Суббота, 18 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Беларусь – наш агульны дом
30 августа

Беларусь – наш агульны дом

У календары Беларусі – новае свята. 17 верасня беларусы ўпершыню адзначаць Дзень народнага адзінства. Дата невыпадковая, у гэты дзень у 1939 годзе пачалося ўз?яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, цэлай краіны, сем’яў, якія амаль 20 гадоў вымушаны былі жыць паасобку. Адноўленае адзінства дазволіла нашай рэспубліцы выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб?яднаных Нацый. Гэта падзея – важная частка нашай гісторыі. Беларускі народ ніколі не забываўся пра гэта. І ў нашы дні адзінства і згуртаванасць нацыі вакол сапраўдных каштоўнасцей становяцца гарантам спакою і стабільнасці. Карэспандэнт «Зары над Друццю» даведаўся ў жыхароў раёна аб тым, што для іх значыць Дзень народнага адзінства.

Вадзім МАЗАКОЎ,
намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта:

– Сіла дзяржавы – у адзінстве прынцыпаў і ідэалаў яго народа. Перакананы, што нашы лю-дзі здольны захаваць традыцыі, каштоўнасці, спадчыну, каб краіна заставалася квітнеючай. І ўстанаўленне дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства – гэта чарговы крок на шляху кансалідацыі нашага грамадства і паспяховага развіцця роднай Беларусі на многія гады наперад. А для гэтага кожны з нас абавязаны працаваць, каб наша краіна з кожным годам станавілася ўтульней, камфортней і паспяховей. Мы, беларусы, павінны жыць у нашай краіне як моцная, дружная і мірная сям’я, члены якой з’яўляюцца апорай адзін для аднаго. Мы адзіныя ў гэтых пачуццях.
Ірына АКУНЁВА,
супрацоўнік ДУ «Бялыніцкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтныхарганізацый»:

– Сёння важна ўсім нам усвядоміць, колькі створана добрага і новага ў Беларусі за апошнія гады. Далёка не кожная краіна гатовая зрабіць клопат пра людзей прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, як гэта зрабіла Беларусь. І ў аснове стратэгіі развіцця нашай краі-ны – адзінства народа, гатовага адстойваць сваё права жыць у самастойнай, суверэннай дзяржаве. Таму лічу стварэннэ Дня народнага адзінства станоўчым момантам. Упэўнена, што 17 верасня стане для беларусаў асаблівай датай.
Юрый СІМАНАЎ,
начальнік райінспекцыі ПРіАНА:

– Пазітыўна ўспрымаю ўстанаўленне ў нашай краіне 17 верасня Днём народнага адзінства. Лічу, што так і павінна быць. Мы, грамадзяне Беларусі, – адзіны народ, які жыве ў дружбе і згодзе. Свята стане напамінам, што беларусы заўсёды былі адзіныя, што толькі дзякуючы згуртаванасці і ўзаемапавазе мы пабудавалі прыгожую і незалежную Беларусь. Акрамя таго, яно будзе мець асаблівае значэнне для нашага маладога пакалення. Бо гэта чарговая нагода акунуцца ў гісторыю і ўсвядоміць, што жыццё ў адзінай, суверэннай, незалежнай дзяржаве – гэта не данасць. Для таго, каб здабыць усё гэта, прыйшлося працаваць доўгія гады і прайсці няпросты шлях станаўлення і развіцця.

­Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

zara.by
­ Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00