Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Традыцыйна, напрыканцы ліпеня пачачалі сваю...
1 августа

Традыцыйна, напрыканцы ліпеня пачачалі сваю працу школьныя кірмашы

Традыцыйна, напрыканцы ліпеня пачынаюць сваю працу школьныя кірмашы. Асабліва клопатны гэты перыяд для бацькоў першакласнікаў і будучых выпускнікоў. І ў тым, і ў другім выпадку хочацца, каб дзецям запомніліся толькі самыя лепшыя моманты школьнага жыцця, а фінансавыя выдаткі пры гэтым не так балюча адбіліся на сямейным бюджэце.

Карэспандэнт раёнкі вырашыла даведацца, якія тавары для школьнікаў можна купіць у нашым райцэнтры, і на ўласным вопыце падлічыць, у якую суму можна ўкласціся, каб сабраць у школу дваіх вучняў 3 і 9 класаў.

Для патрэб бялыніцкіх пакупнікоў адкрыўся спецыялізаваны павільён райста “Прывітанне, школа”, абноўлены асартымент у магазінах “Тавары для дзяцей”, прамысловых тавараў, адпаведных секцыях у аграгарадках і вёсках раёна, гандлёвых кропках “Магілёўсаюздрук” і  прыватных прадпрымальнікаў.

Нядрэнны выбар адзення дзелавога стылю для хлопчыкаў прадстаўлены ў магазіне “Тавары для дзяцей” райста. Некаторыя рэчы засталіся з мінулага года, але і новыя цэны не “кусаюцца”. Школьны касцюм можна купіць ад 40 рублёў і вышэй. Для параўнання, у Магілёве ў гандлёвых кропках камплект на хлопчыка: штаны+камізэлька каштуе ад 52 рублёў, з пінжаком – на парадак даражэй.

У маім выпадку трэба выкласці 54 рублі за пінжак і штаны для старэйшага і 27 рублёў – за штаны для малодшага (пінжак застаўся з мінулага года), 2 кашулі – па 20 рублёў. Гальштукі ў продажы ёсць, але гэты аксесуар служыць доўга, таму  абнаўляць яго кожны раз няма патрэбы. Спартыўныя касцюмы набылі за 27 рублёў кожны.

Для дзяўчынак малодшых і сярэдніх класаў камплекты дзелавога адзення “пацягнуць” ад 42 рублёў і вышэй, спартыўныя – ад 25. Можна купіць прыгожыя рэчы для дзяўчынак і ў прыватнікаў. Ажурныя блузкі і кашулі для юных дам каштуюць 15 – 30 рублёў. А вось старшакласніцам у Бялынічах будзе даволі цяжка апрануцца. Выбар адзення вельмі сціплы. Хіба што, можна падабраць спартыўны касцюм ад 30 рублёў і абутак прыкладна па такім жа кошце ў прыватных гандлёвых кропках і райста. Але ўсё, як вядома, залежыць ад густу і гаманца…

Абутак айчынных вытворцаў, які прапануюць бялыніцкія гандляры, – не танны: ад 40 рублёў для першакласнікаў і вышэй – для вучняў старэйшых класаў. Зразумела, туфлі адслужаць свой тэрмін, як мае быць, але паспрабуем сэканоміць. Для меншага знайшоўся абутак у прыватным магазіне за 19 рублёў, для старэйшага ва ўнівермазе – амаль за 70 руб., спартыўныя тапкі – па 27 і 22 рублі. Дзяўчынак можна абуць ад 25 рублёў і вышэй.

Рукзакі можна выбраць і ў магазінах райста, і ў прадпрымальнікаў ад 17 рублёў. Зноў жа, самы вялікі асартымент іх для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Вучням старэйшых класаў давядзецца пашукаць, у што пакласці падручнікі.

Для майго трэцякласніка знайшоўся заплечнік за 28 рублёў у магазіне “Тавары для дзяцей”, старэйшы пакарыстаецца мінулагоднім.

Канцтавары і дзённікі можна купіць у райста, павільёнах “Магілёўсаюздрук” і ў прыватных гандляроў. Адкінем яшчэ рублёў 30 на канцылярскія прылады.

Пасля простых арыфметычных падлікаў атрымалася сума ў 345 рублёў, якую прыйшлося пакінуць у магазінах для набыцця школьных тавараў першай неабходнасці. Для дваіх дзяцей гэта не так ужо і дорага.

Прадавец павільёна райста “Прывітанне, школа” Вікторыя МІЛАШЭЎСКАЯ:

— Паколькі пік сезона продажу школьных тавараў яшчэ не пачаўся, бялынічане больш купляюць панчошныя вырабы, бялізну, спартыўнае адзенне для дзяцей, канцылярскія прылады. Да таго ж, не трэба ехаць далёка за пакупкамі – усё неабходнае можна набыць у нас.

Наведвальніца магазіна “Тавары для дзяцей” расіянка Ірына КАБАНЦАВА:

— Гэтую гандлёвую кропку ведаю даўно і наведваю кожны раз, калі бываю ў Бялынічах. Вельмі падабаецца якасць беларускіх тавараў для дзетак. І кошт, і асартымент вельмі задавальняюць. Зараз купляю адзенне для сваіх унукаў. У школу, вядома, збіраюць іх бацькі, але ведаю, што і мае падарункі будуць дарэчы.

 Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00