Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Па 28 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканская...
2 мая

Па 28 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Дом без гвалту”

Падчас яе ў прэс-цэнтры райгазеты “Зара над Друццю” адбыўся тэматычны круглы стол, у якім прынялі ўдзел дырэктар РЦСАН Алена КРУПЕНЬКІНА, урач псіхіятр-нарколаг ЦРБ Анастасія НЕПАЧАЛОВІЧ, в. а. дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святлана ШАРАХОЎСКАЯ і старшы інспектар ААПП РАУС Юлія МАРОЗАВА. Яны расказалі аб мерапрыемствах, што праводзіліся ў ходзе акцыі, рабоце праваахоўных органаў, медыкаў, спецыялістаў сістэмы адукацыі і сацыяльнай абароны па выяўленні нядобранадзейных сем’яў і дапамозе, якую могуць атрымаць пацярпелыя ад дамашняга насілля.

ЮліяМарозава:
– Галоўная мэта правядзення гэтай акцыі – прыцягненне ўвагі грамадскасці да аказання дапамогі і садзейнічанне дзяржаўным органам у вырашэнні праблем у сям’і з прымяненнем мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў да грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Створана міжведамасная рабочая група, у якую ўваходзяць старшыні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, прадстаўнікі РАУС, ЦРБ, псіхолаг РЦСАН. Члены яе даводзяць да ведама жыхароў раёна інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў па вырашэнні праблем гвалту ў сям’і, растлумачваюць палажэнні адпаведнага заканадаўства, непасрэдна прымаюць меры прафілактычнага ўздзеяння на грамадзян, якія ініцыіравалі гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да сваіх блізкіх. За час правядзення акцыі міжведамасная група пабывала ва ўсіх сельсаветах раёна, таксама наведалі жыхароў Бялыніч, якія стаць на ўліку ў ААПП РАУС за праяўленне гвалтоўных дзеянняў.
Дарэчы, за 4 месяцы мінулага года ў раёне былі зарэгістраваны 5 злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін, сёлета за такі ж перыяд – 4.
Нагадаю, што для грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі ці сталі ахвярамі гвалту ў сям’і, у Магілёве працуе тэлефон кругласутачнай экстранай псіхалагічнай дапамогі 8 (0222) 47-31-61.
Тэлефоны гарачай лініі па пытаннях гвалту сацыяльнага крызіснага цэнтра для жанчын ГА ПСПУА “SOS – дзіцячая вёска Магілёў”:  8(0222) 23-40-89, 8-044-7-607-603, 8044-5-61-82-57 (Vel). І тэлефон экстранага выкліку міліцыі – 102.
Алена КРУПЕНЬКІНА:
– Адносіны ў сям’і прынята лічыць закрытай тэмай. Таму ў агрэсараў ёсць выдатная магчымасць схаваць факты гвалту, а яго ахвяры маўчаць і церпяць. Асноўнай праблемай чалавека, які сутыкнуўся з гвалтам у сям’і, з’яўляецца пошук прытулку. Сапраўды, куды падзецца, калі агрэсію праяўляюць самыя блізкія людзі і, здавалася б, у самым бяспечным месцы – дома?
У такіх выпадках часовы прытулак можна атрымаць у “крызісным” пакоі, які дзейнічае пры РЦСАН і прызначаны для дапамогі людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, у тым ліку перажылі сямейны гвалт. Гэта надзейнае месца, дзе можна перачакаць цяжкі час і ўсё абдумаць, а таксама атрымаць парады спецыялістаў. Калі ў гэтым ёсць неабходнасць, трэба звярнуцца ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: вул. Савецкая, д. 37 (трэці паверх, каб. 3) ці патэлефанаваць на нумар: 78-917. Паслуга часовага знаходжання грамадзян у “крызісным” пакоі прадастаўляецца бясплатна.
У сітуацыі, калі прамой пагрозы жыццю няма, але чалавек пастаянна падвяргаецца гвалту (псіхалагічнаму, фізічнаму, эканамічнаму альбо сексуальнаму), раім звярнуцца па кансультацыю да псіхолагаў. У кожнага сітуацыя індывідуальная, таму ў гутарцы са спецыялістам разабрацца з праблемай будзе нашмат лягчэй.  
