Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Жніво набліжаецца да завяршэння
28 августа

Жніво набліжаецца да завяршэння

­
Кожны ўборачны дзень дадае ў спіс “тысячнікаў” новыя прозвішчы герояў сёлетняга жніва. Кожнага з іх сардэчна віншуюць ва ўрачыстай абстаноўцы, уручаюць дыпломы, грашовыя прэміі, вымпелы.
У МІНСКУ. 22 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА  правёў нараду па найбольш актуальных пытаннях развіцця беларускай эканомікі з кіраўніцтвам эканамічнага блока краіны. Было адзначана, што развіццё эканомікі прадвызначае стан сацыяльна-палітычнай абстаноўкі і матэрыяльны дабрабыт людзей.
Кажучы аб забеспячэнні харчовай бяспекі, гэту тэму кіраўнік дзяржавы назваў важнейшай на сённяшні дзень. “Я ўважліва адсочваю тое, аб чым пішуць у розных сродках масавай інфармацыі. Памылка журналістаў у тым, што яны ўсюды пішуць пра нейкі гераізм на ўборцы ўраджаю, у тым ліку Прэзідэнта. Ніякага гераізму на ўборцы няма. Гэта спрошчаны падыход да таго, што раблю я і ўсе тысячы людзей, якія сёння заняты ў тым ліку ўборкай. Размова ідзе выключна аб харчовай бяспецы нашай краіны”, – заявіў ён.
“Калі людзі будуць накормлены, калі кожны будзе мець, кажучы па-народнаму, кавалак хлеба на стале кожны дзень, тады і ў краіне будзе мір і парадак. А калі гэтага кавалка хлеба не будзе і да яго чагосьці, вось тады хіхіканні хутка спыняцца. Таму і ўборачная кампанія, і асенняя сяўба, і нарыхтоўка кармоў – гэта асобная тэма”, –  растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
НА БЯЛЫНІЧЧЫНЕ. Мабыць, уражаная вырашчаным сёлета багатым ураджаем і высокімі тэмпамі ўборкі хлебных ніў, нябесная канцылярыя на самым фінішы жніва дала камбайнерам крыху перадыхнуць. Задажджыла. У сваю чаргу, механізатары скарысталі гэты момант для правядзення пазапланавага тэхабслугоўвання сваёй тэхнікі, каб ударна завяршыць уборачную кампанію 2017 года і паспяхова распачаць асеннюю сяўбу азімых культур.
ВІШОЎ, СВК “Калгас “Радзіма”. Нягледзячы на дождж, а 7-й гадзіне раніцы ўсе камбайнеры сельгаспрадпрыемства выйшлі на працу. А перад пачаткам яе ў зале машыннага двара адбылася ўрачыстасць – чарговыя “тысячнікі” гаспадаркі атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі райвыканкама, грашовыя прэміі кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, якія ўручылі ім, выказаўшы самыя шчырыя словы сардэчнай падзякі за ўзорную працу, Мікалай КАДАЦЕНКА і Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ.
За намалот дзвюх тысяч і больш тон збожжа ўзнагароджаны зернеўборачныя экіпажы ў складзе Аляксандра МІТКЕВІЧА і Уладзіміра СТАРАВОЙТАВА; Ігара ШЧОЛУХАВА і Васіля ЛЯНЬКОВА. Яшчэ некалькі ўборачных экіпажаў сельгаспрадпрыемства паспяхова пераадолелі тысячны рубеж намалоту. Узнагароды атрымалі экіпажы ў складзе Аляксандра КУРАНЦОВА і Сяргея ПАЛУЯНОВІЧА, Яўгена ШАЛКОЎСКАГА і Віктара БЯЛОВА, Яўгена КУЛАКОЎСКАГА і Сяргея ГОЛАСАВА, Яўгена ЛЮЦІКАВА і Канстанціна САЛАДУХІ.
Былі ўшанаваныя і вадзіцелі, якія перавезлі ад камбайнаў на зернесушылкі па тысячы і больш тон збожжа новага ўраджаю: Сяргей ШАЛКОЎСКІ, Яўген КАЛТУНОЎ, Артур КУДЗІН, Уладзімір і Ігар ДЗЮНДЗІКАВЫ, Юрый КАРАБЦОЎ, Віктар ХАЛАДЦОЎ, механізатар Уладзімір КАЗАКОЎ, які заняты на прэсаванні саломы, і іншыя.
Да слова сказаць, па стане на раніцу 22 жніўня ў СВК “Калгас “Радзіма” было запрэсавана ў цюкі 8300 тон саломы.
Па інфармацыі старшыні сельгаспрадпрыемства Аляксандра Лапацентава, да завяршэння жніва засталося ўсяго паўтара дня. Валавы намалот зерня на гэту дату склаў 19460 тон. Аляксандр Міхайлавіч упэўнены, што сёлетні хлебны каравай гаспадаркі складзе 21 тысячу тон і стане рэкордным за ўсю гісторыю калгаса.
У сваім слове да камбайнераў, вадзіцеляў, механізатараў і спецыялістаў, якія прысутнічалі на ўшанаванні новых “дзвюхтысячнікаў” і “тысячнікаў”, ён адзначыў, што атрыманы багаты ўраджай – гэта праца ўсіх і кожнага работніка СВК “Калгас “Радзіма”. У тым ліку і жывёлаводаў. Кіраўнік гаспадаркі выказаў усім ім сардэчныя словы шчырай падзякі за добрасумленную працу.
