Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Адбылося планавае пасяджэнне раённага каардынацыйнага...
12 декабря

Адбылося планавае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй

­­Адбылося планавае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, на якім разгледжана эфектыўнасць працы суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, іншых арганізацый па папярэджанні злачынстваў.
Удзел у нарадзе прынялі і выступілі з прамовамі старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Сяргей ПАРФЕНАЎ, кіраўнікі шэрагу ўстаноў, арганізацый і гаспадарак раёна.
Пракурор раёна, саветнік юстыцыі Віталь КАВАЛЁЎ, які старшынстваваў на пасяджэнні, у сваім дакладзе адзначыў, што за 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна скарацілася колькасць прычынення наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў (з 4 за аналагічны леташні перыяд да 2 сёлета), хуліганств (з 10 да 6) і іншых відаў злачынстваў. Не дапушчаны рабаванні, вымагальніцтвы, згвалтаванні, зменшыўся лік злачынстваў, зробленых раней судзімымі, у стане алкагольнага ап’янення і ў грамадскіх месцах.
Поруч з гэтым са 152 да 166 павялічылася агульная колькасць злачынстваў, а каэфіцыент злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 91,0, істотна перавысіўшы адпаведны сярэднеабласны паказчык (79,1). 
– Рост злачынстваў, – канстатаваў пракурор раёна, – абумоўлены, перш за ўсё, павелічэннем колькасці крадзяжоў (+12), зробленых у сферы высокіх тэхналогій (+8), махлярстваў (+3), ухіленняў ад выплаты аліментаў і сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні (+3).
Асноўнай прычынай росту крадзяжоў з’явілася серыя іх, зробленых чатырма раней судзімымі. Напрыклад, жыхар в. Вялікі Кудзін грамадзянін І. “адзначыўся” ажно ў 11 абкраданнях.
Віталь Кавалёў падкрэсліў, што правядзенне работнікамі РАУС індывідуальнай прафілактыкі з’яўляецца адной з найбольш дзейсных мер папярэджання злачынстваў, у тым ліку і паўторных. Аднак пракурорская праверка засведчыла парушэнні заканадаўства, упушчэнні і недахопы ў правядзенні гэтай работы, што негатыўна адлюстравалася і на крымінагеннай сітуацыі ў раёне. У прыватнасці, выяўлены факты несвоечасовай пастаноўкі грамадзян на прафілактычны ўлік супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС; не ў ва ўсіх выпадках міліцыянеры захоўваюць перыядычнасць наведання грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку, па месцы іх жыхарства ці знаходжання; папераджальная праца з падуліковым насельніцтвам часам праводзіцца фармальна і не ініцыятыўна; назіраецца пэўная шаблоннаць справаздач аб правядзенні супрацоўнікамі міліцыі папераджальнай работы…

Пракурор раёна зрабіў грунтоўны аналіз дзейнасці назіральнай камісіі пры райвыканкаме, акцэнтаваўшы ўвагу на яе рабоце па аказанні садзейнічання ў сацыяльнай адаптацыі раней судзімых, працаўладкаванні вызваленых з выпраўленчых, спецыяльна-выхаваўчых і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў. Тут таксама маюць месца пэўныя недахопы і ўпушчэнні.
За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 21 злачынства, прадугледжанае артыкулам 174 КК Беларусі (ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей ці адвяртання расходаў, затрачаных дзяржавай на іх забеспячэнне), што на 14,2 працэнта больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. З гэтай колькасці 7 злачынстваў зрабілі грамадзяне, якія ўхіляліся ад кампенсацыі дзяржаве расходаў на ўтрыманне іх сыноў і дочак, і 14 – не плацілі аліменты.
Віталь Кавалёў заўважыў: нягледзячы на тое, што заканадаўца аднёс гэтыя злачынствы да катэгорыі, якія не ўяўляюць сабой вялікай грамадскай небяспекі, тым не менш, яны нясуць каласальны ўрон для грамадства, паколькі пацярпелымі ў іх становяцца дзеці.
Большасць злачынстваў дадзенага віду зарэгістраваны ў Бялынічах, на тэрыторыі Вішоўскага і Ланькаўскага сельсаветаў, адпаведна, 13, 3 і 2.
Пракурор раёна адзначыў:
– У парушэнне п 10 Палажэння аб працаўладкаванні бацькоў, абавязаных вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, арганізацыі, дзе працуюць такія грамадзяне, не паведамляюць у РАУС звесткі аб прагульшчыках. Склалася практыка паведамлення аб прагулах абавязаных бацькоў у вуснай форме ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, якое ў далейшым вядзе адпаведную пісьмовую перапіску з райаддзелам міліцыі. Такая практыка несвоечасовага інфармавання не садзейнічае ўмацаванню законнасці, аб чым яскрава сведчаць выяўленыя парушэнні, і не дазваляе супрацоўнікам РАУС аператыўна ўплываць на прагульшчыка, што з’яўляецца адной з магчымых умоў садзейнічання ўчыненню ім злачынства.
Віталь Мікалаевіч закрануў у сваім дакладзе і эфектыўнасць правядзення з абавязанымі бацькамі прафілактычнай работы ў арганізацыях, дзе тыя працуюць. Напрыклад, у ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” яна звялася толькі і выключна да правядзення адзінкавых гутарак, у ААТ “Аграсэрвіс” – наогул не праводзілася. Прыклады можна доўжыць і доўжыць. Таму пракурор і зрабіў наступны вывад: адной з умоў, што садзейнічаюць парушэнням заканадаўства, з’яўляецца паслаблены кантроль наймальнікаў за правядзеннем выхаваўчай працы з абавязанымі бацькамі адпаведнымі пасадавымі асобамі, у тым ліку і раённых суб’ектаў прафілактыкі.
На кантролі судовых выканаўцаў раённага аддзела прымусовага выканання за 10 месяцаў гэтага года знаходзіліся 187 (летась – 211) выканаўчых спраў аб выплаце аліментаў. Па 30 з іх, у сувязі з нерэгулярнымі выплатамі, сярод якіх і ўхіленне, утварылася запазычанасць у памеры каля 170 тысяч рублёў. Па ініцыятыве райпракуратуры для правядзення прафілактычнай працы з сакавіка бягучага года ёй і ў РАУС накіроўваюцца спісы грамадзян, якія ўхіляюцца ад выплаты аліментаў. Практыцы працы ў гэтым кірунку судовых выканаўцаў раённага аддзела прымусовага выканання патрабуецца карэкціроўка.

