Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - З надзеяй на будучыню, з верай у лепшае
30 декабря

З надзеяй на будучыню, з верай у лепшае

Адыходзіць у гісторыю 2019 год. Аб тым, якім ён быў для раёна, і што чакаць у наступным, 2020-м, наша інтэрв’ю са старшынёй райвыканкама Васілём ЗАХАРЭНКАМ.
— Васіль Аляксеевіч, раскажыце, калі ласка, чым запомніўся адыходзячы год для раёна, чаго ўдалося дасягнуць і над чым яшчэ трэба працаваць.
— Па-першае, хачу адзначыць, яшчэ праз некалькі першых тыдняў сваёй працы на пасадзе старшыні райвыканкама зрабіў выснову: раён эканамічна і сацыяльна развіты, хоць у апошнія гады па некаторых паказчыках здаў свае пазіцыі.
За час, які працую тут, пераканаўся, што ўсе, у тым ліку і сельгаспрадпрыемствы раёна валодаюць значным патэнцыялам – кадравым, тэхналагічным, матэрыяльна-тэхнічным.
Сёлета, як і раней, праца выканаўчай улады, калектываў прадпрыемстваў была скіравана на выкананне прагнозных паказчыкаў, умацаванне стабільнасці працы ўстаноў і арганізацый, і, канечне, на рост дабрабыту людзей, камфорту і якасці іх жыцця. Так, у гэтым годзе працягвалася праца па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў і райцэнтра. Адрамантавана 53270 кв м дарог, праведзены капітальны рамонт будынкаў агульнай плошчай 5 тыс. кв м. Уведзены ў эксплуатацыю тры станцыі па абезжалезванні вады ў аграгарадках Галоўчын, Цяхцін і Вішоў, што мае для іх жыхароў вялікае значэнне, паколькі пытанне якасці пітной вады ў раёне дастаткова вострае. Забягаючы наперад, скажу, што ў наступным годзе яшчэ дзве станцыі запрацуюць у аг. Свяцілавічы і в. Заполле. Акрамя таго, свае дзверы для жыльцоў адкрыў 40-кватэрны дом па вуліцы Будаўнікоў.
Што тычыцца працы канкрэтных арганізацый, то, як і раней, добра спрацаваў калектыў ПМК-241, які паспяхова выканаў свае планы па даведзеных паказчыках, некаторыя з іх былі значна павялічаны ў параўнанні з леташнімі. На наступны год будаўнікі таксама будуць забяспечаны працай, шмат яе будзе менавіта на аб’ектах раёна, якія чакае будаўніцтва і рамонт у сувязі з Днём пісьменнасці, які ў верасні пройдзе ў Бялынічах.
Станоўча спрацавала і БУКП “Жылкамгас”, на долю якога прыходзіцца 97,3% аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі.
Значны ўклад у развіццё раёна ўнесла і райспажыўтаварыства, якое займае амаль 50% гандлёвага рынку Бялыніччыны.
На павелічэнне якасці і даступнасці аказання медыцынскай дапамогі для жыхароў раёна была скіравана дзейнасць сферы аховы здароўя. Матэрыяльна-тэхнічная база райбальніцы папоўнілася на тры апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх,тры дэфібрылятары, кардыяманіторы і інш. А літаральна днямі ў ЦРБ прывезены новы УГД-апарат высокага класа, які запрацуе ў самы бліжэйшы час. Усяго сёлета набыта новага медабсталявання на 150 тысяч рублёў.
Нельга не адзначыць і дасягненні ў галіне адукацыі, культуры і спорту. Нашы педагогі і школьнікі, спартсмены, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў, творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці на працягу года папаўнялі скарбонку ўзнагарод Бялыніччыны раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню і зрабілі яе, як і ў мінулыя гады, даволі вялікай.
Усё гэта — вынікі сумеснай і адказнай працы, а таксама шчырае жаданне прыносіць карысць зямлі, на якой мы жывём.
Сярод значных падзей адыходзячага года вылучу наведанне Бялыніччыны дэлегацыяй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ на чале з Міхаілам Мясніковічам, падчас якой яе члены наведалі Машчаніцкі і Вішоўскі сельсаветы. Па выніках візіту дзейнасці сельвыканкамаў і дэпутацкага корпуса раёна па развіцці тэрыторый, садзейнічанні прадстаўнікам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і вырашэнні праблем мясцовага значэння была дадзена вышэйшая адзнака.
