, 19 мая 2024 года
Russian Belarusian English
1 марта

На сувязі з уладай

­Прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі нашага раёна правёў у сераду дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй ГАНЧУК. 

На прыём да Андрэя Аляксандравіча звярнуўся бялынічанін, які пражывае ў шматкватэрным доме па вуліцы Калініна. Некалькі гадоў таму, як патлумачыў мужчына, у доме пасля 36 гадоў яго эксплуатацыі праводзіўся капітальны рамонт. Перад пачаткам рамонтных работ адбыліся сходы з удзелам жыльцоў, былі адзначаны ўсе хібы, патрабуючыя ліквідавання, у тым ліку шматлікія расколіны на сценах дома. Аднак вынікамі праведзеных работ мужчына застаўся незадаволены. Напрыклад, па прычыне няправільна ўстаноўленых вокнаў ПВХ на лесвічных пляцоўках зімой, асабліва ў моцныя маразы, цяпло выходзіць на вуліцу, а расколіны на сценах так і не былі ліквідаваны.

Раней заяўнік звяртаўся ў жылкамгас, аднак адказ гэтай арганізацыі яго таксама не задаволіў.

Другое пытанне – няякасна ачышчаная летась сцёкавая канава каля сквера «Глінішча». Увесь бруд з яе, замест таго, каб вывезці, камунальнікі выгарнулі і пакінулі каля гэтай жа канавы.

На прамую лінію да дэпутата звярнулася жыхарка в. Станцыя Друць, якая разам са сваімі аднавяскоўцамі хацела б перайсці на электрычнае ацяпленне ў сваім доме, аднак існуючыя ўмовы не дазваляюць гэтага зрабіць, бо дзеючая трансфарматарная падстанцыя не разлічана на патрэбную магутнасць. Жанчына таксама выказала Андрэю Аляксандравічу словы шчырай падзякі за аказаную дапамогу ў вырашэнні пытання па афармленні інваліднасці, і, адпаведна, атрымання пенсіі і дакументаў для далейшага накіравання ў дом­інтэрнат яе сваяка, які на працягу года пасля ампутацыі нагі і знаходжання на сацыяльнай койцы ва ўстанове здароўя, не мог сам аформіць патрэбныя дакументы.

Усе пытанні ўзяты дэпутатам на кантроль, заяўнікі атрымаюць адказы ва ўстаноўлены законам тэрмін.

У гэты ж дзень дэпутат сустрэўся з калектывамі Цяхцінскага ВПКДССШ і Машчаніцкай СШ.

– Для таго, каб прымаемыя законы найбольш адпавядалі патрабаванням сучаснасці, вельмі важная сувязь паміж тымі, хто гэтыя законы прымае, і практыкамі, якія працуюць на месцах, гэта значыць з вамі, – адзначыў, звяртаючыся да настаўнікаў Цяхцінскай установы адукацыі, Андрэй Ганчук.

Гутарка ішла на тэмы найбольш актуальных змен у заканадаўчай базе, а таксама аб паўсядзённых пытаннях, якія сёння хвалююць настаўнікаў. Тычыліся яны падвозу вучняў і настаўнікаў ва ўстановы адукацыі, размешчаныя ў сельскай мясцовасці, арганізацыі дастаўкі педагогаў да вучняў, якія маюць патрэбу ў індывідуальным навучанні, недахопу падручнікаў для настаўнікаў і інш.

 У гутарцы з карэспандэнтам раёнкі Андрэй Аляксандравіч падрабязней спыніўся на плануемых зменах у Кодэкс аб адукацыі.

– Спачатку нагадаю, што старая рэдакцыя гэтага дакумента ўступіла ў сілу ў верасні 2011 года. Унясенне ў яго карэктыў абумоўлена ў тым ліку зменай структуры вышэйшай адукацыі, уключэннем у сістэму адукацыі нашай краіны навукова­арыентаванай адукацыі, пашырэннем сферы прымянення мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў і рабочых, і ўвогуле неабходнасцю ліквідацыі тых недахопаў, якія былі выяўлены ў практыцы прымянення дзеючага Кодэкса.

Так, прапануецца ўвядзенне новай фармуліроўкі «дыстанцыйная форма атрымання адукацыі – від завочнай формы атрымання адукацыі, які ажыццяўляецца пераважна з выкарыстаннем сучасных камунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій». Таксама сказана, што адукацыя можа быць атрымана ў вочнай (дзённай, вячэрняй), завочнай, дыстанцыйнай формах атрымання адукацыі і ў форме суіскання». Акрамя таго, дыстанцыйна зараз можна будзе атрымаць не толькі вышэйшую, але і прафесійна­тэхнічную адукацыю, аднак зрабіць гэта змогуць толькі тыя, хто на момант паступлення ўжо скончыў сярэднюю школу.

