Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У пятніцу ў Нацыянальным мастацкім музеі...
12 сентября

У пятніцу ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыста адкрыўся новы выставачны праект “Кропка адліку”

­У пятніцу ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыста адкрыўся новы выставачны праект “Кропка адліку” нашага земляка, вядомага беларускага мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, прафесара Віктара Альшэўскага.
Нарадзіўся ён 21 верасня 1953 года ў вёсцы Вугольшчына.
­Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры манументальна — ўжытковага мастацтва Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. Удзельнік міжнародных пленэраў па­ жывапісу“Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, Фердынанда Рушчыца, МаркаШагала; з’явіўся адным з арганізатараў Першага мінскага трыенале сучаснага мастацтва.


Карціны захоўваюцца ў Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага—Бірулі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, галерэях Германіі, Нарвегіі, Швейцарыі, у прыватных калекцыях ­Расіі, Польшчы, Францыі, Егіпта, Кітая, Вялікабрытаніі…
Аўтарскі арт-праект уключае ў сябе чатыры тэматычныя кірункі: “Мой Мінск”, “Музеі свету”, “Фрагменты Вавілонскай вежы”, “Партрэт сучасніка” – 90 твораў, створаных цягам апошніх 10 – 15 гадоў, і прысвечаны ўласнаму 65-годдзю. Павіншаваць мастака з адкрыццём вернісажу прыйшлі блізкія, сябры, калегі, прадстаўнікі творчай і кіруючай інтэлігенцыі: старшыня Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, кіраўнік Цэнтрвыбаркама  Лідзія ЯРМОШЫНА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі Павел ЛАТУШКА, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір ПРАКАПЦОЎ.
Цёплыя словы віншавання з нагоды адкрыцця выставы і дня нараджэння выказалі Віктару Альшэўскаму землякі – выконваючая абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына БЕЛЯЎЦЭВА, вучні Цяхцінскага ВПК ДС СШ Дзіяна НІКІЦЁНАК і Сцяпан САМУЛЕЎ, настаўніца школы Ірына ТРАЦЦЯКОВА.
А ў суботу з персанальнай “Кропкі адліку” Віктара Альшэўскага стартавала акцыя “Вераснёвая ноч” у Нацыянальным мастацкім музеі.  
Дзякуючы новаму арт-праекту нашага вядомага земляка яднаюцца мінулае, цяперашняе і будучыня чалавецтва, сусветнай цывілізацыі, паядноўваюцца вядомыя мясціны і дзеячы культуры, звязаныя з імі, і агульнасусветная культура праз сімвалічнае ўвасабленне мастацкіх дамінант розных народаў і эпох.
“Кропка адліку” з’яўляецца прадаўжэннем міжнароднага творчага праекта “Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока”, які рэалізоўваецца з 2016 года, і напаўняе новым зместам ідэю творчага ўзаемадзеяння мастакоў трыццаці краін свету.
Аўтарскі арт-праект Віктара Альшэўскага “Кропка адліку” (выстава завершыцца 30 верасня)арганізаваны пры падтрымцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Міністэрстваў культуры і замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, Пасольства Беларусі ў Францыі, Нацыянальнага мастацкага музея.
Бадай, кожная карціна Віктара Уладзіміравіча Альшэўскага – яскравая, а часам і нават зусім нечаканая, загадка: сімвалы, сабраныя разам і на першы погляд быццам нічым не звязаныя, успрымаюцца ірэальна, метафарычна і метафізічна. Як зашыфраванае пасланне сучаснікам і будучым пакаленням. Як своеасаблівая расшыфроўка такіх жа пасланняў, атрыманых ад геніяў мінулых цывілізацый і культур.
Прачытанне зместу яго карцін у многім залежыць ад уяўленняў, дасведчанасці, інтэлекту самога гледача.
­
Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віктар Альшэўскі ў сваёй творчасці аддае перавагу буйным формам, шмат эксперыментуе, творча выкарыстоўвае прынцыпы мантажу, пазалочанай паверхні, насычае карціны знакамі, сімваламі, дэталямі, спалучае вобразнасць і канструкцыйнасць пабудовы кампазіцыі, рэалізм і сюррэалізм, мадэрн, акадэмізм і натуралізм, што разам нараджаюць новую рэальнасць, якая заключае ў сабе старажытнасць, сярэднявечча, сучаснасць і будучыню. Такім чынам ствараецца пазачасавая ці надчасавая прастора. Тэматыка яго твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці. На многіх палотнах жывапісцы фігуры абстрагуюцца ад рэаліяў, страчваюць сваю пазнавальнасць. Людзі ўспрымаюцца як марыянеткі, лялькі, а перспектыва аддаляецца настолькі, што становіцца толькі колерам фону.
– Мастацтва для мяне, – сцвярджае Віктар Альшэўскі, – у першую чаргу – імкненне да дасканаласці форм. У гэтым сэнсе ўсялякая творчасць падобная да таемнасці нараджэння прыгажосці. Крыніцай натхнення для мяне як мастака заўсёды з’яўлялася прыгажосць жанчыны, якая і ёсць вобраз дасканаласці; прыгажосць музыкі, дзе праяўляецца сама гармонія; прыгажосць формы.
­­
Мастак актыўна ўдзельнічае ў міжнародных і нацыянальных выставах, шмат падарожнічае па краінах свету, што надзвычай спрыяе новаму асэнсаванню рэчаіснасці, гісторыі, культуры, знаёмству з цывілізацыямі. Адно з яго падарожжаў у Егіпет, напрыклад, узмацніла абраную ім знакавую сістэму вобразнасці і з’явілася новым імпульсам для пошукаў і адкрыццяў.
У раздзел “Мой Мінск” мастак увёў 20 карцін. Праз архітэктурныя  дэталі, элементы пабудоў творца адкрывае прыгажосць і ўнікальнасць сталічных будынкаў. Кожны твор мае свой сюжэт і дае магчымасць гледачу ўдзельнічаць у філасофскім асэнсаванні і ўспрыняцці ўбачанага. У гэтых творах жывапісец здолеў надзвычай дакладна перадаць спалучэнне арнаментальных рэльефаў з геаметрычнымі формамі, расліннай геральдыкай, што стварае непаўторнае ўражанне ад перакладзеных ім на вядомыя этнаграфічныя вобразы сімвалаў нашай культуры. Творца арыгінальна раскрыў вобраз сучаснай эпохі праз вядомыя архітэктурныя сімвалы горада, дапоўніўшы іх насычанымі рытмамі жыцця мінчукоў.
– Мы захапляемся Пецярбургам і Масквой, Парыжам і Лонданам, Рымам і Барселонай, – гаворыць мастак. – Але, вяртаючыся з падарожжаў, я не перастаю здзіўляцца непаўторнай прыгажосці нашага Мінска, пакрытага ў розны час белым снегам, восеньскай лістотай альбо майскай зелянінай. І працягваючы ствараць калекцыю работ, прысвечаных роднаму гораду, я ўпэўнены, што наш Мінск – роўны сярод выдатных сталіц свету. Праз сваё мастацтва аб гэтым я і хачу расказаць, каб кожны шчыра захапляўся нашай сталіцай і таксама, як я, любіў і ўслаўляў наш Мінск.
Над цыклам карцін “Фрагменты Вавілонскай вежы” Віктар Альшэўскі  працуе з 2003 года. На сёння ён уключае ў сябе 52 творы розных форм і памераў, злучаныя ў вялікія трохкутныя канструкцыі. Адна з ідэй “Фрагментаў Вавілонскай вежы” заключаецца ў стварэнні мастаком міфалагічнага вобразу сумеснага імкнення чалавецтва да неабсяжнага, усяленскага пазнання і марных высілкаў яго праз матэрыяльную дзейнасць наблізіцца да Бога. Тым жа часам цягам тысячагоддзяў на зямлі ўзводзіцца іншая вежа – вежа духоўнай культуры, у якую цаглінка па цаглінцы кожны народ укладвае ўласнае разуменне сутнасці жыцця, свайго прызначэння, духоўнага сталення, сваю нацыянальную душу з яе шматлікімі таямніцамі. 
У “Фрагментах Вавілонскай вежы” знайшлі своеасаблівае адлюстраванне найбольш знакавыя здабыткі культур народаў свету. Родная Беларусь, на думку мастака, падарыла свету “сімфонію” Мірскага замка.
Віктар Альшэўскі, з’яўляючыся, несумненна, удзячным спадчыннікам беларускай жывапіснай акадэмічнай школы, тым не менш у сваёй творчасці рухаецца па ўласным, выключна адметным і непратораным іншымі, шляху. Як манументаліст ён захапляецца буйнымі формамі, архітэктурай, імкнецца выйсці з класічна традыцыйных рамак карціны, зразаючы куты, дзелячы палатніну на часткі, дадаючы зверху купалы, гадзіннікі, піраміды і іншыя выразна-пазнавальныя дамінанты эпох.
Мастацтвазнаўцы творчы стыль Віктара Альшэўскага называюць “містычным рэалізмам”, а яго карціны папаўняюць залаты фонд айчыннага выяўленчага мастацтва.
Міхася КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00