Безумоўна, важнай сёлетняй падзеяй сталі і выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі, якія прадэманстравалі актыўную грамадзянскую пазіцыю і прыхільнасць жыхароў раёна і беларусаў у цэлым да цяперашняга курсу развіцця краіны. Для жыхароў Прыдруччыны гэта падзея адметная і тым, што дэпутатам Палаты прадстаўнікоў абраны Андрэй Ганчук, які дасюль узначальваў раённы Савет дэпутатаў. У ніжняй палаце Парламенту ён прадстаўляе інтарэсы Шклоўскай акругі № 90, куды ўваходзіць і наш раён.
Што тычыцца працы аграрнага сектару, то для сельгаспрадпрыемстваў, за выключэннем СВК “Калгас “Радзіма”, год, канечне, нельга назваць добрым. Але ёсць і станоўчыя моманты.
Так, ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна дзейнічаюць мадэрнізаваныя МТК і фермы, якія па праву можна лічыць сучаснымі тэхналагічнымі заводамі па вытворчасці малака. Грошы, укладзеныя ў іх будаўніцтва і абсталяванне, павінны прыносіць належную аддачу ў выглядзе павелічэння аб’ёмаў вытворчасці малака і рэалізацыі яго гатункам “экстра”. Але пакуль яшчэ праца ў гэтым накірунку вядзецца недастатковая.
Нявырашанай застаецца і праблема з захаванасцю маладняку БРЖ і невытворчым выбыццём жывёлы. Да слова сказаць, яна актуальная і для ўсёй Магілёўшчыны. Таму будзем імкнуцца наводзіць парадак і ў гэтым плане. Адно з выйсцяў заключаецца ў пабудове малазатратных ферм па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы па прыкладзе СВК “Калгас “Радзіма”.
За гэты год хлявы для дарошчвання маладняку БРЖ пабудаваны ў трох гаспадарках: 2 – у ААТ “Бялынічы”, 1 – у ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і 3  на базе МТК “Іскра” ААТ “Аграсэрвіс”.
Цяпер перад кіраўнікамі гэтых сельгаспрадпрыемстваў стаіць задача забяспечыць іншыя неабходныя ўмовы для ўтрымання жывёлы ў гэтых хлявах і пачаць урэшце атрымліваць належную аддачу.
Такім чынам, для таго, каб работнікам бялыніцкіх сельгаспрадпрыемстваў пераняць станоўчы вопыт паспяховага гаспадарання ў жывёлагадоўчай галіне, далёка ездзіць не трэба. Дастаткова зазірнуць у аграгарадок Вішоў. Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў не хавае ўласныя сакрэты гаспадарання. Вішоўцы заўсёды гатовы дзяліцца сваімі лепшымі напрацоўкамі. У вёсцы Саглассе паспяхова функцыянуе малазатратная ферма па дарошчванні маладняку БРЖ. А сёлета ўведзены ў дзеянне рэканструяваны гаспадарчым спосабам МТК у вёсцы Старае Сяло, адкуль усё малако рэалізуецца гатункам “экстра”. І ўвогуле, у гэтай гаспадарцы шмат зроблена і робіцца для нарошчвання эканамічнага эфекту сельгасвытворчасці, умацавання матэрыяльна-тэхнічнага, тэхналагічнага і кадравага патэнцыялу, што забяспечвае пастаяннае павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці малака, мяса, кармоў для жывёлы, збожжа і рапсу. Іншымі словамі, павучыцца ёсць чаму, і гэты рэсурс мы таксама абавязкова задзейнічаем.
Адносна раслінаводчай галіны, а значыць і стварэння кармавой базы для грамадскага статку жывёлы, адзначу, што зямля ў гаспадарак у цэлым добрая і яе хапае.
Падводзячы рысу, скажу, што будзем імкнуцца пакрысе выпраўляць памылкі, навёрстваць упушчанае і аднаўляць страчанае.
— Якія задачы стаяць перад працоўнымі калектывамі раёна ў наступным годзе?
— Адна з ключавых цяперашніх задач заключаецца ў наданні большай дынамікі развіццю ўсіх галін эканомікі раёна, паляпшэнні фінансава-эканамічнай сітуацыі, даходнасці прадпрыемстваў і арганізацый.