За 10 месяцаў 2019 года ў РАУС паступілі 54 (у мінулым годзе – 61) заявы і паведамленні аб злачынствах, прадугледжаных артыкулам 174 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Было адмоўлена ва ўзбуджэнні крыманальнай справы ў 11 выпадках, 17 заяў накіраваны ў райаддзел Следчага камітэта.
Падчас вывучэння супрацоўнікамі райпракуратуры матэрыялаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ўстаноўлена, што праверкі па іх праводзяцца поўна і ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 18 КПК Беларусі, аднак пры прывядзенні іх дапускаліся пэўныя парушэнні заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў.
– Аналіз крымінальных спраў, разгледжаных раённым судом за 10 месяцаў бягучага года, – падсумоўвае свае назіранні па гэтай праблеме Віталь Кавалёў, – дазваляе зрабіць наступны вывад: у некаторых выпадках адной з умоў, што садзейнічаюць учыненню злачынстваў, звязаных з ухіленнем ад выплаты аліментаў, з’явілася неналежнае правядзенне з такімі грамадзянамі прафілактычнай работы. Як і не назіраўся дзейсны кантроль за грамадзянамі, якія ўхіляюцца ад выплаты аліментаў, з боку саветаў пунктаў аховы грамадскага правапарадку і райаддзела міліцыі: у накапляльных справах маецца толькі інфармацыя аб правядзенні прафработы з такімі грамадзянамі, не наладжана таксама і эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж суб’ектамі прафілактыкі гэтых правапарушэнняў. Для прыкладу, за справаздачны перыяд на пасяджэннях СПАГП раёна былі разгледжаны паводзіны толькі чатырох грамадзян, якія ўхіляюцца ад выплаты аліментаў, і па ўласнай ініцыятыве гэтыя прафілактычныя грамадскія фарміраванні аб такіх асобах інфармацыю не запытвалі.
Першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр ДРАЗДОЎ пагадзіўся з заўвагамі пракурора раёна, вырашэнне якіх узяў пад асабісты кантроль, і выказаў шэраг прапаноў па паляпшэнні працы па праблемных момантах тэмы планавага пасяджэння раённага каардынацыйнага савета па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, у тым ліку і па аператыўным узаемадзеянні з кіраўніцтвам арганізацый, дзе працуюць абавязаныя бацькі, саветамі пунктаў аховы грамадскага правапарадку. Таксама былі заслуханы справаздачы начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольгі ТАРАН, старшыні СПАГП г. Бялынічы Васіля КРАЎЦОВА, якія агучылі шэраг прычын, што, на іх думку, аб’ектыўна перашкаджаюць правядзенню прафілактычнай рабоце з названымі вышэй катэгорыямі грамадзян, і па паляпшэнні крымінагеннай сітуацыі ў раёне. Аднак старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка не пагадзіўся з некаторымі іхнімі аргументамі і прапанаваў свой варыянт вырашэння праблемы: не спыняць цяжкай, строга індывідуальнай працы, з кожным, хто паканфліктаваў з законам. А дзеля гэтага павінна быць наладжана сапраўднае ўзаемадзеянне паміж усімі суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў, іншымі арганізацыямі па папярэджанні злачынстваў.
Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Сяргей Парфенаў адзначыў, што перашкод для якаснага выканання гэтых грамадскіх і прафесійных абавязкаў няма. Трэба ўсім проста не быць раўнадушнымі, працаваць на апярэджанне і бачыць, куды зможа завесці хісткая сцяжынка твайго сына, брата, суседа, таварыша, знаёмага…

­

­Міхась КАРПЕЧАНКА.­

­ Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00