Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Кітайская дэлегацыя з чарговым рабочым візітам...
24 июля

Кітайская дэлегацыя з чарговым рабочым візітам два дні знаходзілася ў Магілёве

Магілёўская вобласць падтрымлівае сяброўскія і дзелавыя адносіны адразу з некалькімі правінцыямі Кітая. А найбольш дынамічна ў апошні час партнёрскія сувязі развіваюцца з правінцыяй Цзянсу, дэлегацыя якой з чарговым рабочым візітам два дні знаходзілася ў Магілёве.

Наш раён з’яўляецца своеасаблівымі ўязнымі варотамі на Магілёўшчыну з боку беларускай сталіцы. Менавіта бялынічане на мяжы з Бярэзінскім раёнам першымі сустракаюць афіцыйныя дэлегацыі, дзелавых партнёраў і гасцей Прыдняпроўскага краю. Не толькі гасцінна сустракаюць, але і задаюць ім пазітыўны настрой мілагучнай песняй на роднай мове, выкшталцонымі танцамі з народнымі ручнікамі-вышыванкамі, уручэннем духмянага і пышнага караваю з сардэчнымі пажаданнямі міру, дабра, здароўя і плёну ў працы.


Так было і ўвечары 19 ліпеня, калі на Магілёўшчыну з дзелавым візітам прыбыла чарговая дэлегацыя з правінцыі Цзянсу КНР на чале ­з намеснікам старшыні Народнага ўрада правінцыі спадаром Ма ЦЮЛІНЕМ. На мяжы Мінскай і Магілёўскай абласцей кітайскую дэлегацыю, у складзе якой былі прадстаўнікі ўлады, арганізацый, дзелавых колаў правінцыі Цзянсу, сустракалі намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК, старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, іншыя пасадавыя асобы.

У ходзе сустрэчы кітайскія госці падзяліліся сваімі першымі ўражаннямі аб нашай краіне, а Ма Цюлінь выказаў спадзяванне на плённасць двухдзённага знаходжання дэлегацыі ў Магілёве.

Да слова сказаць, Кітай, хоць і далёкая ад нас краіна, але блізкасць яе з кожным годам адчуваецца ўсё больш выразна. Літаральна за некалькі дзён перад гэтым наш абласны цэнтр наведала дэлегацыя дзелавых колаў з правінцыі Хэнань. Падчас сустрэчы яе са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам ДАМАНЕЎСКІМ, губернатар адзначыў, што на сёння паміж Прыдняпроўскім краем і КНР выбудавана зручная лагістыка для ўзаемнага гандлю. За чатыры месяцы бягучага года Магілёўшчына толькі стэрылізаванага малака прадала Кітаю 183 тоны. Столькі, колькі за ўвесь мінулы год.

Тэмп росту тавараабароту з Кітаем за 2016 год склаў 105 працэнтаў у параўнанні з папярэднім, а па выніках пяці месяцаў бягучага ён павялічыўся да 126 працэнтаў.

– Гэтыя лічбы сведчаць: нашы вытворцы карысныя адзін аднаму, – заўважыў кіраўнік вобласці і дадаў, што Прыдняпроўскі край зацікаўлены ў павелічэнні аб’ёмаў кітайскіх інвестыцый у эканоміку рэгіёну, тэхналогіях. А ў Паднябеснай цэняць нашу мэблю, прадукты харчавання, лесаматэрыялы, шыны, піва…

­

Усе ўмовы для стабільнага развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у Беларусі створаны. Цяпер справа за актывізацыяй пабудовы дзелавых адносін паміж іх рэгіёнамі з пераходам на больш высокі ўзровень партнёрства – прамысловую кааперацыю. І такія праекты на Магілёўшчыне ўжо прапрацаваныя і гатовыя да рэалізацыі.

У ходзе цяперашняга візіту дэлегацыі правінцыі Цзянсу прадстаўнікі кітайскай кампаніі JOC і ААТ “Магілёўскі мясакамбінат” падпісалі дакумент аб пастаўках ялавічыны, а з Крычаўскім райвыканкамам – аб стварэнні вытворчасці па вырошчванні грыбоў. Упраўленне спорту і турызму аблвыканкама разам з кампаніяй TUNIU дамовіліся аб ажыццяўленні абмену турыстычнымі групамі.

У ходзе візіту ў Магілёў дэлегацыя правінцыі Цзянсу сустрэлася са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім. Размова на ёй пайшла аб рэалізацыі сумесных праектаў па вытворчасці цэменту, сонечных батарэй, будаўніцтве жылля, стварэнні лагістычных цэнтраў, павелічэнні паставак. Абмяркоўваліся варыянты нарошчвання экспарту і імпарту паслуг, сярод якіх і турыстычныя. Бакі выразілі зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва ў  галіне сельскай гаспадаркі, культурнай і адукацыйнай сферах.

Дэлегацыя правінцыі Цзянсу таксама наведала мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, турыстычна-забаўляльны цэнтр “Беларуская вёска ХІХ стагоддзя”, Магілёўскую ратушу, краязнаўчы музей, Магілёўскі мясакамбінат, прыняла ўдзел у бізнес-форуме Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, на якім быў прадстаўлены патэнцыял Прыдняпроўскага краю, адбыліся прадстаўленні магілёўскіх і цзянсунскіх арганізацый, прайшлі сустрэчы і перагаворы дзелавых колаў гэтых абодвух рэгіёнаў.

Міхась КАРПЕЧАНКА

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00