Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Днямі ў РЦК прайшоў гала-канцэрт аматарскіх...
6 декабря

Днямі ў РЦК прайшоў гала-канцэрт аматарскіх тэатральных калектываў сельскіх клубных фарміраванняў

Днямі ў РЦК прайшоў гала-канцэрт аматарскіх тэатральных калектываў сельскіх клубных фарміраванняў, які праводзіцца ў рамках штогадовага агляду-конкурсу “Бялыніцкая тэатральная восень”.
Па традыцыі, большасць рэжысёраў звярнулася да класічных твораў. Цікавую знаходку прапанавалі артысты Ланькаўскага СЦКіВЧ. Рэжысёр-сцэнарыст Святлана КАМЛЁВА прадаставіла на суд гледачоў спектакль “Абулі ў лапці” па матывах гумарэсак нашага пісьменніка-земляка Міколы ПАДАБЕДА. Ланькаўцы змаглі заваяваць глядацкія сімпатыі не толькі мясцовых тэатралаў, але і бялынічан. Самадзейны тэатральны калектыў атрымаў Дыплом І ступені аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. ІІ месца па выніках агляду-конкурсу заваяваў аматарскі калектыў Вішоўскага СЦКіВЧ за пастаноўку п’есы Я. Купалы “Прымакі”. Яго пастаянная ўдзельніца Людміла ШУТ узнагароджана дыпломам за лепшую жаночую ролю. У тэатральнага калектыву Цяхцінскага СДК у ска­рбонцы апынуліся дзве ўзнагароды: трэцяе месца ў агульным заліку і за лепшую мужчынскую ролю, якую атрымаў Мікалай РАБЧУК. Самай артыстычнай сярод дзяцей прызнана Вікторыя АКУНЁВА, удзельніца тэатральнага калектыву Свяцілавіцкага СЦК, а пастаноўка з яе ўдзелам “Добрая казка” таксама адзначана Дыпломам ІІІ ступені.

­

Увогуле, кожны спектакль, прадстаўлены падчас гала-канцэрта, запомніўся гледачам тонкім гумарам, цікавымі вобразамі. Людзі рознага ўзросту і дзеці, кожны з іх знайшоў для сябе нешта асаблівае і запамінальнае. І самі ўдзельнікі аматарскіх пастановак атрымалі эстэтычнае задавальненне. Словам, магія тэатра дакранулася да ўсіх, аб’яднала любоўю да мастацтва і творчасці.


Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Фота аўтара

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00