Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Жывога дрэва подых, разьбы замілаванне…
25 января

Жывога дрэва подых, разьбы замілаванне…

Чалавека, апантанага якім-небудзь захапленнем ці цікавай справай, не цяжка вылучыць сярод астатніх. У яго ўнутры асаблівы запал, які выпраменьваецца праз вочы, рухі, дзеянні, і нявольна, услед за майстрам, зараджаешся яго энергіяй, жаданнем ствараць асаблівую прыгажосць.

Мне з ранняга дзяцінства падабалася назіраць за працай разьбяроў па дрэве. Працэс, калі са звычайнай плашкі пад умелымі рукамі ма­йстра з’яўляюцца прыгожыя абрысы драўлянай скульптуры ці гаспадарчага вырабу, сапраўды захапляючы. Ён патрабуе не толькі адмысловага мастацкага густу, а яшчэ і шмат фізічных высілкаў. Можа, таму, а, можа, і па шэрагу іншых прычын разьбярства сёння ўваходзіць у лік вельмі рэдкіх заняткаў.

Ураджэнец вёскі Навасёлкі Вішоўскага сельсавета Ігар БЯЛЯЎСКІ ўпэўнены: дрэва абавязкова падпарадкуецца ўсім цікаўным, працавітым і ўпартым. Ён сам заняўся разьбой па дрэве яшчэ падчас вучобы ў школе. У рукі патрапіла кніга па разьбе, і ён вырашыў самастойна навучыцца рабіць штосьці падобнае.

– Абодва дзяды мае па матчынай і бацькавай лініях добра цяслярылі, ад іх засталіся ўсе неабходныя інструменты, – распавядае Ігар Васілевіч. – А вось разцоў на той час купіць не было ніякай магчымасці, іх прадавалі толькі для выхаванцаў аб’яднанняў па інтарэсах альбо спецыяльных дамоў творчасці. Тады на дапамогу прыйшла фантазія. Першыя разцы зрабіў з раскляпаных цвікоў. Зараз у інтэрнэце можна знайсці шмат розных майстар­класаў па разьбе з дрэва, і любы жадаючы можа авалодаць гэтым рамяством, роўна, як і купіць інструменты на любы густ і кошт. Але цікаўнасць да разьбярства ў цяперашняй моладзі як хутка з’яўляецца, так хутка і знікае.

Вырабы таленавітага юнака заўважыла тадышні дырэктар Навасёлкаўскага Дома культуры Марыя ЧЭБЕРАК. Яна арганізавала першую выставу яго работ, а некалькі самых лепшых атрымалі высокія водгукі на конкурсах дэкаратыўна — ­прыкладнога мастацтва раённага і абласнога ўзроўняў.

Жыццё, аднак, крыху падкарэктавала творчы шлях  маладога майстра. Пасля школы ён скончыў хіміка­тэхналагічны тэхнікум у Магілёве, шмат гадоў працаваў на прамысловым гіганце абласнога цэнтра – ААТ «Хімвалакно», займаўся бізнесам, але ў выніку юнацкае захапленне перасіліла ўсе іншыя заняткі. Зараз Ігар Бяляўскі як рамеснік займаецца разьбой па дрэве ў «Вёсцы майстроў» у Буйнічах. А большасць вольнага часу праводзіць на бацькаўшчыне, у Навасёлках. Некалькі гадоў таму разам з сынам і братам яны выкупілі стары будынак млына былога калгаса імя Леніна. У ім паставілі лінію па вытворчасці піламатэрыялаў. Адзін з пакояў млына Ігар Васілевіч абсталяваў пад майстэрню. У ёй і з’яўляецца на свет большасць работ.

У сённяшні час новых тэхналогій праца разьбяра не абыходзіцца без выкарыстання электраінструментаў, але шмат чаго майстар зноў жа выконвае ўручную. Як адзначае Ігар Бяляўскі, механізацыя дапамагае, але не перамагае. З дрэвам для працы таксама няма праблем. Штосьці знаходзіцца на пілараме, хто­небудзь папросіць зрэзаць старую яблыню на ўчастку, абсекчы голле… У працу ідзе амаль усё, хоць сам працэс высыхання дрэва займае даволі працяглы час, некаторыя загатоўкі чакаюць сваёй чаргі па 10 і больш гадоў.

– Нават з невялікага кавалка дрэва можа атрымацца шэдэўр, – дзеліцца нюансамі сваёй працы разьбяр. – Увогуле, стараюся не паўтарацца, у кожны выраб укладваю невялікую адметнасць, сваю разынку. Прыемна бачыць, калі зробленыя мной рэчы служаць чалавеку доўгі час.

Разьбярныя работы Ігара Бяляўскага адрозніваюцца асаблівай цеплынёй і душэўнасцю. З імі майстар актыўна выстаўляецца ў Магілёве, Мінску, на розных святах­ — кірмашах, а ў «Вёсцы майстроў» у Буйнічах дзейнічае пастаянная выстава ­- продаж яго работ.

У мінулым годзе, напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства, Ігар Васілевіч прыняў удзел у абласным конкурсе­ — пленэры «Разьбы замілаванне», які праводзіўся на базе ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас», і за сваю працу быў адзначаны падзякай Магілёўскага ДВЛГА.

***

Дарэчы, з вясковым млынам звязаны адзін цікавы факт. Па інфармацыі мясцовых старажылаў, пабудаваны ён быў з чырвонай цэглы яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны і спачатку выкарыстоўваўся як пільніца. Тут саматужным спосабам у 1940-я гады выраблялі піламатэрыялы. Затым у ім размяшчаўся млын, некаторы час будынак быў прыстасаваны пад рамонтную майстэрню. Зараз пільніца выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні: працуе прыватная лесапілка.

­

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара і з архіва

раённай газеты «Зара над Друццю».

zara.by

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00