Официальный сайт
Среда, 19 декабря 2018 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости региона - Творчасці вучацца з маленства
1 февраля

Творчасці вучацца з маленства

    Як паказвае практыка, дый даўно даказана вучонымі, менавіта тое, чаму вучыцца чалавек у раннім дзіцячым узросце, ён запамінае на ўсё астатняе жыццё. Калектыў дзіцячага садка № 7 вучыць сваіх выхаванцаў не толькі матэматыцы і чыстапісанню, але і выхоўвае любоў да творчасці і мастацтва.
    На працягу года музычны работнік Ала КАЗІМІРСКАЯ сумесна з выхавацелямі ладзяць спектаклі практычна да ўсіх народных святаў.
    – Гэта дазваляе далучыць маленькае пакаленне да народных традыцый, якія даўно былі закладзены нашымі продкамі, – адзначае загадчык дзіцячага садка Алена БАРАШКОВА. – Галоўнае, што ім гэта цікава. Яны з захапленнем ставяць са сваімі выхавацелямі спектаклі.
    За апошнія некалькі гадоў традыцыйнымі святамі, якія адзначаюцца ў садзе, з’яўляюцца: Гуканне вясны, Вялікдзень, Вячоркі, Дабравешчанне, Каляды і іншыя.
    Нягледзячы на тое, што з году ў год яны паўтараюцца, музычны работнік, якая і з’яўляецца рэжысёрам усіх спектакляў, стараецца ўнесці ў кожны з іх нешта новае, адметнае, запамінальнае.
    – Ала Міхайлаўна працуе ў садзіку даўно і, варта адзначыць, што чалавек укладвае ў сваю працу ўсю душу, – распавядае метадыст Таццяна БАРАНОЎСКАЯ. – Падрыхтаваць да выступлення дзяцей куды складаней, чым дарослых, але яна спраўляецца са сваімі задачамі на ўсе сто працэнтаў. Кожны ранішнік мы глядзім з вялікім задавальненнем.
    Напрыклад, да свята Вялікадня яны рыхтуюць канцэрт, які паказваюць вернікам у храме ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай на другі дзень свята – у панядзелак.
    – Гэта робіцца па блаславенні настаяцеля царквы айца Сергія, – расказвае загадчык дзіцячага садка. – Апытваем бацькоў, і ўжо з іх згоды ідзём з дзеткамі ў храм. Там прымаем удзел у святочным богаслужэнні, а пасля гэтага дзеткі спяваюць, чытаюць вершы.
    На апошнім спектаклі, прымеркаваным да Калядаў, давялося пабываць і карэспандэнту райгазеты “Зара над Друццю”.
    У пастаноўцы былі задзейнічаны практычна ўсе выхавальнікі дзіцячага садка і выхаванцы старэйшай групы. Каб паставіць гэты спектакль, музычнаму работніку спатрэбілася каля дзесяці дзён. Дарэчы, пачынаючыя акцёры размаўлялі выключна на беларускай мове.

    Гаспадар (Святлана БУРАЯ) і гаспадыня (Валянціна МУРАШЧАНКА) разам са сваімі дачушкамі прыбралі ў хаце, накрылі багаты стол, каб у наступным годзе мець добры ўраджай і здароўе. Пад абрус, вядома ж, яны паклалі сена, якое пасля вячэры скормлівалі каровам, што спрыяла павелічэнню надояў. На стол ставілі мяса ды каўбасы, сала, яблыкі, мёд. Асаблівая ўвага надавалася прыгатаванню галоўнай стравы – куцці. А потым, па традыцыі, сустракалі калядоўшчыкаў. Так, да іх прыйшлі каза (Аксана МЯСНІКАВА), мядзведзь (Галіна ГРАЧЫХІНА), цыганы (Ларыса БУРКО і Тамара СВІРЭЙКА), вядзьмарка (Вольга БАРАШКОВА) і Дзед Мароз (Таццяна Бараноўская).
    Напрыканцы спектакля гаспадары частавалі ўсіх прысутных блінамі. Дарэчы, Ала Казімірская ўжо зараз пачынае прадумваць сцэнарый наступнага свята, якое пройдзе ў садку з надыходам вясны.

Афиша и объявления

17 декабря
18 декабря 2018 года проведёт приём граждан КОНОНОВ Андрей Николаевич, правовой инспектор труда организационной структуры ФПБ, по вопросам, касающимся...
13 декабря
15 декабря начальник Департамента охраны МВД Республики Беларусь генерал-майор милиции Сергей Николаевич ХОМЕНКО проведет трехчасовую прямую...
27 ноября
­ 18 декабря 2018 г. в 9.00 в зале заседаний Белыничского районного исполнительного комитета состоится заседание комиссии по противодействию коррупции. ...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00