Суббота, 18 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На сцэне Вішоўскага СЦК і ВЧ адбылася прэм’ера...
17 декабря

На сцэне Вішоўскага СЦК і ВЧ адбылася прэм’ера народнай камедыі па п’есе Васіля ТКАЧОВА «Без Ягора будзе гора»

­У рамках творчага праекта «Бялыніцкая тэатральная восень» на сцэне Вішоўскага СЦК і ВЧ адбылася прэм’ера народнай камедыі па п’есе Васіля ТКАЧОВА «Без Ягора будзе гора».

Нягледзячы на неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю, тэатральны праект прадоўжыў сваё існаванне ў анлайн-фармаце, але і вішоўскія аматары «жывога» выканальніцкага мастацтва атрымалі асалоду ад ігры самадзейных акцёраў.

Сюжэт пастаноўкі блізкі і знаёмы кожнаму з нас. У вёсцы Шкірдзюкі, некалі шумнай і вясёлай, засталіся дажываць свой век толькі трое жыхароў-пенсіянераў: дзве жанчыны і мужчына – дзед Ягор (Уладзімір ЧУЖАЎКА). Ён – адзіны прадстаўнік «моцнага» полу і таму часта дапамагае сваім суседкам справіцца з бытавымі пытаннямі. Аднойчы Ягор прапануе суседцы-ўдаве Наталлі Паўлаўне (Валянціна ПАЎЛОВІЧ) не толькі дапамогу ў набыцці дроў на зіму, але і ўласнае сэрца. Наталля Паўлаўна 40 гадоў працавала настаўніцай мясцовай школы, на яе вачах апусцела родная вёска, закрылася школа. І вось аднойчы ў жанчыны скончыліся дровы, а старшыня сельсавета прапанаваў «мядзвежую» паслугу – разбурыць сцены школы, парэзаць на чуркі і імі тапіць печ.

– Як гэта я буду паліць у хаце родную школу? – не можа супакоіцца пажылая настаўніца.

Жаданне Ягора і Наталлі Паўлаўны злучыць свае лёсы і жыць разам непакоіць яшчэ адну гераіню п’есы – Лізавету Акрошку (Валянціна СЕЛЬВЯНКОВА). Яна праз усё жыццё пранесла цёплыя пачуцці да Ягора. Усе дзеючыя асобы п’есы пра гэта ведаюць, ім вельмі шкада, што так атрымалася, і нязручна… Але ж любоўны «трохкутнік», сама таго не ведаючы, умацоўвае дачка Ягора – Анька (Алена ХАРТАВА). Яна хоча забраць бацьку з сабой у горад. Навіна вельмі палохае абедзьвюх жанчын: на Ягоры трымаецца іх няхітрая гаспадарка і ўвогуле ўся вёска. Хто ж дапаможа траву пакасіць і дроў насекчы, і выканаць тыя неабходныя ў сельскай мясцовасці «мужчынскія» справы? Без Ягора ўсім прыйдзецца несалодка. Дый ён сам не прымае даччыную прапанову, застаецца ў вёсцы.

– У Ягора тут ёсць аб кім клапаціцца, – гаворыць галоўны герой.

Заканчваецца пастаноўка візітам паштальёнкі (Наталля ГЕРЧУК). Яна прыносіць тэлеграмы жанчынам. У Акрошкі знайшоўся сын, ад якога не было доўгі час ніякіх звестак, а Паўлаўне прыслалі віншаванні яе былыя вучні, якія не забыліся на любімую настаўніцу.

Сумныя актуаліі нашага жыцця: паміраючыя вёскі, непаразуменні паміж бацькамі і дзецьмі, адзінокая старасць і разам з тым любоў, увага да бліжніх, праяўленне лепшых чалавечых якасцей, трапяткія пачуцці да малой радзімы, светлы гумар… На кожнае дзеянне гэтай п’есы востра рэагуе сэрца.

Рэжысёр пастаноўкі Валянціна Паўловіч выдатна падабрала ролі для кожнага акцёра. І яны ўжо не проста іграюць на сцэне, а пражываюць важныя моманты жыцця разам са сваімі героямі. І разам з імі перажылі асаблівыя імгненні гледачы: разам смяяліся, змахвалі няпрошаныя слёзы і дарылі шчырыя апладысменты.

­

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

­zara.by

­ Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00