Понедельник, 6 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - І непаўторнае аркестра гучанне
10 марта

І непаўторнае аркестра гучанне

Многія з нас хоць раз адчувалі незвычайна моцнае і кранальнае ўздзеянне жывога гучання музычных інструментаў.
Такімі эмоцыямі, напэўна, мог прасякнуцца і кожны, хто бываў на выступленнях народнага аркестра народных інструментаў Бялыніцкай дзіцячай школы мастацтваў.
— Ідэя дэманстраваць выканальніцкае майстэрства не толькі вучняў, але і педагога­ў нашай музычнай школы і яе філіялаў, узнікла ў былога дырэктара Івана ЛАПАЦЕНТАВА, — расказвае заснавальнік і нязменны кіраўнік аркестра, дырэктар ДШМ Таццяна ГАРНАСТАЙ. — Так 26 гадоў таму пачалася гісторыя нашага калектыву.
Сапраўдны жаночы кветнік і адно цвёрдае мужчынскае плячо — менавіта так можна ахарактарызаваць склад аркестра на сённяшні дзень.
Не без гонару Таццяна Вячаславаўна зазначае, што асноўная колькасць яго ўдзельнікаў, — менавіта тыя музыканты, што стаялі каля самых вытокаў стварэння аркестра.
Сярод іх Наталля КАБУШАВА, Галіна ГАРАДКОВА, Ала ЖУРАВОВІЧ, Алена КАПЫЛОВА, Ала САЛДАЦЕНКАВА, Лілія ЛАХЦІКАВА, Наталля НАБОКАВА, Вольга МАІСЕЕНКА, Людміла БЕЛАУСАВА, а таксама нязменная апора калектыву  Яўген МІНЬКОЎ.
Крыху пазней папоўнілі калектыў Таццяна ЛОСЕВА і выпускнікі ДШМ  Ларыса ХАРТАНОВІЧ, Вікторыя АЛЯКСАНДРАВА, Таццяна АШВІЛАВА, Кацярына ДАРОШЧАНКА, Іна ШТРУБА. Сярод самых маладых, але не менш таленавітых, хто нездарма абраў сваім жыццёвым шляхам менавіта творчасць, — Таццяна СЕМЯНІСТАЯ і малады спецыяліст Анастасія ІГНАТАВА.
Па словах Таццяны Гарнастай, пастаянны склад аркестра ў спалучэнні з узаемапаразуменнем паміж яго ўдзельнікамі, асабістая адказнасць кожнага за агульную справу выпрацоўваліся цягам гадоў і маюць вялікае значэнне ў зладжанасці аркестровага выканання.
Штогод таленавітая творчая каманда ўдзельнічае ў раённых культурна-масавых мерапрыемствах і святах. Сваю канцэртную праграму яна неаднаразова прадстаўляла на розных абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах.
Спрыяючы развіццю музычнага мастацтва, за гады свайго існавання калектыў заняў важнае месца ў культурным жыцці нашага горада і вобласці. Шматлікія ганаровыя граматы і дыпломы — добрае гэтаму сведчанне.
Рэпертуар аркестра пастаянна абнаўляецца, а творчы партрэт яго паступова набывае новыя фарбы. У цяперашні час распрацоўваецца асобная праграма да ХХVII Дня беларускага пісьменства. Падчас святочных мерапрыемстваў мусяць прагучаць як новыя нумары, так і лепшыя кампазіцыі мінулых гадоў.
Падчас гутаркі з кіраўніком аркестра стала зразумела: тое, што адбываецца на сцэне падчас выступленняў, — гэта толькі вяршыня айсберга. Той хвіліне, калі слухач зможа атрымаць асалоду ад музыкі, папярэднічае цяжкая праца, якая займае ў сярэднім паўгода: ад пошуку дырыжорам партытуры для новага твора, працы ў калектыве, калі кожны яго ўдзельнік можа зрабіць свой асабісты ўнёсак, і ўрэшце, да прывядзення музыкальный кампазіцыі ў дасканалы варыянт.
— Наш аркестр — гэта згуртаваны калектыў з вялікімі творчымі планамі, — прызнаецца Таццяна Гарнастай. — Агульнымі намаганнямі мы і надалей будзем імкнуцца абавязкова ўвасабляць іх у жыццё.

­

Вольга НАБОКАВА.

Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00