, 19 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Пара, якая адзначыла 50 гадоў сумеснага сямейнага...
3 февраля

Пара, якая адзначыла 50 гадоў сумеснага сямейнага жыцця, падзялілася сакрэтамі шчаслівага шлюбу

Каханне жыве куды даўжэй, чым тры гады, а шлюб яго толькі ўзмацняе. Людзі, якія шчасліва пражылі разам не адзін дзясятак гадоў, сваім станоўчым прыкладам сапраўднага кахання кожны новы дзень даказваюць гэтыя простыя жыццёвыя ісціны. Карэспандэнт раёнкі разам з парай, якая адзначыла 50 гадоў сумеснага сямейнага жыцця, вывела формулу вечнага кахання.


Асабістая навагодняя казка

Гісторыя іх знаёмства ? без галавакружных дэталей. Сустрэліся Пётр Віктаравіч і Вера Аляксандраўна АКАЛАКУЛАК выпадкова падчас вучобы ў Жыліцкім сельскагаспадарчым каледжы: аказаліся ў агульнай кампаніі сяброў. А далей – справа рук Купідона. Праз паўгода пасля знаёмства маладыя распісаліся ў ЗАГСе Кручанскага сельсавета Круглянскага раёна. Адлік іх шчаслівага сумеснага жыцця пачаўся 31 снежня 1971 года.


– Там я нарадзіўся. Прыехалі, каб пазнаё­міць нявесту з маёй сям’ёй, – пачынае аповед Пётр Віктаравіч. – Усе ў адзін голас сказалі, маўляў, няма чаго адкладаць у доўгую скрыню, трэба ісці і распісвацца! Вось і пайшлі 3 кіламетры пешшу да ЗАГСу.
– Такая своеасаблівая навагодняя казка, – з усмешкай падхоплівае Вера Аляксандраўна. А 13 сакавіка 1972 года ўжо згулялі вяселле. Больш за ўсіх радаваліся закаханыя сэрцы: наперадзе было цэлае жыццё, якое па ўяўленні маладых павінна было быць абавязкова доўгім і шчаслівым, бо яны кахалі адзін аднаго.
– Час праляцеў вельмі хутка, пяцьдзясят гадоў прайшлі, як адзін дзень, – працягвае Пётр Акалакулак. – І ўсё таму, што звязаны былі адной мэтай – стварэннем шчаслівай сям’і. А яшчэ ўдарнай працай у сельскай гаспадарцы.


У сямейнай пары ёсць 2 сыны і дачка, трое ўнукаў. Цікава, што абодва з нарачоных выраслі ў сем’ях, дзе было па 7 дзяцей. Таму, што такое вялікая і моцная сям’я, ведаюць не па чутках.


Праца на зямлі – справа ўсяго жыцця

Пасля тэхнікума маладая сямейная пара працавала ў в. Круча, а пазней вярнулася ў мілы сэрцу куток – на малую радзіму Веры Аляксандраўны – вёску Ількавічы. Не адзін дзясятак гадоў сям’я Акалакулак прысвяціла сельскай гаспадарцы ў калгасе імя Ільіча, які зараз далучаны да ААТ «Аграсэрвіс». Сваёй самаадданай працай яны дасягнулі значных прафесійных вышынь. Былі перадавікамі і заўсёды займаліся тым, да чаго імкнулася душа. Пётр Віктаравіч шчыраваў вадзіцелем, атрымаў медаль «За працоўныя заслугі», неаднаразова займаў прызавыя месцы на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах на ўборцы ўраджаю. У 2012 годзе, напрыклад, за першае месца ў рэспубліканскіх «Дажынках» яму ўручылі ў падарунак матацыкл. Вера Аляксандраўна працавала начальнікам участка гаспадаркі. Пра высокую адказнасць і прафесіяналізм жанчыны сведчаць залаты медаль ВДНГ СССР за поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі і іншыя шматлікія граматы, якія яна беражэ ў сямейным архіве побач з дарагімі сэрцу фатаграфіямі, дзе кожная мае сваю гісторыю, што з цеплынёй захоўваецца глыбока ў душы гаспадароў дома. Яго, дарэчы, пара Акалакулак узвяла ўласнымі рукамі.

