Официальный сайт
Понедельник, 22 января 2018 года
Главная - Новости - Новости региона - Адыходзячы год для працаўнікоў СВК “Калгас...
4 января

Адыходзячы год для працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма” стаў чарговай знакавай вышынёй у сацыяльна-эканамічным развіцці гаспадаркі

Адыходзячы год для працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма” стаў чарговай знакавай вышынёй у сацыяльна-эканамічным развіцці гаспадаркі – паспяховай на Магілёўшчыне і адной з лепшых у Беларусі. Тут зрабілі ўсё, што намячалі, а штосьці і перавыканалі.

– Аляксандр Міхайлавіч, якія асноўныя вынікі 2017 года?
– Нашы хлебаробы вырасцілі і ўбралі рэкордны ўраджай збожжавых культур, валавы намалот якіх склаў 21 з паловай тысячы тон пры ўраджайнасці 62,5 цэнтнера з гектара. Усе дванаццаць нашых экіпажаў камбайнаў намалацілі за жніво па тысячы і больш тон зерня, а экіпажы на чале з Мікалаем ДАРЭЧКІНЫМ і Юрыем ЗАЙЦАВЫМ у чарговы раз падкрэслілі свой высокі прафесіяналізм, пераадолеўшы трохтысячны рубеж па намалоце збожжа. Больш як па 2 тысячы тон збожжа намалацілі экіпажы Аляксандра МІТКЕВІЧА і Ігара ШЧОЛУХАВА. “Тысячнікамі” сталі і ўсе вадзіцелі, якія займаліся адвозкай хлеба ад камбайнаў на зернесушыльныя комплексы.
Жывёлаводы забяспечваюць атрыманне тэхналагічных прываг буйной рагатай жывёлы, што дазваляе за год рэалізаваць каля дзвюх тысяч тон ялавічыны. Аператары машыннага даення за год атрымалі ад кожнай каровы па 7800 кілаграмаў малака.
Як і заўсёды, корманарыхтоўшыкі назапасілі дастаткова якасных травяных кармоў, якіх хопіць больш як на паўтара года. Запрэсавалі і ўсю салому – 10 тысяч тон.
Чакаецца, што за 2017 год у гаспадарцы будзе выраблена і рэалізавана прадукцыі па 55300 рублёў на кожнага работніка. Пры рэнтабельнасці 23 працэнты будзе атрымана 2400000 рублёў прыбытку. Памер сярэдняй заработнай платы за 11 месяцаў склаў 908 рублёў, а ў цэлым за год – 916 рублёў.
Набывалі тэхніку, будавалі, у тым ліку здалі ў эксплуатацыю і пяць дамоў, прадоўжылі ўдасканальваць бытавыя і вытворчыя ўмовы на кожным рабочым месцы, падтрымлівалі ўстановы сацыяльнай сферы, нашу школу.
– Працай калгаснай моладзі задаволены?
– Моладзь ва ўзросце да 35 гадоў складае 27 працэнтаў нашага трохсоценнага калектыву. 177 работнікаў калгаса з’яўляюцца выпускнікамі Вішоўскай школы. Мясцовыя, яны працуюць на роднай зямлі. Заўважу, што моладзь займае сур’ёзную пазіцыю ў сельгаспрадпрыемстве, і мы ёй ганарымся. Як і садзейнічаем тым, хто жадае атрымаць вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную сельскагаспадарчую адукацыю.
У нас здаўна стаўка зроблена на моладзь. У век імклівага развіцця тэхналогій маладыя людзі добра падкаваныя, яны і адаптуюцца хутчэй.
Усе маладыя спецыялісты забяспечваюцца камфортным жыллём, а гаспадарка аплачвае камунальныя паслугі. Тыя з іх, хто пасля абавязковай двухгадовай адпрацоўкі вырашыў парабіць яшчэ пяць гадоў, мае магчымасць пакарыстацца бязвыплатным крэдытам у дзве з паловай тысячы рублёў. Прываблівае іх такая дапамога. На кожным пасяджэнні праўлення разглядаем па дзве-тры адпаведныя заявы.
– Гэта адзін з момантаў матывацыі…
– Не толькі. Бязвыплатны крэдыт дысцыплінуе работніка, бо за правіну ён падлягае безумоўнаму вяртанню. Пару такіх выпадкаў было ў нашай практыцы.
У нас дзейнічае цэлая сістэма матывацыі ўсіх работнікаў і спецыялістаў. Простае павелічэнне заробкаў чаканага эфекту не прынясе. Матывацыя абуджае гаспадарлівасць, руплівасць, дысцыплінуе. Высокая зарплата работнікаў гаспадаркі заснавана на прыпцыпе выплаты ім шэрагу дадатковых даплат матывацыйнага характару: за катэгорыю, тэхналагічнасць, вядзенне здаровага ладу жыцця, добрае выхаванне дзяцей-школьнікаў, узорныя паводзіны ў побыце, удзел у мастацкай самадзейнасці, спартыўных спаборніцтвах. Моладзь ва ўзросце да 35 гадоў і працуючыя пенсіянеры штомесячна атрымліваюць па 10 працэнтаў даплаты. У 2017 годзе мы заснавалі медаль “Заслужаны работнік СВК “Калгас “Радзіма”. Уладальнікі іх, на сёння гэта 8 чалавек, пажыццёва забяспечваюцца грашовым заахвочваннем у памеры пяці базавых велічынь.
Апроч грошай калгаснікі, ветэраны гаспадаркі да святаў атрымліваюць харчовыя пакетыі, кожны з іх мае магчымасць некалькі разоў на год выпісаць зерне, а тым, хто трымае ў падсобнай гаспадарцы карову, дастаўляецца гатовае сена. Вядома, калі работнік дапусціў парушэнне тэхналогіі, працоўнай дысцыпліны ці правапарушэнне ў быту, ён губляе вельмі шмат.
