Суббота, 18 мая 2024 года
Russian Belarusian English
3 декабря

Аленіна возера

Па правым баку трасы Быхаў-Бялынічы паміж вёскамі Станцыя Друць і Гарадзішча за маладымі лесапасадкамi хаваецца невялікае, але вельмі прыгожае возера.

Аленіным яго называюць паміж сабой мясцовыя жыхары, бо афіцыйнай назвы, каго ні спытай, не ведаюць. Некалі возера належыла Магілёўскаму маторарамонтнаму заводу, якi на працягу некалькіх год здаваў яго ў арэнду Алене ЛАПУШАВАЙ: яна разводзіла ў ім карпаў.

­

Заўзятая рыбачка

Усё пачалося каля дзесяці гадоў таму. Алена, тады яшчэ гарадская жыхарка, карэнная магіляўчанка, капалася на сваіх дачных градках i ацэньвала возера, што размяшчалася ля падножжа пасёлка. Трэба сказаць, што ёй у дзяцінстве прышчапілі запал да рыбалоўства. З дачкой Насцяй Алена аб’ездзіла ледзь не ўсе ў Беларусі «платныя рыбалкі» – параўноўвала, аналізавала. Да таго часу яна паспела зарабіць ў Расіі свой першы мільён і хацела ўкласці яго так, каб і жыць было на што ў далейшым нябедна, і задавальненне ад любімай справы атрымліваць.

Нежаночая справа

Развядзенне рыбы – занятак нялёгкі, тым больш для жанчыны. Спачатку трэба было вычысціць возера (тры велізарныя грузавікі вывозілі смецце, паднятае са дна). Затым закупіла маладняк карпаў.

Штодзень Алена ставіла над вогнішчам тры металічныя бочкі. Гатовая ежа памяшчалася ў 47 вёдрах, якія трэба было вывезці ў лодцы на сярэдзіну возера ў спецыяльна прыкормленыя месцы.

Мясцовыя жыхары арандатарцы праблемы падкідвалі пастаянна. Скардзіліся ўсе і на ўсё. Ну як жа, у возера цяпер ні памыі выліць, ні пакупацца ў перыяд нерасту… 12 камісій дзяржаўных органаў наведалі Алену за першы сезон працы. Вялiзны скрутак папер – перапіска з дзяржаўнымі арганiзацыямi – захоўваецца ў яе да гэтага часу.

Яшчэ і красці рыбу наважыліся. Аднойчы ноччу нехта прымудрыўся 100 метраў сеткі з рыбай выцягнуць.

Алене прыйшлося нават ахоўваць сваё возера з пнеўматычнай стрэльбай.

Усё – сама!

Але, нягледзячы на непрыемныя акалічнасці, рыбачыць на Аленіна возера прыязджалі з задавальненнем: плацiлi толькі за ўлоў. Усё часцей рыбаловы пыталіся ў гаспадыні: а дзе тут можна пераначаваць у больш цывілізаваных умовах? Вось тады яна і паклала вока на будынак былой турбазы, каб зладзіць з яго аграсядзібу.

…Застукалі малаткі, грузавікі адзін за адным пачалі падвозіць будаўнiчыя матэрыялы. Менавiта ў той час да Алены і прыляпілася мянушка – «памешчыца».

Яна праектавала дызайн унутраных памяшканняў, закупляла мэблю і сантэхніку, кiравала будаўнікамі… Дваравых дзевак ды мужыкоў не мела, усё рабіла сама.

Катастрофа

Можна было чакаць чаго заўгодна, толькі не таго, што здарылася ў 2018 годзе. Маторарамонтны завод стаў банкрутам, усю яго маёмасць канфіскавалі за кошт пагашэння даўгоў. Возера ж перайшло ў веданне адміністрацыі Магілёўскага раёна. І аказалася зусім няважным, што арэнда праплачана Аленай на гады наперад! Грошы, а гэта 3700 рублёў, не вярнулі, возера забралі. Толькі паспела адлавіць некалькі паспелых да нерасту карпаў і запусціць у выкапаны на асабiстым участку ставок.

Праз некаторы час новыя ўладальнікі вадаёма прапанавалі ёй зноў арандаваць возера. Зразумела, плаціць за гэта прыйшлося б зноў і па іншым кошце. Алена адмовілася.

Зараз вадаём без гаспадара зарастае травой, дачнікі часцяком мыюць на беразе яго свае аўтамабілі, зноў зліваюць у ваду памыі… Часовыя гаспадарчыя пабудовы, узведзеныя для догляду за рыбай, ужо амаль цалкам прыйшлі ў непрыдатнасць

…Сумна: бізнес, які мог бы стаць моцным, прыносіць карысць і гаспадару, і людзям, разбураны… I каму ад гэтага стала лепш?!

Лілія АПАРОВІЧ, няштатны карэспандэнт «Зары над Друццю».­

Фота аўтара і з асабiстага архіва Алены ЛАПУШАВАЙ.

zara.by

Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00