Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Крыніца жыцця, альбо Успамін пра свае карані
30 марта

Крыніца жыцця, альбо Успамін пра свае карані

Супрацоўнікі Вішоўскага СЦК і ВЧ на працягу бягучага года будуць дэманстраваць вяскоўцам і гасцям аграгарадка мабільную выставу “Да вытокаў сваіх вяртаючыся”.
    Аб’яўлены ў нашай краіне Год малой радзімы, безумоўна, пасадзейнічае кожнаму не толькі ўспомніць пра свае карані, уласны радавод, свой дом і паселішча, дзе нарадзіўся, але і выканаць патрыятычны, грамадзянскі абавязак – уславіць тое месца, якое завецца тваёй Бацькаўшчынай. Праславіць руплівай працай, учынкамі, уласнымі дасягненнямі, іншымі добрымі справамі, ініцыятывамі ды акцыямі, карыснымі для роднага краю.
Адной з важных ініцыятыў, якія ажыццяўляюць на Вішоўшчыне ў Год малой радзімы супрацоўнікі мясцовага СЦК і ВЧ, з’яўляецца мабільная выстава “Да вытокаў сваіх вяртаючыся”. У экспазіцыі яе знаходзяцца ўнікальныя побытавыя рэчы, прылады працы, прадметы вяско вага інтэр’еру, якімі карысталіся ў сваім паўсядзённым жыцці прашчуры сённяшняга пакалення жыхароў аграгарадка і навакольных паселішчаў: самапрадка, каромысла, ступа, дзяжа, жорны, ночвы, жбаны, гарлачы, качалкі, калекцыі посцілак і ручнікоў, адзення, самаробныя лялькі… Прычым, усё збераглося ў добрым стане, а прылады працы можна выкарыстоўваць хоць зараз, што і дэманструюць з ахвотай наведвальнікам выставы яе  арганізатары.
– Наша выстава, – распавядае карэспандэнту раёнкі дырэктар Вішоўскага СЦК і ВЧ Алена ХАРТАВА, – зацікавіла школьнікаў, многіх вяскоўцаў. Не абмінаюць яе і шматлікія госці. Іншымі словамі, яна карыстаецца папулярнасцю, што сведчыць аб цікаўнасці людзей да свайго мінулага, уласнай гісторыі. І мы, канечне ж, задаволены, што такой вось ініцыятывай здолелі дастукацца да іх сэрцаў, абудзіць памяць.
    Пра шматлікія прадметы выставы “Да вытокаў сваіх вяртаючыся” цікава і змястоўна распавядае экскурсантам культарганізатар Вішоўскага СЦК і ВЧ Валянціна СЕЛЬВЯНКОВА. Да слова сказаць, многія экспанаты захоўваліся ў яе дома, бо перайшлі ёй у духоўную спадчыну ад бабулі. Яна ж валодае і адмысловым рэцэптам выпечкі хлеба, што адразу ж узяў на заметку старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. Ён таксама адзначыў, што ўсе экспанаты гэтай выставы яднае яшчэ і тое, што яны з’яўляюцца рэліквіямі канкрэтных вішоўскіх сем’яў. А сям’я – гэта самая найвялікшая каштоўнасць, якой спадчынна валодае кожны чалавек. Хоць, на жаль, сёння далёка не ўсялякі і зберагае гэты вялікі духоўны скарб, які абавязкова дапамагае і ў  рэальным жыцці.
– І гэта проста выдатна, – сказаў Аляксандр Лапацентаў, – што ў выхаваўчым працэсе нашай выставы “Да вытокаў сваіх вяртаючыся” задзейнічаны такі багаты гісторыка-этнаграфічны матэрыял.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00