Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
4 июля

Дзень Незалежнасці

Традыцыйна 3 ліпеня бялынічане разам з усёй краінай аддаюць даніну павагі гераізму і стойкасці беларускага народа, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу людзей, якія адраджалі краіну з руін, аднаўлялі яе эканоміку. У галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – жы­хары Бялыніччыны і госці города сабраліся ў гарадскім парку Ліпавы гай на ўрачысты мітынг, канцэрт і масавыя гулянні.
Старт святочным мерапрыемствам даў маладзёжны аўтапрабег. Яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помнікаў загінулым землякам у Месяцовым скверы ў Бялынічах і савецкім воінам у Восліўцы. Затым аўтамабілі, над якімі развяваліся Дзяржаўныя сцягі, праехалі па вуліцы Савецкая да Ліпавага гаю. За імі рушыла святочная калона ў складзе прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў.

­
­­
З прывітальным словам да прысутных на мітынгу звярнуўся старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ:
– 3 ліпеня мы адзначаем свята, у якім зліліся разам такія святыя паняцці, як Вызваленне, Перамога і Незалежнасць. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе годную будучыню. Дзень Незалежнасці стаў увасабленнем мужнасці і гераізму нашага народа, сімвалам адзінства і дабрабыту Беларускай дзяржавы. Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім тым, хто ў смяротнай сутычцы з ворагам абараніў наша права на жыццё, хто адрадзіў Беларусь з руін і попелу. Небывалы гераізм і найвялікшая мужнасць абаронцаў Айчыны назаўжды застануцца ў нашай памяці.
Сёння ўсе мы адказныя за будучыню краіны, годна працягваем традыцыі пакалення вызваліцеляў і сваёй працай робім уклад у развіццё Беларусі. Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы і імкненне зрабіць яе яшчэ мацней і прыгажэй.
У гэты светлы і радасны дзень ад усёй душы жадаю ўсім жыхарам Прыдруцкага краю моцнага здароўя, здзяйснення жаданняў і вялізнага чалавечага шчасця! Няхай над нашай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба!
­

Насычаным глыбокім сэнсам атрымалася і выступленне на мітынгу эканаміста БУКП “Жылкамгас” Юліі СКАЧКОВАЙ, а таксама вучаніцы 10 “Б” класа СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Анастасіі ІВАНОВАЙ. Яны выказалі ўпэўненасць, што суверэнітэт Беларусі з’яўляецца адной з галоўных каштоўнасцей нашага народа, якую ўсе мы разам абавязаны берагчы і захоўваць. Сённяшнія жыхары Бялыніччыны праз дзесяцігоддзі з удзячнасцю памятаюць пра тых, хто абараніў незалежнасць нашай краіны. Нязменным застаецца жаданне к­ожнага з нас жыць у моцнай і квітнеючай Беларусі, якая з’яўляецца астраўком спакою і міру.
Да помніка савецкім воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, бюстаў Герояў Савецкага Саюза і мемарыяльных знакаў Герояў Сацыялістычнай працы ўскладзены жывыя кветкі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, працоўных калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Да бюста Героя Савецкага Саюза Асмана Касаева кветкі ўсклаў яго сваяк Кемал ШАМАНАЎ. Памяць загінулых у баях за свабоду і незалежнасць нашай краіны ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання.

Затым на святочна ўпрыгожанай сцэне прайшла канцэртная праграма “Беларусь – мой гонар і слава”. Непадалёку дзейнічалі тэматычныя пляцоўкі: “Сялянскі двор”, “Свята сала”, “Гасцёўня Бульбаша”, “Свята бульбы”, “Витамины – это класс”, “Свята мёду”, “Живём, строим, созидаем”, “Хороша ушица наша”, экалагічная пляцоўка.
Кожны мог знайсці сабе забаву і адпачынак па душы, паспрабаваць мёду, юшку, розныя стравы беларускай кухні, па вартасці ацаніць творы мясцовых майстроў дэкаратыўна-ужытковага мастацтва, прыдбаць сувеніры. Самыя юныя госці свята ахвотна ўдзельнічалі ў займальных гульнях і конкурсах.
Масавае гулянне прадоўжылася і ўвечары. Следам за акцыяй “Праспяваем гімн разам” неба размаляваў святочны феерверк. ­
­­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00