Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Клопат аб моладзі – на першым месцы
6 апреля

Клопат аб моладзі – на першым месцы

У СВК «Калгас «Радзіма» прайшла сустрэча з моладдзю сельгаспрадпрыемства ў фармаце дыялогавай пляцоўкі з удзелам намесніка старшыні Бялыніцкага райвыканкама Ірыны ФУРСАВАЙ, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыны БЕЛЯЎЦЭВАЙ, кіраўніцтва і членаў праўлення сельгаскааператыва.

Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі пытанні замацавання маладых кадраў у галіне сельскай гаспадаркі, увядзенне новых форм матэрыяльнага стымулявання моладзі, захаванне пераемнасці пакаленняў у СВК «Калгас «Радзіма». Старшыня сельгаспрадпрыемства Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ адзначыў, што больш за 80% маладых працаўнікоў ва ўзросце да 35 гадоў складаюць людзі, карані якіх бяруць пачатак на Вішоўскай зямлі.

– Два гады таму, калі Прэзідэнт Беларусі наведваў нашу гаспадарку, ён сказаў, што за межамі краіны нас ніхто не чакае, – распавёў Аляксандр Міхайлавіч. – Тады на гэта мала хто звярнуў увагу, але зараз я магу перафразіраваць кіраўніка дзяржавы і сказаць толькі ў больш вузкім маштабе, што за межамі нашай гаспадаркі вас таксама не чакаюць. Многія спрабуюць замацавацца ў горадзе, шукаюць сябе ў розных сферах, хочуць наведаць і кіно, і тэатр, і магазіны. Але ўсё гэта можна зрабіць маючы прыстойны заробак і жыллё ў вёсцы, маючы намнога лепшыя ўмовы жыцця і працы, чым у горадзе. Магілёў – побач і, калі трэба, туды можна прыехаць у любы час. Наша задача – зацікавіць вас магчымасцю жыць і працаваць на роднай зямлі. Невялікае ўпушчэнне, якое мы ўжо выпраўляем, – недастатковая праца з моладдзю. У былым перадавым калгасе імя Леніна праца такая не праводзілася і, як вынік, такой гаспадаркі зараз не існуе. Наша задача – захаваць не толькі сельгасарганізацыю, але і стабільную яе працу на доўгія гады.

Аляксандр Міхайлавіч дадаў, што з паўсотні механізатараў машыннага двара моладзь складае 22 чалавекі. І новую, камп’ютарызаваную сельгастэхніку, якую закупляе гаспадарка, стараюцца даверыць маладым працаўнікам, прычым адукаваным, якія справяцца з усімі тэхналагічнымі аперацыямі на ёй. Звярнуў увагу выступоўца і на будаўніцтва жылля для тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Старшыня сельгаскааператыва падкрэсліў, што жыллё будзе будавацца гаспадарчым спосабам і пад «прозвішча», а гэта значыць, у першую чаргу для моладзі, якая мае цвёрды намер свой працоўны і жыццёвы шлях звязаць з СВК «Калгас «Радзіма».

Аб эксперыментальным новаўвядзенні – даплатах маладым спецыялістам і маладым рабочым гаспадаркі, чый узрост не перавышае 35 гадоў, – распавяла галоўны эканаміст Алена АЎРАМЁНАК. Яна паінфармавала пра ўмовы атрымання гэтых даплат і падкрэсліла, што тыя працаўнікі, якія кураць, штомесяц будуць недаатрымліваць каля 20% ад заробку нават пры выкананні ўсіх патрабаванняў, а жанчыны-аматаркі тытуню – і ўвогуле 30%. Гэта зроблена для таго, каб мінімізаваць уплыў шкодных звычак на моладзь.

Дарэчы, сістэма даплат будзе дзейнічаць да канца 2021 года і, калі яе эфектыўнасць пацвердзіцца, прадоўжыцца далей.

Аб узроўнях заработнай платы ў арганізацыях раёна распавяла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Фурсава. Яна адзначыла, што менавіта СВК «Калгас «Радзіма» напрацягу некалькіх гадоў з’яўляецца лідарам па росце і аб’ёмах заробкаў сваіх работнікаў, падзякавала старшыні і праўленню сельгаскааператыва за высокі ўзровень работы з кадрамі, а таксама шэфскую дапамогу мясцовым дзіцячаму садзіку і школе, якую гаспадарка аказвае ўжо шмат гадоў запар.

– Трэба цаніць тое, што вы зараз маеце, – звярнулася Ірына Уладзіміраўна да моладзі сельгаскааператыва. – Я разумею, што праца ў сферы сельскай гаспадаркі заўсёды была нялёгкай, але не такая яна лёгкая і ў будаўнікоў, і ў медыкаў, асабліва цяпер, калі яны працуюць з каранавіруснымі хворымі. Маючы пад сабой трывалую матэрыяльную базу, якую забяспечвае кіраўніцтва гаспадаркі, нескладана дабівацца высокіх вынікаў.

Таксама Ірына Фурсава звярнула ўвагу на тое, каб маладыя людзі ведалі не толькі свае правы, але і абавязкі, першачаргова пыталіся ў сябе: што зрабіў я для таго, каб жыць добра і заможна. І самае важнае – не забываліся на свае карані, глядзелі на рэаліі жыцця адкрытымі вачыма, а не праз прызму сумніўных тэлеграм-каналаў.

Падчас правядзення сустрэчы была выказана прапанова выбраць маладзёжнага лідара, які ўвойдзе ў склад членаў праўлення калгаса і будзе прадстаўляць інтарэсы моладзі, агучваць усе хвалюючыя іх пытанні.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

zara.by

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00