З артыкула «Установы адукацыі» выключаныя ўстановы прафесійна­тэхнічнай адукацыі, да якіх адносяцца прафтэхліцэі і каледжы. Плануецца пакінуць толькі прафесійныя каледжы, якія будуць рэалізоўваць праграмы прафесійна­тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Гаворка пры гэтым ідзе не столькі аб зліцці саміх устаноў адукацыі, колькі пра аптымізацыю спецыяльнасцей, падбор кваліфікацый, павышэнне эфектыўнасці навучальных планаў. З відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі выключаны страціўшыя сваю актуальнасць вячэрнія школы.

Таксама плануецца рэалізаваць прынцып абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі (у дзеючым Кодэксе гаворыцца аб абавязковай базавай адукацыі – 9 класаў). Тыя, хто атрымаў агульную базавую адукацыю і не дасягнуў 18 гадоў, маюць права працягваць навучанне ў прафесійных каледжах.

У артыкуле аб размеркаванні выпускнікоў, якія атрымалі прафесію за кошт бюджэту, вызначаны катэгорыі выпускнікоў, якія ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю павінны быць забяспечаны першым месцам працы праз размеркаванне, а таксама тыя, каму яно не прадастаўляецца. Да апошніх адносяцца выпускнікі, якія атрымалі адукацыю па спецыяльнасцях для воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый. Месца працы ім прадастаўляецца ў парадку, якi прадугледжаны заканадаўствам аб праходжанні адпаведнай службы. Удакладнены таксама пералік грамадзян, для якіх тэрмін абавязковай адпрацоўкі па размеркаванні складае 2 гады, і тых, для каго ён роўны 1 году.

Уводзіцца новы артыкул «Працаўладкаванне ў лік броні», у якой прадугледжана браніраванне месцаў для выпускнікоў з ліку дзяцей­ сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, грамадзян з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымалі прафесійна-­тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю.

Яшчэ адно новаўвядзенне – залічэнне ў тэрмiн абавязковай адпрацоўкі па пераразмеркаванні па жаданні выпускніка, маладога спецыяліста, рабочага наступных перыядаў: ваеннай службы па прызыве, кантракце, службы ў рэзерве, альтэрнатыўнай службы, знаходжання ў адпачынку па доглядзе дзіця да дасягнення ім трох гадоў. Адкарэктаваны артыкул аб вяртанні сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку спецыялістаў, рабочых, служачых. Вызначаны выпадкі, калі затраты абавязаны кампенсаваць наймальнік.

З навучэнцаў, хто прапусціў навучальныя заняткі, якія праходзілі ў адпаведнасці з раскладам, за правядзенне паўторных заняткаў па­за вучэбнай групай з выкарыстаннем вучэбна­лабараторнага абсталявання або прыцягненнем тэхнічнага персаналу цяпер можа спаганяцца плата. Памер яе будзе ўстанаўлівацца ўстановай адукацыі, а парадак разліку і ўмовы спагнання – Міністэрствам адукацыі. Норма тычыцца і студэнтаў дзяржаўных ВНУ, і навучэнцаў прафесійна­тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Таксама ў Кодэкс прапануецца ўнесці новыя артыкулы: «Атэстацыя экстэрнаў», «Страта статусу маладога спецыяліста,
маладога рабочага (служачага)», «Вучэбна­метадычныя аб’яднанні ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі», і шэраг новых палажэнняў, накіраваных на падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях для воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый, а таксама навучанне тых, хто ўтрымлiваецца ў следчых ізалятарах і папраўчых установах.

Хочацца адзначыць, што абмеркаванне праекта, а значыць, і збор прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса працягваецца. Калі мы зараз не абмяркуем тыя недахопы, якія існавалі ў ранейшым дакуменце, яны «перавандруюць» і ў новую яго рэдакцыю. Свае прапановы можна адправіць на мой асабісты электронны адрас ganchuk@house.gov.by, альбо пакінуць праз электронную форму на сайце Палаты прадстаўнікоў http://house.gov.by – паінфармаваў Андрэй Аляксандравіч.

Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.

***

­

Сустрэчу з насельніцтвам аграгарадкоў Цяхцін і В.Машчаніца днямі правяла дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, старшыня райаб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК.

Акрамя абмеркавання ключавых аспектаў народнага форуму, дэлегат пагутарыла з вяскоўцамі аб іх жыццёвых праблемах. Так, жыхары Цяхціна падзяліліся з суразмоўцай хвалюючым пытаннем – неспакоем, які ім дастаўляе бадзячая жывёла. З тае пары, калі адловам яе перастаў займацца жылкамгас, і парадак вырашэння гэтай праблемы стаў больш складаны, патрабаваць значных выдаткаў, безнаглядныя чацвёраногія часцей турбуюць мясцовых жыхароў.

Увогуле, па словах сяльчан, пытанні, якія ўзнікаюць, трымае на кантролі ста­ршыня Цяхцінскага сельсавета Аляксандр Цыбульскі, шмат з іх вырашаецца на месцы.

zara.by

­
­ Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00