Сціпла расказваюць яны аб тым, як у прамым сэнсе слова жылі сваёй працай, якая заўсёды была на першым месцы.

– Сыходзілі з дому ў 6 гадзін раніцы, прыходзілі запоўнач, – успамінае Вера Аляксанд­раўна. – Спяшаліся на работу адной дарогай, у любы час дня і ночы, у любую пару года. Бывала такое, што прыйду дадому позна ўвечары, толькі лягу – званок. Я маме кажу, маўляў, калі што, мяне няма. А ў рэшце рэшт усё роўна ўста­вала і зноў ішла на працу.

Нам, маладому пакаленню, вучыцца і вучыцца ў такіх людзей жыццёвай мудрасці і жаданню працаваць для сябе, сям’і, краіны. Зрэшты, Пётр Віктаравіч і Вера Аляксанд­раўна – дзеці зямлі, і як ніхто іншы ведаюць цану працы на матулі-карміцельцы. Цяпер сямейная пара ўжо два гады знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Была ў іх маг­чымасць перабрацца ў горад да дзяцей, але яны з роднай вёскі не з’ехалі, не змагла заманіць цывілізацыя карэнных вяскоўцаў, бо тут прайшлі цэлыя дзесяцігоддзі, напоўненыя рознымі падзеямі. Яны ніколі не баяліся складанай працы і зараз, нягледзячы на шаноўны ўзрост, утрымліваюць сваю прысядзібную гаспадарку ва ўзорным парадку. Гэтыя людзі сапраўдныя сельскія працаўнікі, галоўныя прынцыпы іх адносін – дапамога адзін аднаму, павага і клопат. Турботай акружаны і іх хатнія гадаванцы – парасяты, куры, гусі і індыкі. Цяпер увесь вольны час прысвечаны хатняй гаспадарцы і любімым дзецям і ўнукам. Вера Аляксандраўна лю­біць знаходзіць у інтэрнэце цікавыя рэцэпты, прытрымліваецца правільнага харчавання. А Пётр Віктаравіч захапляецца высаджваннем розных гатункаў руж. Шкада, што зараз не лета і можна толькі ўяўляць, як прыгожа яны квітнеюць, адлюстроўваючы ўнутраны свет гэтай сямейнай пары.

Дзень залатога вяселля

Адзначалі муж і жонка юбілей удваіх. – Дзеці зрабілі нам сюрпрыз, падарылі вялікі букет з 50-ці руж, заказалі асобную залу ў кафэ, – распавядае Пётр Віктаравіч. – Упры­гожылі ўсё і арганізавалі нам рамантычную вячэру. Мы добра правялі час, успомнілі прыемныя моманты сумеснага жыцця, падзякавалі адзін аднаму за каханне і за дзяцей, патанцавалі.


Іх саюз без сумнення можна назваць узорным. Пётр Віктаравіч і Вера Аляксандраўна адзін для аднаго – галоўная надзея, падтрымка і апора. На пытанне аб сакрэце доўгага сямейнага жыцця адказваюць, што ў сям’і трэба быць адказнымі перад сваёй палавінкай, пазбя­гаць сварак, а ўжо калі яна здарылася, то адразу мірыцца. Бо захаваць сям’ю, каханне і гармонію адносін на доўгія гады – гэта не займаль­ная прыгода або рамантыка першых спатканняў, а пастаянная штодзённая праца на працягу доўгага часу.


У тую самую навагоднюю ноч, 50 гадоў назад, калі білі куранты, я загадала вялікую і моцную сям’ю, знайсці сваё месца, пражыць шчаслівае жыццё, – дзеліцца Вера Аляксанд­раўна. – І зараз з упэўненасцю магу сказаць, што ўсё спраўдзілася! Сужэнцы Акалакулак разам не адзін дзясятак гадоў, іх жыццё пацвярджае моц сямей­ных сувязей і асноў. І, гледзячы на іх, сваю гісторыю кахання і вернасці пішуць іх дзеці і ўнукі.


Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00