Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Ствараюць утульнасць і камфорт бялынічан
23 марта

Ствараюць утульнасць і камфорт бялынічан

    БУКП “Жылкамгас” мае шматгаліновую структуру. Калектыў прадпрыемства, які налічвае больш за 400 чалавек, забяспечвае жыццядзейнасць насельніцтва і гаспадарчага комплексу раёна. Дастаўка вады і цяпла ў шматкватэрныя дамы і на прамысловыя аб’екты, адвядзенне сцёкавых вод, капітальны рамонт будынкаў, збор, вываз і ўтылізацыя бытавых адходаў, добраўпарадкаванне і азеляненне населеных пунктаў – гэта далёка не поўны пералік тых клопатаў, якія штодня кладуцца на плечы камунальнікам.
    Пра вынікі працы бялыніцкіх камунальнікаў сведчаць іх вытворчыя паказчыкі. За мінулы год выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала 10 978 тыс. рублёў, чысты прыбытак атрыманы ў суме 32 тыс. руб. Летась забяспечана выкананне важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. У выніку зніжэння затрат атрыманы эканамічны эфект у суме 446,78 тыс. рублёў, або 107,5 %.
    Асаблівая ўвага ў 2017 годзе надавалася зніжэнню выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву, якое ў супастаўных умовах склала 5,02 % пры заданні не менш за 5 %. Выкананы мэтавы паказчык па энергазберажэнні – мінус 23,3 %, паказчык па эканоміі рэсурсаў склаў мінус 2,5.
    Эксплуатацыя і ўтрыманне жыллёвага фонду ў належным стане – адзін з асноўных накірункаў работы БУКП “Жылкамгас”. Дарэчы, сіламі калектыву жыллёва—эксплуатацыйнага ўчастка (начальнік Алеся КРАЎЧАНКА) абслугоўваецца 189 жылых дамоў з агульнай плошчай жылога фонду – 151,8 тысячы кв. м.
    Вялікі аб’ём работ выканалі спецыялісты і работнікі ўчастка па будаўніцтве (начальнік Іван ДАЛЕЦКІ). У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Камфортнае жыллё і добраўпарадкаванае асяроддзе” на 2016-2020 гады, летась было запланавана ўвесці ў эксплуатацыю жылыя дамы пасля капітальнага рамонту плошчай 11,2 тыс. м кв., фактычна ўведзена 12,5 тыс. м кв., або 112,1 %. Асаблівым стараннем і руплівасцю вызначаюцца майстар участка Міхаіл ЦЕЦЕРУКОЎ, абліцоўшчык-плітачнік Ігар ДУДКІН, тынкоўшчык Святлана КОРШУНАВА, рамшчык Сяргей ЖЫДКОЎ і іншыя.
    Адно з вядучых месц у дзейнасці прадпрыемства займае кацельная гаспадарка, якую ўзначальвае Мікалай ЦЫБУЛЬСКІ. Дарэчы, на балансе і абслугоўванні БУКП “Жылкамгас” утрымліваюцца 23 кацельні. За мінулы год рэалізавана 38,6 тысячы Гкал цеплавой і 5546,6 тыс. кВт/г электраэнергіі. З лепшага боку ў працы сябе зарэкамендавалі аператары кацельні Аляксандр ЖАЛУДКОЎ і Мікалай СКАВАРОДКІН, машыністы Міхаіл ГАРАНІНАЎ, Ягор КЛУБАЁЎ, Віктар ЕРМАЛАЕЎ і іншыя.
    Для павышэння эфектыўнасці транспарціроўкі цяпла пастаянна праводзіцца работа па замене цеплавых сетак з прымяненнем ПІ-труб. Летась сіламі работнікаў участка цеплавых сетак (начальнік Дзмітрый КУНЦЭВІЧ) было заменена 2,5 кіламетра трубаправодаў. ПІ-труба складае 78,5 % ад усёй працягласці цеплавых сетак.
    З адказнасцю ставяцца да даручанай справы работнікі водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі(начальнікі Леанід КУНЦЭВІЧ і Сяргей ЯРМОЛЕНКА). За мінулы год было рэалізавана 623,5 тысячы кубічных метраў вады і прапушчана 673,7 тысячы кубаметраў сцёкаў.
З работнікаў транспартнага ўчастка, а на прадпрыемстве налічваецца 86 адзінак тэхнікі, у тым ліку 6 машын для перавозкі смецця, 11 трактароў, 5 экскаватараў і г. д., у паўсядзённых буднях вызначаюцца трактарыст Віталь ЛАЗОЎСКІ, вадзіцелі Сяргей ГАРБУЗАЎ і Генадзь БІРУКОЎ. Усяго за мінулы год вывезена 40,5 тыс. кубаметраў цвёрдых і вадкіх бытавых адходаў.
Свой уклад у справу збору і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў робіць калектыў станцыі дасартоўкі другасных рэсурсаў, а таксама рабочыя па выбарцы другаснай сыравіны на палігонах ЦБА.
    На добрым рахунку ў кіраўніцтва спецыялісты і работнікі ўчасткаў аварыйна-аднаўленчай дзейнасці – старшы майстар эксплуатацыі і аварыйна-аднаўленчых работ Вадзім БАРЫСЁНАК, слесары-сантэхнікі Андрэй Журыкаў і Сяргей Адзіночкін, па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання – электраманцёры Сяргей КЛІМАЎ, Аляксандр ГЕРЦАЎ і іншыя.
    Калектыў гасцініцы “Белыя ночы” (старшы адміністратар Ганна ДУДКІНА) рады прапанаваць гасцям горада 18 камфартабельных нумароў. Усяго за мінулы год гасцініцай прадастаўлена 3,2 тыс. ложка/сутак.
У гаспадарцы прадпрыемства налічваюцца дзве лазні: у г. Бялынічы на 80 памывачных месцаў і аг. Вішоў – на 20. Летась яны аказалі аматарам пары платныя паслугі ў колькасці 10,8 тыс. чал./памывак.
    Свой уклад у стабільную і рэнтабельную працу прадпрыемства, выкананне даведзеных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця ўносяць таксама спецыялісты і работнікі іншых участкаў і падраздзяленняў БУКП “Жылкамгас”: бухгалтэрыі (галоўны бухгалтар Вольга МАРОЗАВА), планава-эканамічнага аддзела (галоўны эканаміст Валянціна ШУТАВА), вытворча-тэхнічнай службы (начальнік Вікторыя ЗАЙЦАВА), лабараторыі электрафізічных вымярэнняў (начальнік Юрый ПАЎЛЮЧЭНКА), участкаў па тэхнічным абслугоўванні КіП (начальнік Вадзім КАЖЭЎНІКАЎ), шматгаліновых паслуг(начальнік Алег СІДАРОВІЧ), вытворчага аг. Вішоў (начальнік Віктар КРОТАЎ), аддзелаў кадраў і юрыдычнай дзейнасці, дыспетчарскай службы, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, аховы працы і інш.
    Прыемна адзначыць, што па выніках работы за мінулы год на раённым узроўні адзначаны і прадстаўнікі БУКП “Жылкамгас”. Рашэннем райвыканкама лаўрэатам спецыяльнай прэміі “Чалавек года” за 2017 год у намінацыі “Вытворчая дзейнасць” прызнаны начальнік участка па будаўніцтве Іван Далецкі, а інжынер Кацярына СУЗДАЛЕВА – лепшай па прафесіі сярод работнікаў ЖКГ з занясеннем на раённую Дошку гонару.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00