Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На базе ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”...
21 июля

На базе ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” прайшоў раённы семінар-нарада па гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў да жніва

У мінулы чацвер на базе ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” прайшоў раённы семінар—нарада па гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў да жніва.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па эканоміцы Дзмітрый ЛАГУЦЕНКАЎ, начальнік аддзела раслінаводства райсельгасхарчу Алег ЗАЛУЦКІ, спецыялісты раённых служб, кіраўнікі, галоўныя аграномы, інжынеры і эканамісты сельгасарганізацый. Мікалай КАДАЦЕНКА адзначыў, што ўраджай хлеба, які спее на палетках, у гэтым годзе лепшы, чым у папярэднім, і яго трэба ўбраць своечасова і якасна. Тым больш, што тэхнічны і кадравы патэнцыял ёсць у кожным сельгаспрадпрыемстве і ім павінны карыстацца спаўна. Трэба толькі як мага хутчэй завяршыць рамонт уборачнай тэхнікі. У якасці прыкладу Мікалай Міхайлавіч прывёў СВК “Калгас “Радзіма”, дзе ўся тэхніка гатова да ўборачнай на ўсе 100 %.

На жаль, не кожнае сельгаспрадпрыемства можа пахваліцца такім узроўнем падрыхтоўкі да жніва. Так, па стане на 16 ліпеня толькі СВК “Калгас “Радзіма” і ААТ “Новая Друць” поўнасцю завяршылі рамонт камбайнаў. У ААТ “Аграсэрвіс” гатовы выйсці ў поле 7 машын з 8, у ААТ “Бялынічы” спраўныя 9 камбайнаў з 11, у ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” – толькі 9 з 13.

Начальнік аддзела раслінаводства Алег ЗАЛУЦКІ падкрэсліў, што ў гэтым годзе неабходна сабраць ураджай зерневых культур, рапсу, насеннікаў шматгадовых траў на плошчы 19938 га, у тым ліку збожжавых і зернебабовых – на 16388 га. Рабочая нагрузка на адзін камбайн складзе 354 га.

Начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціну і ахове раслін Іван ВАЙТОВІЧ распавёў аб тэхналогіі падрыхтоўкі насенных участкаў сельгаскультур да ўборкі, уборцы насеннікаў шматгадовых злакавых траў.

Начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ звярнуў увагу на пажарную бяспеку. Камбайны неабходна ўкамплектаваць вогнетушыцелямі і дапаможнымі прыстасаваннямі, а на палях падчас жніва павінна знаходзіцца водападавальная тэхніка.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў БУРКО напомніў аб ахове працы і тэхніцы бяспекі пры ўборцы ўраджаю, арганізацыі гарачага харчавання працаўнікоў.

Начальнік РАУС Сяргей КРАСНОЎ звярнуў увагу на захаванасць маёмасці на мех-дварах, малочнатаварных комплексах і ў збожжасховішчах. Ён прывёў у прыклад нядаўнія выпадкі, зафіксаваныя міліцыянерамі на тэрыторыях машынных двароў некаторых сельгаспрадпрыемстваў: адсутнасць вартаўнікоў, адчыненыя вароты і дзверы памяшканняў.

Семінар завяршыўся аглядам падрыхтаванай тэхнікі і дапаможных сродкаў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, падвядзеннем вынікаў і пастаноўкай задач.

Аляксей РАГУЛЁЎ.
Фота аўтара
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00