Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Дзмітрый ГОБАРАЎ правёў чарговы прыём грамадзян...
1 августа

Дзмітрый ГОБАРАЎ правёў чарговы прыём грамадзян па іх асабістых пытаннях

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Дзмітрый ГОБАРАЎ правёў чарговы прыём грамадзян па іх асабістых пытаннях.

На гэты раз дэпутат і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце беларускага парламента Дзмітрый Гобараў свой выязны прыём правёў у Галоўчыне. Думаецца, што зрабіў ён гэта не выпадкова, паколькі некаторых жыхароў гэтага аграгарадка турбуе рэалізацыя інвестыцыйнага праекта будаўніцтва “Аграпрадпрыемства “Белдан” па вытворчасці зерня і дацкай беконнай свініны магутнасцю 53 000 галоў за год і пад’язной дарогі да яго паблізу вёскі Ветка нашага раёна. Варта адзначыць, што больш як з тысячы насельніцтва навакольных паселішчаў вакол магчымага будаўніцтва аграпрадпрыемства “Белдан” на сустрэчу з дэпутатам па набелелым пытанні прыйшлі толькі шэсць чалавек. Яны выказалі сваю пазіцыю, якая ўвабрала ў сябе моманты ад неабходнасці захавання сакральнасці старажытнага Галоўчына да чыста прагматычных падстаў асобных насельнікаў гэтага паселішча і Малога Кудзіна. Зразумела, асноўны козыр – экалогія. Аднак жа, заўважым, што спецыялісты ДУПІП “Інстытут Брэстбудпраект”, які мае адпаведную ліцэнзію, яшчэ на перадпраектнай стадыі вырабу архітэктурнага праекта правялі ацэнку ўздзеяння на навакольны асяродак запланаванага да будаўніцтва каля вёскі Ветка аграпрадпрыемства “Белдан”. Імі не было выяўлена ніводнага парушэння нормаў, вызначаных заканадаўствам, уздзеяння на навакольны асяродак, а сама справаздача прайшла і грамадскае абмеркаванне, як тое і патрабуецца.

Падкрэслю, што прымененая тут тэхналогія з’яўляецца інавацыйнай для Беларусі і, па меркаванні спецыялістаў, і найбольш прымальнай з экалагічнага пункту гледжання, а праектныя рашэнні забяспечваюць усю неабходную ахову глебы, паверхневых і падземных вод ад забруджання сцёкавымі водамі. Уздзеянне на навакольны асяродак фізічных фактараў таксама не перавышае дапушчальныя ўзроўні, як і не парушаюцца вызначаныя заканадаўствам межы санітарных, ветэрынарных, экалагічных зон.

Значыць, эксплуатацыя вытворчых магутнасцей аграпрадпрыемства “Белдан” каля вёскі Ветка не прывядзе да парушэння прыродна-антрапагеннай раўнавагі.

Больш за тое, будаўніцтва свінакомплексу, склада для захоўвання зерня, камбікормавага цэха будзе садзейнічаць нарошчванню аб’ёмаў вытворчасці мяса ў краіне, павелічэнню яе экспартнага патэнцыялу, стварэнню ў Бялыніцкім раёне 55 новых рабочых месц. Вядома, значна папоўніцца і даходная частка раённага бюджэту, што будзе толькі станоўча садзейнічаць росту дабрабыту насельніцтва, далейшаму правядзенню добраўпарадкавання населеных пунктаў, у тым ліку і Галоўчына, і М. Кудзіна, развіццю і ўдасканаленню мясцовых сацыяльнай і вытворчай інфраструктур.

Да слова сказаць, гэты праект праходзіць яшчэ адну дзяржаўную экспертызу.

Усё гэта і паспрабаваў давесці сваім суразмоўцам Дзмітрый Гобараў. Дэпутат зрабіў перад імі і справаздачу аб тым, што ён асабіста зрабіў па разглядзе іхняга ранейшага пісьмовага звароту да сябе па гэтай праблеме.

– Па гэтым пытанні, – сказаў Дзмітрый Дзмітрыевіч, – двойчы звяртаўся да старшыні райвыканкама Мікалая КАДАЦЕНКІ, быў на прыёме ў губернатара Уладзіміра ДАМАНЕЎСКАГА, які даручыў шэрагу адпаведных пасадавых асоб аблвыканкама камісійна вывучыць пастаўленыя праблемы.

Дзмітрый Гобараў зачытаў вывады камісійнага разгляду дадзенай праблемы. Калі сказаць коратка, то ніводнага парушэння дзеючага заканадаўства камісія не знайшла. Тым не менш, галоўчынцы, якія прыйшлі на сустрэчу са сваім дэпутатам, настойліва адстойвалі ўласную пазіцыю і прасілі Дзмітрыя Гобарава падтрымаць іх.

– Паколькі я абавязаны ўлічваць і адстойваць інтарэсы людзей, – заўважыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, – звярнуся ў адпаведныя інстанцыі. Яшчэ раз камісійна прааналізуем гэты інвестыцыйны праект, зверым пазіцыі і падыходы, улічым вашы прапановы.

– Вялікі дзякуй, Дзмітрый Дзмітрыевіч, за тое, што вы нас пачулі, – сказалі на развітанне галоўчынцы.

Дадамо, што апроч пабудовы свінакомплексу некаторыя жыхары Галоўчына, Малога Кудзіна і навакольных паселішчаў звярнуліся да свайго дэпутата як па чыста асабістых, так і па агульнаграмадскіх пытаннях. Напрыклад, стараста вёскі Малы Кудзін Уладзімір ЛУК’ЯНАЎ папрасіў дэпутата пасадзейнічаць вырашэнню шматгадовай вострай праблемы жыхароў паселішча: аднаўлення дзейнасці дзіцячага садка. Па яго словах, у вёсцы цяпер пражывае 37 дзяцей дашкольнага ўзросту. Каля дваццаці з іх наведваюць дзіцячы садок у вёсцы Ланькаў, куды тыя на аўтобусе за 15 кіламетраў адпраўляюцца кожны дзень у 7 гадзін раніцы.

У Малым Кудзіне захавалася памяшканне, дзе паўтара дзясятка гадоў таму размяшчаліся групы дзіцячага садка. Яго трэба адрамантаваць, і праблема, якая хвалюе многія сем’і вяскоўцаў, будзе вырашана. Праўда, на рамонт будынка патрэбны грошы. І не малыя, бо захаваліся толькі сцены. А дзе ўзяць сродкі, не ведае ні стараста вёскі, ні дырэктар мясцовай гаспадаркі, ні кіраўніцтва сельвыканкама. Дзмітрый Гобараў паабяцаў вывучыць гэту праблему і, пры мэтазгоднасці аднаўлення дзіцячага садка, пасадзейнічаць яе вырашэнню.

Некаторыя жыхары, і не толькі Галоўчынскага сельсавета, праз тэлефонную сувязь звярталіся да свайго дэпутата па пытаннях растлумачальнага характару. Усе яны атрымалі вычарпальныя і кампетэнтныя адказы.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00