Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Аб сітуацыі з захворваннямі на ВІЧ у краіне...
1 декабря

Аб сітуацыі з захворваннямі на ВІЧ у краіне і на Магілёўшчыне карэспандэнту «Зары над Друццю» распавяла ўрач-эпідэміёлаг райЦГЭ Вольга ДАЛГАЛЁВА

­Штогод 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з ВІЧ/СНІДам. Кожны год ён праводзіцца пад рознымі дэвізамі, якія адлюстроўваюць існуючыя ў дадзены момант надзённыя праблемы. Сёлета тэма Сусветнага дня барацьбы са СНІДам – «Міжнародная салідарнасць, агульная адказнасць».

У гэтым годзе ААН заклікае краіны ўзмацніць меры па ўмацаванні сваіх сістэм аховы здароўя, паколькі ўсім важна праявіць міжнародную салідарнасць і ўзяць на сябе агульную адказнасць.

Аб сітуацыі з захворваннямі на ВІЧ у краіне і на Магілёўшчыне карэспандэнту «Зары над Друццю» распавяла ўрач-эпідэміёлаг райЦГЭ Вольга ДАЛГАЛЁВА.

– У Беларусі кумулятыўна зарэгістравана больш за 20 тысяч выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Сёлета ў нашым раёне быў зарэгістраваны першы выпадак заражэння ВІЧ-інфекцыяй за некалькі гадоў. Што тычыцца Магілёўскай вобласці, то за 10 месяцаў 2020 года пра свой станоўчы ВІЧ-статус даведаліся 146 чалавек, – распавяла Вольга Юр’еўна. – Пераважная колькасць ВІЧ-інфіцыраваных – гэта падлеткі і дарослыя  ва ўзросце ад 15 да 49 гадоў. Асноўным шляхам перадачы з’яўляецца палавы, на яго долю прыпадае 63,6% выпадка, парэнтэральны шлях інфіцыравання складае 34,3%, на іншыя крыніцы перадачы даводзіцца 2,1% выпадка.

– Як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад гэтай хваробы, каб гэта было эфектыўна?

– Супрацьдзеянне распаўсюджванню ВІЧ прадугледжвае прафілактыку, тэсціраванне і лячэнне. Ведаць свой ВІЧ-статус павінна быць не модным, а абавязковым. Ранняе выяўленне хваробы дазваляе захаваць якасць жыцця чалавека. Ён, не сутыкаючыся з другаснымі захворваннямі (сухоты, бактэрыяльныя паразы), можа пражыць да 70-90 гадоў. У тых, хто атрымлівае лекі (яны бясплатныя), вірусная нагрузка – нуль. Гэта значыць, пацыент бяспечны для партнёра, сям’і і зможа нарадзіць здаровых дзяцей.

– Доўгія гады ВІЧ быў захворваннем са смяротным прысудам. І, нягледзячы на тое, што ў апошні час медыцына ступіла далёка наперад, многія працягваюць лічыць яго такім.

– ВІЧ перастаў быць смяротнай хваробай і перайшоў у ранг хранічных, дзякуючы вынаходніцтву высокаактаўнай антырэтравіруснай тэрапіі. Камбінаваныя прэпараты блакуюць развіццё віруса на некалькіх стадыях, дазваляюць знізіць вірусную нагрузку ў хворага і даць магчымасць імуннай сістэме аднавіцца. Гэту тэрапію трэба праводзіць на працягу ўсяго жыцця – як толькі яна спыняецца, вірус вяртаецца. Калі не прымаць высокаактаўныя антырэтравірусныя прэпараты, вірус выклікае дэградацыю імуннай сістэмы чалавека, што прыводзіць да смерці ад любога звычайнага захворвання.

– Раскажыце, калі ласка, хто знаходзіцца ў групе рызыкі гэтага захворвання і як своечасова яго дыягнаставаць?

– ВІЧ не выбірае людзей па ўзросту, полу, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльным статусе. Гэта інфекцыя можа стаць рэальнасцю для любога, каму хоць бы аднойчы здрадзіў сексуальны партнёр, хто нават не думаў пра тое, што заразіцца ВІЧ можна пры нанясенні татуіровак, правядзенні пірсінгу, і, наогул, любы чалавек, які недастаткова ведае аб гэтым захворванні. Хвароба выйшла за межы традыцыйных груп рызыкі накшталт ін’екцыйных наркаманаў, а адна з самых тыповых сітуацый дыягнаставання яе – прафілактычны агляд. Па плане ААН «90-90-90», да 2020 года, мяркуецца, што 90% людзей, якія жывуць з ВІЧ, павінны ведаць свой дыягназ, 90% з іх – атрымліваць антырэтравірусную тэрапію і 90% мець невызначальны ўзровень віруса ў крыві.

– Як пераканацца ў адсутнасці ВІЧ?

– Адзіны надзейны метад пераканацца ў гэтым – прайсці тэсціраванне на антыцелы да ВІЧ. Вы можаце ананімна зрабіць аналіз крыві на ВІЧ у любой лячэбна-прафілактычнай установе рэспублікі, у кабінеце інфекцыйных захворванняў ЦРБ, а таксама ў аддзеле прафілактыкі ВІЧ/СНІД Магілёўскага абласнога ЦГЭ і грамадскага здароўя, што знаходзіцца па адрасе: г.Магілёў, вул.Першамайская, 114.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00