На МАГІЛЁЎШЧЫНЕ. Па стане на 20 жніўня аграрыі Прыдняпроўскага краю паспяхова адолелі мільённы рубеж (1005,4 тысячы тон) па намалоце збожжа. Два экіпажы камбайнаў ЗАТ “Агракамбінат “Зара” Магілёўскага раёна ў складзе Уладзіміра і Вадзіма КОРСАКАВЫХ, Уладзіміра МЕЛЬНІКАВА і Аляксея МАКОСАВА намалацілі больш як па 5 тысяч тон збожжа новага ўраджаю, столькі ж яго перавезлі і вадзіцелі гэтага прадпрыемства Юрый МАНКЕВІЧ і Лангуры ХАСІЯ.
Па дадзеных на раніцу 21 жніўня, у Магілёўскай вобласці было ўбрана 93 працэнты збажыны, сярэдняя ўраджайнасць склала 35,5 цэнтнера з гектара, што на 2,6 цэнтнера больш за мінулагоднюю.
У апошні перад непагаддзю дзень уборку збажыны завяршылі аграрыі Бабруйскага, Кіраўскага і Клічаўскага раёнаў. У цэлым усе раёны Магілёўскай вобласці перасягнулі 90-працэнтны рубеж жніва зерневых культур.
Найбольш высокая ўраджайнасць у Шклоўскім (58,9 цэнтнера з гектара), Круглянскім (50,9), Магілёўскім (42,0) і Горацкім (41,7) раёнах.
Гаспадаркі Магілёўскай вобласці першымі ў Беларусі выканалі дзяржаўны заказ па здачы збожжа: паводле аператыўных дадзеных, на камбінаты хлебапрадуктаў рэгіёну ў лік дзяржзаказу дастаўлена 156 тысяч тон зерня, што складае 100 працэнтаў даведзенага плана.
Бялыніцкі раён здаў на патрэбы дзяржавы 6100 тон збожжа новага ўраджаю, ці 100 працэнтаў да задання.
ЦЯХЦІН, ААТ “Новая Друць”. Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка ў другой палове дажджлівага дня 22 жніўня завітаў і да хлебаробаў ААТ “Новая Друць”, каб асабіста павіншаваць самых лепшых з іх з дасягнутымі высокімі працоўнымі перамогамі, выказаць словы сардэчнай падзякі, уручыць дыпломы і грашовыя прэміі раённага выканаўчага камітэта.
Лік уборачных экіпажаў-“тысячнікаў” таварыства павялічыўся да пяці.
Да першага экіпажа-“тысячніка” ААТ “Новая Друць” у складзе бацькі і сына Сяргея ПЛЕХАВА і Андрэя АНДРЭЙЧЫКА дадаліся старшыя камбайнеры і  іх памочнікі, адпаведна, Уладзімір СКАЧКОЎ і Аляксандр КОЗЫРАЎ; Уладзіслаў і Ілья ВАЗІЛЫ; Антон БЕЛАХВОСТАЎ; Аляксандр ЮРЧАНКА і Андрэй ЧАРКАСАЎ.
Таксама заслужаныя сваёй ударнай працай узнагароды райвыканкама атрымалі і вадзіцелі ААТ “Новая Друць” Васіль ДОЛГІ і Міхаіл КАДАЦЕНКА, якія перавезлі ад камбайнаў па дзве тысячы і больш тон збожжа, “тысячнікі” Антон і Генадзь КОСТУСЕВЫ, Аляксандр МУРЗІН, Сяргей СТРАЛЬЦОЎ.
У КРАІНЕ. Па стане на 23 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 7 млн тон збожжа. У агульным намалоце 1788,9 тыс. тон складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1275,7 тыс. тон – Гродзенскай, 1224,5 тыс. тон – Брэсцкай, 1073,7 тыс. тон – Магілёўскай. У Гомельскай намалочана 979,2 тыс. тон, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, –728,7 тыс. тон збожжа.
Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1978,8 тыс. га, што складае 91,5 працэнта агульнай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўборка збожжавых завершана.
У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць па 35,7 ц зерня. Лідарам па ўраджайнасці з’яўляецца Гродзенская вобласць (43,3 ц/га).
Рэкордная ўраджайнасць атрымана ў чатырох гаспадарках краіны – больш за 100 цэнтнераў з гектара. У СВК імя Крамко Гродзенскага раёна атрымалі па 110,6 ц/га, СВК “Свіслач”  – па 101,5 ц/га, СВК “Прагрэс-Верцялішкі” – па 104,2 ц/га. У ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна атрымана па 102,9 ц/га. Гэта сведчыць аб тым, што сарты збожжавых культур сёння могуць даваць высокія ўраджаі. Для гэтага неабходна выкананне ўсіх тэхналагічных элементаў, своечасовая ўборка і захаванне ўраджаю.
Пастаўка збожжа па дзяржзаказе ў Беларусі, па стане на раніцу 23 жніўня, выканана на 86,4 працэнта. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
­Міхась КАРПЕЧАНКА.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00