Распрацаваны і прыняты Комплексны план развіцця Бялыніцкага раёна на 2019-2020 гады, якім прадугледжваецца павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі і аказання паслуг, апераджальны рост прадукцыйнасці працы на кожным прадпрыемстве, у кожнай арганізацыі, стварэнне новых вытворчасцей і новых рабочых месцаў, асваенне новых відаў прадукцыі і паслуг, што прывядзе да павышэння эфектыўнасці эканомікі раёна і дазволіць атрымліваць сярэднямесячную заработную плату не менш за 1 тысячу рублёў. Да слова, працаўнікі асобных бялыніцкіх арганізацый ужо сёння яе зарабляюць. Для прыкладу, работнікі ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК № 241”, ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, механізатары, жывёлаводы, спецыялісты СВК “Калгас “Радзіма”, працаўнікі арганізацый  “Магілёўэнерга”, “Магілёўаблгаз”, “Беларуснафта”, “Белтэлекам” і інш.
Дэтальна распрацаваны і зацверджаны план развіцця аграпрамысловага комплексу раёна на 2019-2021 гады, якім прадугледжана да канца 2020 года павелічэнне вытворчасці асноўных відаў прадукцыі ў параўнанні з мінулым годам.
Таксама распрацаваны індывідуальныя праграмы развіцця кожнага ААТ, прадпрыемства, установы, арганізацыі, вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстойлівае павелічэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі, эфектыўнае гаспадаранне.
Пастаўленыя задачы будзем вырашаць у цеснай звязцы з кіраўнікамі і калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, гаспадарак і ўстаноў, старшынямі сельвыканкамаў, начальнікамі і спецыялістамі служб і аддзелаў райвыканкама.
Такім чынам, наша праца і надалей будзе накіравана на забеспячэнне ўстойлівасці эканамічнага развіцця і росту, замацаванне станоўчых тэндэнцый ва ўсіх сферах і галінах народна-гаспадарчага комплексу раёна, і, як вынік, на далейшае павышэнне ўзроўню жыцця жыхароў Бялыніччыны.
— Галоўнай падзеяй для раёна, безумоўна, стане правядзенне Дня беларускага пісьменства…
— Сапраўды так. Наш раён з’яўляецца своеасаблівымі ўязнымі варотамі ў Магілёўскую вобласць з боку беларускай сталіцы, што і дагэтуль накладвала на яго пэўную адказнасць. А ў сувязі з Днём пісьменства гэта адказнасць узрастае ў шмат разоў. Асноўная ўвага будзе скіравана на добраўпарадкаванне райцэнтра, у выніку чаго ён стане яшчэ больш прыгожым і ўтульным. Ужо цяпер горад актыўна рыхтуецца да свайго перафарматавання. Я ўпэўнены, нам многае па плячы, калі мы аб’яднаем свае сілы, і бялынічане абавязкова дастойна падрыхтуюцца і правядуць гэта свята, а ўсё, што мы зробім, будзе доўга натхняць нас і на далейшую працу для росквіту Прыдруцкага краю.
— Васіль Аляксеевіч, якія падзеі сёлетняга года сталі самымі значнымі асабіста для Вас?
— Так, сёлетні год быў значным і для мяне. Я змяніў пасаду і, як вынік, месца жыхарства. Гэта стварыла і пэўныя складанасці, галоўная з якіх у тым, што сям’я засталася ў Клімавічах — месцы, дзе я працаваў апошнія 9 гадоў. Але ў бліжэйшы час, спадзяюся, гэта пытанне будзе вырашана. А самай галоўнай і радаснай сёлетняй падзеяй стала нараджэнне двух унукаў.
— Што старшыня райвыканкама загадае пад бой курантаў?
— Як кіраўнік раёна, канечне, хачу, каб наступны год быў паспяховым, эканамічна стабільным і ўраджайным, каб усім жыхарам тут было зручна і камфортна жыць і працаваць. А ўвогуле, прыярытэты ў маім жыцці такія, як і ў любога чалавека: сям’я, здароўе, стабільнасць, мір і спакой.
Я ад усяе душы віншую жыхароў Прыдруцкага краю з наступаючым Новым годам. Няхай ён увасобіць у жыццё ўсе мары, стане годам як асабістых, так і нашых агульных перамог і дасягненняў, прынясе дабрабыт і шчасце ў кожны дом.
— Вялікі дзякуй, Васіль Аляксеевіч.

Гутарыла Вольга НАБОКАВА.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00