Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Рэспубліканскі злёт радыёаматараў адбыўся...
21 июля

Рэспубліканскі злёт радыёаматараў адбыўся ў мінулыя выхадныя дні каля вадасховішча вёскі Вольніца

79 энтузіястаў з розных куткоў нашай краіны, Расіі і нават Германіі, многія цэлымі сем’ямі, у 23 раз сабраліся разам, каб на практыцы паказаць: у век тэлефонаў і інтэрнэта актуальным застаецца адно з найвялікшых адкрыццяў чалавецтва — радыё.
У праграме традыцыйнай сустрэчы значылася не толькі асноўная мэта злёту — дэманстрацыя яго ўдзельнікамі майстэрства ў пошуку радыёчастот па УКВ-сувязі на партатыўных радыёстанцыях. Галоўнае — гэта асабістыя зносіны: вечар бардаўскай песні, сяброўскія саперніцтвы па рыбалцы, перацягванні канату, валейболе. Была арганізавана праца аўталаўкі райста і радыёаматарскай ярмаркі. Артысты раённага Цэнтра культуры весялілі гасцей цікавай канцэртнай праграмай.



Ноу-хау сёлетняга мерапрыемства – трансляцыя яго падзей у он-лайн рэжыме на папулярным відэахостынгу YouТube. Стваральнік ідэі — радыёаматар з Быхава Алег ГАЙЧУКОЎ — звярнуў увагу аўтара гэтых радкоў на адмысловую жэрдку, размешчаную паблізу галоўнай пляцоўкі злёту, на верхавіне якой была замацавана відэакамера, і расказаў аб сутнасці новаўвядзення:
— Так, з відэакамеры сігнал паступае на мой камп’ютар, адкуль пры дапамозе відэасервера і спецыяльнага плэера інфармацыя падаецца ў інтэрнэт. Літаральна днямі вырашыў стварыць спецыяльны сайт радыёаматараў, дзе размешчана спасылка на інтэрнэт-відэахостынг. Націснуўшы на яе, глядач можа пабачыць злёт у рэжыме рэальнага часу. Лічу, што прыхільнікам нашага захаплення гэта значна цікавей, чым глядзець здымкі альбо чытаць аб тым, што ўжо прайшло. І ўвогуле, он-лайн вяшчанне выведзе злёт ­на новы ўзровень.
Бялыніцкія радыёаматары і па сумяшчальніцтве арганізатары злёту Ларыса ЖУРАВОВІЧ і Вячаслаў АСТАФ’ЕЎ распавялі карэспандэнту раёнкі і аб іншых адрозненнях сёлетняга мерапрыемства:
— 21 год запар аматары кароткіх хваляў збіраліся ў Асіповічах, — кажа Ларыса Віктараўна. — А два гады таму Вячаслаў прапанаваў паказаць усім нашым аднадумцам, што на бялыніцкай зямлі таксама ёсць шмат утульных месцаў, дзе можна добра правесці вольны час. Аб’ехаўшы родныя мясціны, спыніліся менавіта на Вольніцы — ціхім маляўнічым кутку нашага раёна.



— Дзякуючы таму, што ў гэтым годзе, упершыню ў гісторыі, злёт увайшоў у план мерапрыемстваў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, ён набыў афіцыйны статус і больш значныя маштабы. Пашырылася і праграма яго, — дадаў Вячаслаў Уладзіміравіч. — Хочацца адзначыць, што за 23 гады свайго існавання злёты ператварыліся ў сапраўды сямейныя мерапрыемствы.
Некаторыя ўдзельнічаюць у іх літаральна з пялёнак. Важна, каб малодшае пакаленне ведала, што такое слухаць эфір. І, як паказвае практыка, для хлопчыкаў і дзяўчынак радыё — рэч не менш прывабная, чым камп’ютар. Хочацца спадзявацца, што малыя будуць прадаўжаць добрую традыцыю сваіх бацькоў і дзядоў.
Напрыканцы злёту лепшыя кароткахвалявікі атрымалі кубкі, медалі і іншыя заслужаныя ўзнагароды. А тым, хто здолеў вытрымаць спецыяльныя іспыты, былі ўручаны ліцэнзіі радыёаматараў.


­

Тэкст і фота Вікторыі ДАБРАЛОВІЧ.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00