У нашай краіне дзейнічае агульнанацыянальная гарачая лінія для тых, хто пацярпеў ад дамашняга гвалту. Патэлефанаваўшы на нумар 8-801-100-8-801, абаненты могуць бясплатна і ананімна атрымаць кваліфікаваную сацыяльную, псіхалагічную і юрыдычную дапамогу.
Лінія працуе з 8.00 да 20.00 гадзін, званкі са стацыянарнага тэлефона бясплатныя.
Святлана ШАРАХОЎСКАЯ:
– Значную работу па выяўленні дрэннага сямейнага становішча праводзяць педагогі ўстаноў адукацыі раёна. Па стане на 1 красавіка ў іх на ўліку значыліся 125 непаўналетніх з 66 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС). З іх 49 дашкольнікаў і 75 – школьнікі. Прычым, больш за 6 месяцаў на ўліку СНС знаходзяцца 26 дзяцей, а больш за 1 год – 49. У сакавіку выяўлены і пастаўлены на ўлік трое рабят з 2 сем’яў. За тры першыя месяцы бягучага года 9 дзяцей прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
Адной з асноўных прычын сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетніх з’яўляецца злоўжыванне іх бацькамі алкаголем. Яны таксама ўхіляюцца ад выканання бацькоўскіх абавязкаў, пакідаюць дзяцей дома без нагляду. У гэтых сем’ях фіксуюцца пастаянныя канфлікты, наяўнасць такіх стрэсавых фактараў, як беспрацоўе бацькоў і, адпаведна, фінансавыя праблемы.
Ва ўстановах адукацыі раёна ў адпаведнасці з індывідуальнымі планамі абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх ажыццяўляецца пастаянная работа па іх вывядзенні з сацыяльна небяспечнага становішча. Дзецям і іх законным прадстаўнікам аказваецца ўсебаковая дапамога: сацыяльна-педагагічная, псіхалагічная, медыцынская і прававая падтрымка, праводзяцца кансультацыі па пытаннях выхавання, садзейнічанне ў зборы дакументаў на атрыманне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, у працаўладкаванні, рамонце пячнога ацяплення і электраправодкі, лячэнні ад алкагольнай залежнасці і інш.
Як вынік гэтай працы, за студзень-сакавік 2018 года з уліку СНС зняты 30 непаўналетніх з 11 сем’яў, у асноўным, у сувязі з нармалізацыяй абстаноўкі ў сем`ях.
Анастасія НЕПАЧАЛОВІЧ:
– Спіртное, як вядома, часта становіцца прычынай бед і няшчасцяў. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, чалавек не можа кантраляваць сябе, дае волю эмоцыям, робіць неабдуманыя дзеянні. Адсюль і сямейныя скандалы, факты дамашняга гвалту, злачынствы. Многія людзі маглі б стаць добрымі сем’янінамі, бацькамі, расці і развівацца прафесійна і духоўна, калі б не мелі нездаровай схільнасці да спіртнога.
Па стане на 1 красавіка на дыспансерным уліку ўрача псіхіятра-нарколага ЦРБ з сіндромам алкагольнай залежнасці знаходзяцца 489 жыхароў раёна, з якіх 89 – жанчыны, на прафілактычным (ужыванне алкаголю са шкоднымі наступствамі) – 219 (49 жанчын). На ананімным ўліку знаходзяцца 22 непаўналетнія.
Дапамога ўрача псіхіятра-нарколага прадугледжвае зняцце ў хворага абстынентнага сіндрому, лячэнне наступстваў вострай алкагольнай інтаксікацыі і стварэнне немагчымасці далейшага ўжывання спіртных напояў.
Таксама значную ўвагу ўдзяляем прафілактычнай рабоце. Гэта і гутаркі ў школах з вучнямi, наведванне працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў. На такіх мерапрыемствах мы стараемся данесці як дарослым, так і дзецям, якую небяспеку ўяўляюць алкаголь і наркотыкі.
Хачу нагадаць грамадзянам, якім неабходная падтрымка або медыцынская наркалагічная дапамога, што яны могуць звярнуцца ў ЦРБ па кансультацыю ўрача псіхіятра-нарколага або патэлефанаваць на тэлефон даверу 70-062.­

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00