, 19 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Адзін дзень службы ўчастковага міліцыянера
4 марта

Адзін дзень службы ўчастковага міліцыянера

«Сышчык» і «парламенцёр», выхавальнік і «граза» скандалістаў – усе гэтыя словы як нельга лепш адлюстроўваюць службу ўчастковых інспектараў міліцыі. Якая яна, праца ўчастковага? Як знайсці агульную мову са звычайнымі грамадзянамі і з тымі, хто ўжо пераступіў рысу закона? Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, карэспандэнт раённай газеты «Зара на Друццю» прайшоўся па ўчастку абслугоўвання разам з малодшым участковым інспектарам міліцыі Паўлам БАРАШКОВЫМ.

У жыцці здараецца ўсялякае. Бывае і так, калі нельга абысціся без дапамогі міліцыі. І першым, да каго можна звярнуцца, з’яўляецца ўчастковы. Ён, як ніхто, валодае сітуацыяй на даручаным яму ўчастку, ведае патэнцыйных правапарушальнікаў і праблемныя сем’і, каго можна распытаць, ад каго не варта чакаць падтрымкі. Ён мае законныя паўнамоцтвы на прыняцце экстраардынарных рашэнняў, на аднаўленне правапарадку і затрыманне яго парушальнікаў.

Павел Барашкоў – малодшы ўчастковы інспектар. За ім замацаваны адміністрацыйны ўчастак «Задруцкі» райцэнтра.У жыцці здараецца ўсялякае. Бывае і так, калі нельга абысціся без дапамогі міліцыі. І першым, да каго можна звярнуцца, з’яўляецца ўчастковы. Ён, як ніхто, валодае сітуацыяй на даручаным яму ўчастку, ведае патэнцыйных правапарушальнікаў і праблемныя сем’і, каго можна распытаць, ад каго не варта чакаць падтрымкі. Ён мае законныя паўнамоцтвы на прыняцце экстраардынарных рашэнняў, на аднаўленне правапарадку і затрыманне яго парушальнікаў.

Нарадзіўся Павел Віктаравіч у Бялынічах. Ён вырашыў звязаць сваё жыццё з міліцыяй, як яго бацька і стрыечны брат. У 2013 годзе пачаў сваю службу дзяжурным ізалятара часовага ўтрымання, праз год быў пераведзены на пасаду малодшага ўчастковага інспектара і працуе на ёй да гэтага часу. Па выніках працы за 2020 год Павел Барашкоў прызнаны лепшым супрацоўнікам праваахоўных органаў раёна.

Пачынаецца працоўны дзень участковага ў 8 гадзін раніцы. Агляд, узбраенне, інструктаж – гэта штодзённыя і ўжо звыклыя працэдуры. Пасля іх – праца з дакументамі, падчас якой інспектар старанна вывучае справы, аналізуе правапарушэнні, паралельна выбудоўваючы стратэгію працоўнага дня. Кабінетная праца хоць і руцінная частка службы, але неабходная. Пасля абавязковай часткі – працы з дакументамі – участковы адпраўляецца на свой адміністрацыйны ўчастак.

Мы рухаемся з Паўлам Віктаравічам па яго штодзённым маршруце, а ён распавядае пра сваю службу:

– Дні праходзяць па-рознаму. Плануеш адно, але часта жыццё ўносіць карэктывы. Нельга ўлічыць у сваіх планах сямейныя скандалы, сваркі з суседзямі, выхадкі дэбашыраў, а ўжо тым больш – крадзяжы ці разбоі. За ўсе правапарушэнні, што адбываюцца на падведамаснай тэрыторыі, так ці інакш адказнасць нясе ўчастковы. Часам даводзіцца прыхопліваць і асабісты час, выхадныя. Так, напрыклад, сёння давялося прачнуцца ў гадзіну ночы, ездзілі на чыгуначны вакзал у Магілёў, забіраць асуджанага для накіравання яго ў ЛПП. Год таму раённы суд вынес чалавеку прыгавор. Пакуль рашэнне ўступала ў сілу, грамадзянін з’ехаў у Расію. Адпаведна, ён быў пададзены ў вышук.

Да кожнай катэгорыі жыхароў падведамаснага ўчастка ў міліцыянера свой падыход і метады ўздзеяння. Напрыклад, прыбываючы на сямейны скандал, даводзіцца праяўляць якасці псіхолага, але пры гэтым не губляць аб’ектыўнасці. Ёсць і такія «падапечныя», якія ўзяліся за розум, але ўчастковы падкрэслівае, што мяняюцца людзі рэдка, і пільнасці губляць не варта. 

Едзем на вуліцу Задруцкую. У Паўла Віктаравіча знаходзіцца на разглядзе матэрыял праверкі па факце нявыплаты аліментаў. Пры ўваходзе ў прыватны дом нас сустракае пажылая жанчына, маці магчымага неплацельшчыка. Яе сын распавёў: аліменты ён плаціць, але квітанцыі ў аддзел прымусовага выканання не заносіў, бо думаў, што гэта не патрэбна. Участковы выклікаў грамадзяніна ў аддзел для дачы тлумачэнняў.

– Служба цікавая, сумаваць не даводзіцца, – распавядае ўчастковы. – Не заўсёды мае «падапечныя» – добразычлівыя. Бывае так, што не ідуць на кантакт, злуюцца, грубіяняць. Можна ў доме выявіць цэлыя кампаніі, якія п’юць, вядома, яны незадаволеныя тым, што ім перашкодзілі.

Словам, праца ў ахоўнікаў правапарадку нялёгкая, але вельмі патрэбная для кожнага з нас. Бо ўсім нам хочацца спакойна гуляць па горадзе, не хвалявацца пра дзяцей, якія вяртаюцца пасля заняткаў, без праблем пакідаць свае дамы і кватэры, з’язджаючы ў адпачынак.

Прыемна ўсведамляць, што нашы дабрабыт і спакой – пад надзейнай аховай.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

Фота аўтара.

zara.by

Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00