Официальный сайт
Понедельник, 19 ноября 2018 года
Погода Белыничи
Информация сайта pogoda.by
Главная - Новости - Новости региона - Ордэна Маці ўдастоілася жыхарка аграгарадка...
2 ноября

Ордэна Маці ўдастоілася жыхарка аграгарадка Цяхцін Наталля ШУТОВА

­Нядаўна ордэна Маці ўдастоілася жыхарка аграгарадка Цяхцін Наталля ШУТОВА. У госці да яе сям’і завітала карэспандэнт раёнкі.
­ Вялікі дом Сяргея і Наталлі Шутовых вылучаецца сярод астатніх на ціхай цяхцінскай вуліцы. Абодва – мясцовыя, разам працавалі ў школе настаўнікамі. Праўда, зараз педагагічную дзейнасць у сям’і працягвае толькі Наталля, Сяргей аформлены па доглядзе за дзіцём-інвалідам і амаль увесь цяжар хатніх клопатаў ляжыць на ім. ­
У светлым доме цёпла і ўтульна. Хлопчыкі Пеця, Павел і Ваня наперабой расказваюць аб сваіх захапленнях – футболе і шахматах. Да кожнага свята яны робяць для бацькоў прыгожыя паштоўкі, якія Наталля беражліва захоўвае ў шафе. Дзяўчынкі захапляюцца маляваннем і папяровымі аплікацыямі. Толькі зараз, пазнаёміўшыся з дзяўчатамі бліжэй, з вялікай доляй здзіўлення даведваюся, што абедзьвюх звязвае не толькі агульны пакой, але і…імя – Ганна.
– Усё проста, – раскрывае сямейны рэбус Наталля. – Некалькі гадоў таму ад анкалагічнага захворвання памерла маці. Мы з мужам удачарылі маю трохгадовую сястрычку Анечку. На той момант у нас была маленькая дачушка, якую па іроніі лёсу таксама назвалі Аняй.

Затым у сям’і нарадзіўся доўгачаканы сынок Ваня. Жыццё пакрысе вярталася ў звыклую каляіну.
Але выпрабаванні лёсу на гэтым не скончыліся. У 2013 годзе зноў здарылася няшчасце – цяжка захварэла і памерла яшчэ адна сястра Наталлі. Дваіх яе хлопчыкаў-блізнят жанчына забрала да сябе. Па той жа іроніі лёсу іх тата не быў гатовы да адказнага бацькоўства, таму любячую сям’ю дзеці атрымалі ў асобах дзядзькі і цёткі. Тым больш, пакуль маці хварэла, яны амаль увесь час даглядалі хлопчыкаў. У 2016 годзе аформілі неабходныя дакументы і сталі паўнапраўнай мнагадзетнай сям’ёй.
– Самай важнай для мяне была падтрымка мужа, – прызнаецца Наталля. – Ён дапамагаў мне перажыць заўчасную страту блізкіх людзей, дый наконт незапланаванага папаўнення ў сям’і быў абедзьвума рукамі “за”. Мы абое з мнагадзетных сем’яў. Канечне, марылі, што і ў нас будзе шмат дзетак. Праўда, нябёсы распарадзіліся крыху не так, як хацелася, але зараз мы ні аб чым не шкадуем, не дзелім дзяцей на “сваіх” і “не сваіх”. І яны адказваюць нам шчырасцю і ўзаемнасцю. Словы “мама” і “тата” для нас галоўная ўзнагарода.
Несці на сабе статус мнагадзетнай сям’і Шутовым і складана, і ў той жа час прыемна. Наталля распавядае аб льготах, прадастаўленых дзяржавай: а гэта бясплатныя харчаванне і падручнікі ў школе, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, зніжкі на камунальныя выдаткі…

– Мы ўважліва сочым праз інтэрнэт за рознымі акцыямі, распродажамі, – гаворыць жанчына. – Калі правільна распараджацца грашыма, то мнагадзетнай сям’і можна не толькі паесці-апрануцца, але і адпачыць з камфортам. Некалькі разоў наведвалі Мінскі аквапарк, а ў мінулым годзе ўсёй сям’ёй пабывалі на моры.


Шмат пазітыўных уражанняў у Наталлі засталося ад нядаўняга прыёму ў губернатара Магілёўскай вобласці, дзе ёй уручылі сапраўды заслужаную ўзнагароду – ордэн Маці. Дарэчы, грошы, якія выплацілі да ордэна, сям’я ўжо патраціла на рамонт пакоя дзяўчынак. На чарзе – рамонт у хлопчыкаў.
Галоўны генератар ідэй, безумоўна, маці, а ўсе астатнія ўвасабляюць яе задумкі ў жыццё. Дзеці дапамагаюць бацькам і з хатнімі справамі, не леняцца. У летні сезон з задавальненнем выязджаюць у лес па грыбы і ягады, на рыбалку.
Падзялілася Наталля і сакрэта­мі выхавання дзяцей.
– Самае галоўнае – не перашкаджаць, – адзначае яна. – Чым бы дзеці ні надумалі займацца, мы з мужам толькі іх падтрымліваем. А паводзіны, адносіны да жыцця – гэта ўсё яны капіруюць ад бацькоў, таму перш чым пачаць выхоўваць дзяцей, мы “выхоўваем” сябе.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

 


Афиша и объявления

14 ноября
17 ноября 2018 года в облисполкоме  проводит прямую телефонную линию заместитель председателя облисполкома ПАРХАМОВИЧ Руслан Викторович.
12 ноября
15 ноября 2018 года директором представительства Белгосстраха по Белыничскому району КРАВЦОВОЙ Татьяной Михайловной будет проводиться прямая телефонная...
© 2007 Белыничский районный
исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
belynrik@tut.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00