Понедельник, 6 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Энергетыкі адзначылі сваё прафесійнае свята
24 декабря

Энергетыкі адзначылі сваё прафесійнае свята

22 снежня ў Беларусі адзначаўся Дзень энергетыка. На Бялыніччыне вядучае месца ў гэтай галіне эканомікі займае раён электрычных сетак, ад працы работнікаў якога напрамую залежыць бесперабойная работа прамысловых прадпрыемстваў, дзяржаўных устаноў, школ, бальніц, цяпло і ўтульнасць любога дома, у канчатковым выніку якасць жыцця кожнага чалавека.
У адзін з самых кароткіх дзён года энергетыкі сустракаюць прафесійнае свята на працоўных месцах у поўнай гатоўнасці, бо зімой застацца без электрычнасці куды складаней, чым у іншыя поры года.
Зараз у РЭСе працуе 71 чалавек, з якіх 22 – інжынерна-тэхнічныя работ­нікі. Абслугоўваннем электраўстановак займаецца 5 рамонтных брыгад: ­3 – ­эксплуатацыяй і рамонтам паветраных ліній электраперадач, па адной – тэхабслугоўваннем абсталявання і рамонтам вулічнага асвятлення. РЭС забяспечвае электраэнергіяй ­амаль дзве сотні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, 12861 бытавога абанента. На базе арганізацыі функцыянуе Цэнтр прыёму грама­дзян, дзе можна атрымаць кансультацыі па аплаце электра­энергіі, а таксама прымаюц­ца заяўкі ад спажыўцоў на выкананне адміністрацыйных пра­цэдур.
Сёння арганізацыю ўзначальвае Сяргей МАРДАЧОЎ, які сваю працоўную біяграфію пачаў у РЭСе і апошнія 16 гадоў шчыруе тут. Скончыўшы СШ №1, ён паступіў у Магілёў­скае прафесійна-тэхнічнае вучылішча электратэхнікі. Адразу са студэнцкай лавы прыйшоў манцёрам, адначасова атрымліваючы вышэйшую адукацыю на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Затым быў пераведзены ў дыспетчары, а потым узначаліў гэту службу. З красавіка 2015 года ён з’яўляецца начальнікам раёна электрасетак.
Падтрымкай у рабоце заўсёды з’яўляюцца надзейныя калегі і адказныя супрацоўнікі. Сярод іх можна назваць і Іну ГРАБЯНКОВУ, намесніка начальніка па збыце электраэнергіі. Дадзены аддзел займаецца пытаннямі ўліку і аплаты электрычнасці. Іна Сяргееўна ў арганізацыі працуе з 1999 года. У яе асабістым падпарадкаванні знаходзіцца 14 чалавек. Сама пачынала з пасады кантралёра, потым працавала інжынерам, таму правы і абавязкі сваіх падначаленых ведае не па чутках.
Электраманцёр-вадзіцель аператыўна-выязной брыгады Аляксандр КАРЖОЎ працуе ў арганізацыі апошнія амаль 24 гады. Калі не ўлічваць час службы ў арміі, лёс моцна звязаў яго з раёнам электрасетак. Аляксандр Васільевіч з’яўляецца прадаўжальнікам сямейнай дынастыі энергетыкаў. Яго бацька ў свой час працаваў у РЭСе майстрам. Сваім двум сынам Аляксандр Каржоў не навязвае прафесію, але заўсёды падтрымае іх выбар, які б ён ні быў. У вольны час Аляксандр Каржоў любіць парыбачыць.
Больш за 25 гадоў у РЭСе шчыруе і сённяшні майстар вытворчага ўчастка Уладзімір ЗУБРЫЦКІ. Са сваёй брыгадай, у склад якой уваходзяць 4 манцёры і вадзіцель, ён адказвае за бяспечнае і безаварыйнае электразабеспячэнне насельніцтва раёна. У свой час ён скончыў Магілёўскі саўгас-тэхнікум па спецыяльнасці «Тэхнік-электрык» і з таго часу не змяняе свайму прызванню.
На сённяшні дзень у арганізацыі не маецца вакансій, што свед­чыць аб прэстыжнасці прафесіі і дастойным заробку.
Супрацоўнікі РЭСа не спыняюцца на дасягнутым і імкнуцца ўкараніць усё новае і перадавое, што дазваляе павяліч­ваць надзейнасць работы электрасетак і ўпэўнена глядзець у будучыню. Адным з прыкладаў такой дзейнасці з’яўляецца пераход на АСКУЭ – аўтаматызаваную сістэму кантролю і ўліку электраэнергіі.
Менавіта ў 2023 годзе РЭС плануе поўнасцю перайсці на яе. Замена лічыльнікаў электраэнергіі на электронныя – гэта частка дадзенай праграмы. Зараз працэс пераходу па раёне складае 45%.
Трэба адзначыць, што ў новы год раён электрасетак уступае з выдатнымі паказчыкамі якасці і тэмпамі работ. Ужо на 1 снежня ў поўным аб’ёме выкананы план па капітальным рамонце паветраных ліній і трансфарматарных падстанцый, замене апор і правадоў, і іншыя.
Падчас святочных мерапрыемстваў з нагоды прафесійнага свята былі ўшанаваны лепшыя з лепшых работнікі раёна электрасетак, а менавіта: Іна Грабянкова атрымала Ганаровую грамату ДВА «Белэнерга», на Дошку гонару філіяла «Магілёўскія электрычныя сеткі» занесена імя Яўгена ЦАРКОЎНАГА, гана­ровымі граматамі гэтай структуры адзначаны Аляксандр КАРЖОЎ і Арцём СКОБЕЛЕЎ. Віктару ІЛЬІНУ была ўручана Падзяка РУП «Магілёўэнерга».

Наталля БАРОДЗЬКА.
Фота аўтара.

zara.by

Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00