Суббота, 18 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да VІ Усебеларускага...
11 декабря

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да VІ Усебеларускага народнага сходу

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да VІ Усебеларускага народнага сходу. Маштабны народны форум, які ўпершыню адбыўся ў Беларусі ў кастрычніку 1996 года, аб’ядноўвае людзей розных прафесій, узростаў, сацыяльных груп у абмеркаванні найбольш важных пытанняў жыцця грамадства і дзяржавы. Такі фармат разгляду ключавых задач і накірункаў развіцця краіны на перспектыву замацаваўся: у суверэннай гісторыі Усебеларускі народны сход праходзіў ужо пяць разоў (1996, 2001, 2006, 2010, 2016 гг.).

Мерапрыемства, як адзначаюць яго арганізатары, стала асаблівай формай народаўладдзя, дэмакратычным інстытутам, які дазваляе грамадзянам Беларусі больш шырока рэалізоўваць права ўдзелу ў справах дзяржавы.
Святлана ПАТАПЧЫК, старшыня аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ:

– Менавіта на гэтай пляцоўцы поўна рэалізуецца канстытуцыйнае права грамадзян нашай краіны ўдзельнічаць у абмеркаванні дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Гэта сапраўды важная падзея, якая вызначыць важнейшыя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Важна, што ў працы сходу прымаюць удзел і кіраўнікі, і звычайныя грамадзяне, моладзь, дэпутаты – увогуле, прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва.

Несумненна, асноўны акцэнт на сходзе будзе зроблены на стратэгіі развіцця краіны і розных варыянтах мадэрнізацыі эканомікі.

Гэты форум таксама з’яўляецца і добрай магчымасцю для прадстаўнікоў актыўнай часткі грамадства ўнесці свае канструктыўныя прапановы наконт паправак у Галоўны закон нашай краіны, а таксама шляхоў выхаду з палітычнага крызісу з улікам агульных інтарэсаў, бо сёння жыхароў Беларусі сапраўды аб’яднала жаданне захавання стабільнасці
і міру, узаемапаразумення ў грамадстве. Увогуле, я ўпэўнена, што пытанні, вынесеныя на разгляд сходу, абавязкова знойдуць свае шляхі вырашэння. У выніку будуць сфарміраваны канкрэтныя мэты і задачы на будучы перыяд, а іх выкананне паспрыяе паляпшэнню сацыяльна-эканамічнага ўзроўню Беларусі.

zara.by

Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00