Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Звярнуліся з праблемамі, абмеркавалі пытанні
27 июля

Звярнуліся з праблемамі, абмеркавалі пытанні

Днямі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Ганчук правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.
На прыём да парламентарыя звярнулася жыхарка Бялынічаў. Жанчыну турбуе экалагічны стан ракі Друць, а менавіта засмечанасць яе рэчышчаў раёне вуліцы Ленінская сухімі галінкамі дрэў. Акрамя таго, хваляваў яе і стан часткі дарогіпавуліцы Кірава.Там пражывае маці жынчыны, і вуліца на працягу доўгага перыяду часу знаходзіцца ў нездавальняючым, па яе словах, стане, асабліва пасля моцных дажджоў. З такой жа праблемай да дэпутата звярнуўся жыхар райцэнтра, які пражывае па вул. 2-я Усходняя.Узнятыя жыхарамі райцэнтра пытанні былі ўзяты на кантроль.
Пасля прыёму Андрэй Аляксандравіч сустрэўся з жыхарамі аг. ВялікаяМашчаніца і вёскі Лебядзянка. У гутарках з вяскоўцамі ён адзначыў, штоадна з самых важных задач падобных сустрэч – пачуць людзей і абмеркаваць іх надзённыя пытанні.

Таксама дэпутат распавёў вяскоўцам аб разглядаемых у парламенце законапраектах. Ён падрабязна спыніўся на плануемых зменах у КаАП. У прыватнасці гэта тычыцца падзелу ўсіх правапарушэнняў на тры катэгорыі (цяпер – дзве), увядзення інстытута прафілактычных мер, пашырэння пераліку падстаў для вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці. У новай рэдакцыі адміністрацыйнага Кодэксу за найменш значныя парушэнні,для якіх будзе ўведзены тэрмін “адміністрацыйная правіннасць”, будзе прымяняцца не мера адміністрацыйнай адказнасці, як у цяперашнім дакуменце, а папярэджанне ці вусная заўвага.

Такім чынам, абагульніў Андрэй Аляксандравіч, за найменш значныя правапарушэнні меры ўздзеяння паслабляюцца, а за больш цяжкія – застаюцца папярэднімі ці ўзмацняюцца. Напрыклад, для нецвярозых вадзіцеляў максімальны штраф складзе 200 бв (цяпер – 100), а тэрмін пазбаўлення вадзіцельскіх правоў павялічыцца з трох да пяці гадоў.

З цікавасцю паслухалі прысутныя аб зменах, якія чакаюць Закон “Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовы знаходжання ў іх”. Яны будуць, у першую чаргу, накіраваны на тое, каб дапамагчы стаць на правільны шлях тым, хто патрапіў у ЛПП ўпершыню. Калі гаворка ідзе пра раней судзімых і тых, хто трапіць у прафілакторый ў другі і наступныя разы, то гэтыя ўстановы дадуць магчымасць на перыяд, які цяпер павялічаны да двух гадоў (раней – год), ізаляваць агрэсіўных людзей ці хатніх тыранаў ад сям’і і грамадства. Дарэчы, бытавыя ўмовы знаходжання для названых катэгорый пасля ўступлення Закона ў сілу, таксама будуць адрознівацца.

Удзельнікі гутарак абмеркавалі таксама змены уЗаконе“Аб пенсійным забеспячэнні” і шмат іншых.

На сустрэчах была закранута так­сама тэма Прэзідэнцкіх выбараў. Парламентарый адзначыў вялікую значнасць гэтай падзеі да жыцця раёна і краіны ў цэлым, заклікаў кожнага падысці да выбараў адказна, а таксама ўважліва правяраць і аналізаваць тую інфармацыю, якая паступае сёння з розных крыніц, асабліва з сеткі інтэрнэт і разнастайных тэлеграм-каналаў.

zara.by

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00