крэатыўнасць. Ім трэба, урэшце, ісці да людзей, прапаноўваючы тым прывабную сістэму скідак і бонусаў.
ПРАПАНОВА
Аптымізацыя ...заробку
Шукаючы шляхі больш эфектыўнай работы фізкультурна-спартыўных збудаванняў, у тым ліку і сезонных, удзельнікі выязнога пасяджэнння проста не маглі не ўспомніць і такі нюанс, як заработная плата.
У ходзе абмеркавання высветлілася, што ёсць магчымасць аптымізаваць заробкі штатных работнікаў фізкультурна-аздараўляльных, спартыўных аб’ектаў, пайшоўшы па шляху некаторых еўрапейскіх краін. Адзін з рэальна магчымых варыянтаў такой аптымізацыі – найманне пэўнай катэгорыі дапаможна-абслугоўваючага персаналу выключна пад канкрэтнае мерапрыемства і на некалькі гадзінаў працы.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»

­ Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00