Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Тут жыве пераемнасць традыцый…
15 июля

Тут жыве пераемнасць традыцый…

­Ужо ў 12 раз свята ў гонар святых Апосталаў Пятра і Паўла сабрала сяброў у аграрадку Вішоў.
Гэта маштабная падзея з’яўляецца не толькі візітнай карткай Вішоўшчыны, але і ўсяго Прыдруцкага краю. Яго галоўныя складнікі – духоўнасць і пераемнасць традыцый аб’ядноўваюць і жыхароў мясцовых вёсак, і працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма”, і шматлікіх гасцей, якія з задавальненнем далучаюцца да праваслаўнай веры падчас службы ў храме ў гонар Пятра і Паўла, а таксама ўзбагачаюцца духоўна на свецкім культурным мерапрыемстве.

Безумоўна, самымі ганаровымі гасцямі ўрачыстасці былі ветэраны працы, ардэнаносцы, якія ўсё жыццё шчыравалі ў калгасе “Радзіма” і далучаных гаспадарках імя Леніна і імя Фрунзе. Менавіта ім была нададзена асаблівая ўвага, бо сёлета СВК “Калгас “Радзіма” адзначае важную дату – 90-годдзе з дня заснавання.
Завіталі раздзяліць свята з вішоўцамі намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, старшыня абласной арганізацыі ветэранаў Анатоль ГЛАЗ, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, уладыка Сафроній, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК і намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА.
Падчас прывітальнага слова Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна, кавалер шматлікіх ордэнаў, старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ адзначыў, што за 12 прамінулых гадоў свята не толькі не згубіла сваёй маштабнасці, наадварот стала вялікай культурнай падзеяй рэгіянальнага значэння. Таксама ён выказаў падзякі архіепіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію і айцу Паўлу за вялікую духоўную работу, якую праваслаўная царква ў іх асобах праводзіць для насельніцтва, і павіншаваў настаяцеля храма з днём нараджэння.
Словы віншаванняў з духоўным і свецкім святам выказалі архіепіскап Сафроній і намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.
Эстафету цёплых слоў на адрас працаўнікоў і ветэранаў гаспадаркі перанялі вядучыя – Селянін і Сялянка. Яны расказалі пра галоўныя этапы развіцця калгаснай гаспадаркі пачынаючы з далёкага 1929 года, калі 20 аднаасобніцкіх гаспадарак з Вішова аб’ядналіся ў невялікі калгас, які праз гады пераўтварыўся ў перадавое сельгаспрадпрыемства раёна і вобласці.
Пад урачыстыя апладысменты на сцэну падняліся ветэраны працы, што ў розны час былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Яны пажадалі маладому пакаленню, якое прыйшло ім на змену, адказна і шчыра працаваць, як некалі яны, быць гонарам сваёй малой радзімы.
Яшчэ адным важным момантам свята стаў працяг традыцыі, закладзенай старшынёй сельгаскааператыва Аляксандрам Лапацентавым. У 2017 годзе па яго ініцыятыве лепшым працаўнікам гаспадаркі, якія маюць больш за 15 гадоў стажу ўзорнай працы, а таксама тры гады запар знаходзяцца на Дошцы гонару, сталі прысвойваць спецыяльнае званне “Заслужаны калгаснік СВК “Калгас “Радзіма” і ўручаць адпаведны медаль. Сёлета такое званне атрымаў трактарыст-машыніст Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ.
Важным этапам стала перадача памятнай капсулы, якую мяркуецца адкрыць праз дзесяць гадоў на святкаванні 100-годдзя гаспадаркі. Менавіта ў юбілейны для калгаса год старэйшае пакаленне працаўнікоў адрасавала пасланне будучай моладзі аграгарадка з заклікам клапаціцца аб сваёй малой радзіме, берагчы яе і ўслаўляць стваральнай працай.
Цікавай і шматнасычанай была забаўляльная праграма для гасцей свята.
Каля Алеі Славы разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС і РАНС, якія былі прымеркаваны да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “З клопатам аб малой радзіме”. Ратавальнікі прапаноўвалі дзятве падняцца на каленчатым пад’ёмніку, пакатацца на лодцы, выпрабаваць у дзеянні ратавальнае абарудаванне, прайсці па паласе перашкод, паспаборнічаць на трапнасць і лоўкасць, зрабіць фота ў тэматычнай фотазоне і шмат чаго іншага. Таксама дзеці ўдзельнічалі ў інтэлектуальных віктарынах і конкурсах, падчас якіх вызначаліся іх веды асноўных правілаў бяспекі і адпрацоўваўся алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.
Для людзей больш сталага ўзросту цікавае выступленне арганізаваў эстрадна-духавы аркестр абласнога ўпраўлення МНС. Пад сусветнавядомыя хіты, выконваемыя ўжывую, можна было і патанцаваць.
Тэматычную выставу “Святло “Праваслаўя” прадставілі супрацоўнікі райбібліятэкі. Таксама яны прапаноўвалі жадаючым удзельнічаць у бяспройгрышнай латэрэі.
­Яшчэ адным цікавым момантам свята было выступленне чатырохлапых выхаванцаў Смаргонскага кіналагічнага цэнтра пагранічных войск Беларусі. Спецыялісты-кінолагі і іх сабакі нясуць службу на варце Дзяржаўнай мяжы нашай краіны, а таксама бяруць удзел у паказальных мерапрыемствах. Аўчаркі на выдатна выконвалі каманды, знаходзілі “наркатычныя” рэчывы, “кантрабанду”, згубленыя рэчы, абясшкоджвалі “парушальнікаў”, а яшчэ дазвалялі дзетвары пагладзіць сябе і сфатаграфавацца.
Вядома ж, не абышлося без традыцыйнага конкурсу касцоў, удзел у якім прынялі працаўнікі розных галін вытворчасці СВК “Калгас “Радзіма”. Кампетэнтнае журы ў складзе Аляксандра ГАГІЕВА і Івана КАЗАКОВА першае месца і бензатрымер прысудзіла Васілю ЛЯНЬКОВУ, другое і трэцяе дасталіся адпаведна Уладзіміру ВАСІЛЬЕВУ і Яўгену БАЛЬШАКОВУ. Яны атрымалі ў падарунак электраінструменты, а астатнія ўдзельнікі конкурсу – грашовыя прэміі ў якасці заахвочвання.
Выдатны настрой напрацягу ўсяго свята стваралі артысты РЦК і Вішоўскага СЦКіВЧ, а завяршальным акордам стала выступленне ансамбля казацкай песні “Бацька атаман”. Гэтыя артысты не ўпершыню выс­тупалі на сцэне Вішоўскага амфітэатра, таму гледачы віталі іх творчыя нумары бурнымі авацыямі.
­

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара, Ірыны Бяляўцавай і Уладзіміра ПРАКУДЗІНА.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00