Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Эстафета перададзена Слоніму
10 сентября

Эстафета перададзена Слоніму

Юбілейны, XXV Дзень беларускага пісьменства 2 верасня ўрачыста прайшоў у Іванаве, перадае карэспандэнт БелТА.

Афіцыйная цырымонія адбылася на галоўнай сцэне ў гарадскім парку райцэнтра. Старт мерапрыемству даў сімвалічны перазвон і паляцеўшыя ў неба белыя галубы.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. “Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова. Продкі пакінулі нам неацэнны скарб – родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з’яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа”,–гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс сказаў, што Брэсцкая вобласць ужо другі раз прымае Дзень беларускага пісьменства. “Я ўдзячны жыхарам Іванава, якія адгукнуліся і актыўна рыхтаваліся да свята. Прыкладам таго з’яўляецца і гэты парк, які змяніўся літаральна за некалькі месяцаў і стаў цудоўным месцам адпачынку для жыхароў і гасцей горада. Тут, на Палессі, жывуць вельмі таленавітыя, працавітыя людзі. На гэтай зямлі нарадзіліся і тварылі многія вядомыя дзеячы культуры, мастацтва – у нас вельмі добрая гістарычная спадчына”, – адзначыў губернатар.
Шмат гадоў нязменнай часткай Дня беларускага пісьменства з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя “Дарога да святыняў”, якая праводзіцца па благаславенні Беларускай праваслаўнай царквы. 1 верасня яе ўдзельнікі прыбылі ў Іванава з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй. Па традыцыі яны в­ысадзілі Сад Малітвы на тэрыторыі беларускамоўнай СШ № 4 райцэнтра. Прывітальны адрас ад Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі агучыў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін. “Дзень беларускага пісьменства – важнае свята ў жыцці нашага грамадства, – падкрэсліў у сваім пасланні прадстаяцель БПЦ. – Гэта свята звяртае нашу ўвагу на гістарычныя карані беларускага народа і на тую бясцэнную духоўную спадчыну, якую кожны патрыёт Беларусі павінен старанна захоўваць і па мажлівасці прымнажаць”.
Афіцыйную цырымонію прадоўжыла мастацка-тэатралізаваная пастаноўка “Малой радзіме пакланюся”, галоўнымі дзеючымі асобамі якой сталі Яго Вялікасць Час і тры сястры – Мінуўшчына, Сучаснасць і Будучыня.
Святкаванне Дня беларускага пісьменства праходзіла ў Іванаве на многіх пляцоўках. Увечары 2 верасня ў 20.00 адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты гораду Слоніму. Завяршыў свята канцэрт майстроў мастацтваў і зорак беларускай эстрады “Льецца песня над Палессем”.
Фота з сайта: www.janow.by

БЕЛТА

­ Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00