Вялікае, галоўнае наша багацце – гэта людзі. Ведаеце, я вельмі ганаруся сваім працоўным калектывам. Яму любыя задачы па плячы.
Дзясяткі гадоў запар дэлегацыя СВК “Калгас “Радзіма” на раённых святах Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, “Дажынках” розных узроўняў, раённых злётах перадавікоў народна-гаспадарчага комплексу з’яўляецца самай шматлікай. Гэта значыць, менавіта нашы працаўнікі прызнаюцца лепшымі, пераможцамі спаборніцтваў             у самых розных намінацыях. Гаспадарка, як і многія яе работнікі, спецыялісты, неаднаразова выходзілі пераможцамі рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў.
– Падрыхтоўка да правядзення масавых веснавых работ не турбуе старшыню гаспадаркі?
– Уся тэхніка, уключаючы і корманарыхтоўчую, гатова да правядзення масавых работ у наступным годзе. Створаны таксама патрэбны запас гаруча-змазачных матэрыялаў, запасных частак і дэталяў.
Ведаеце, 99 працэнтаў калгаснай тэхнікі пажыццёва замацавана за механізатарамі. Таму і адносіны іх да свайго трактара ці сельгасагрэгата асаблівыя. Як і падаўжаецца тэрмін эксплуатацыі тэхнікі.
У нас толькі прычапных сельгасмашын і агрэгатаў налічваецца 140 адзінак. І ўсе яны, паўтаруся, гатовы выехаць у поле хоць сёння. Набылі ўсё неабходнае для правядзення рамонту і тэхнічнага абслугоўвання збожжаўборачных камбайнаў імпартнай вытворчасці.
– Расказваючы пра арганізацыю сельгасвытворчасці, вы падкрэсліваеце, што асаблівасці тэхналогій вашай гаспадаркі заключаюцца ў іхняй прастаце.
– Сапраўды, гэта так. Возьмем, для прыкладу, комплекс па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы, што знаходзіцца ў вёсцы Саглассе. Цяляты там утрымліваюцца ў вольным выгуле. А 1200 галоў іх даглядаюць усяго толькі трое жывёлаводаў. Адно вытворчае памяшканне за суткі расходуе 0,4 кілавата электраэнергіі. Пабудавалі хлявы, а іх чатыры, па ўласным праекце і сваімі сіламі з мінімальнымі затратамі. У сярэднім, узвядзенне аднаго хлява абышлося калгасу ў 5 тысяч рублёў.
Звярну ўвагу на тое, што 95 працэнтаў вытворчых памяшканняў, збудаванняў і пабудоў, у тым ліку і чатыры малочна-таварныя комплексы з даільнымі заламі, Дом культуры, царква, амфітэатр, былі ўзведзеныя гаспадарчым спосабам, што ў некалькі разоў танней, чым абышлося б нам па генпадрадзе.
У нас унікальная брыгада па працаёмкіх працэсах. Члены яе, 22 чалавекі, забяспечваюць тэхнічнае абслугоўванне даільных залаў, комплексаў і ферм. Кожны з іх дакладна ведае сваё месца.
Комплексу па мэтанакіраваным вырошчванні цялушак споўнілася 43 гады. Там утрымліваецца 4,5 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Галоўнае, каб жывёліна была накормлена і напоена, абслужана і дагледжана.
У нас ёсць усё для рацыянальнай і эфектыўнай балансіроўкі рацыёну. Шэсць гадоў таму пабудавалі ўласны камбікормавы завод, які забяспечвае 20 працэнтаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Мы захоўваем травяныя кармы і ў буртах, якія дасягаюць у вышыню шасці з паловай метра. Тут важна строга захоўваць тэхналогію іх нарыхтоўкі і трамбаваць без перапынку 24 гадзіны ў дзень.
І такім чынам зарабляем немалыя грошы.  А на дабрабыт калгасніка я гляджу праз кармавую базу гаспадаркі.
– Новы год – гэта не толькі падвядзенне вынікаў працы, пройдзенага жыццёвага перыяду, але і выдатная нагода выказаць шчырыя словы падзякі, сардэчныя пажаданні.
– Дарагія работнікі СВК “Калгас “Радзіма”, паважаныя ветэраны працы нашай гаспадаркі! Вялікі дзякуй вам за вашу выдатную працу, за вашу стараннасць і руплівасць. Усе мы разам за мінулы год паклалі ў трывалы падмурак нашага сельгаспрадпрыемства яшчэ адну важкую цаглінку, што ўмацоўвае фінансава-эканамічную ўстойлівасць гаспадаркі і, адпаведна, сямейны дабрабыт яе работнікаў. Упэўнены, што і 2018 год будзе таксама багаты на нашы працоўныя здабыткі, дасягненні, перамогі.
Шчыра жадаю, каб светлае Навагодняе свята і Раство Хрыстова трывала ўвашлі ў вашы жыцці, прыносячы з сабой дабрабыт, моцнае зда-роўе, сямейнае шчасце, удачу і поспехі. Няхай усё збываецца, што запланавалі. З Новым годам,  сябры! З новым шчасцем!­


Афиша и объявления

20 января
С  26 декабря 2017 г. по 29 декабря 2018 г. проводится конкурс инвестиционных проектов субъектов малого предпринимательства Могилевской области...
15 января
За 2017 год по форме 1-мп-(микро) проводятся государственные наблюдения:
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00