Понедельник, 29 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У лясныя нетры – на Скандзіку!
14 февраля

У лясныя нетры – на Скандзіку!

Не ведаю, як вам, а, напрыклад, мне дагэтуль ніколі не даводзілася не тое што пакатацца на снегаходзе, але нават і ўбачыць яго, як кажуць, «ужывую». Разглядала з вялікай зацікаўленасцю. Статны жоўта-чорны «амерыканец» фірмы Skandic з кіраваннем, аналагічным матацыклетнаму, толькі ўсе пераключэнні робяцца ўручную. Спераду замест колаў дзве шырокія лыжыны, ззаду – гусеніцы. У гэтым годзе з гаража ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас» яго вывезлі ўпершыню.

Садзіцца на гэтую машыну можна, толькі калі вышыня снежнага покрыва дасягне не менш за ­ 20 см. У мінулым годзе, калі лясныя дарогі былі завалены снегам ледзь не да пояса, Скан­дзік добра выручаў егераў. А да таго ? пэўны час таміўся без справы: такія былі зімы. Эксплуа­туюць яго нячаста: то на машынах да прыкормачных пляцовак у лясную глуш дабіраюцца (доб­ра што дарогі дазваляюць), у іншы раз ? і на лыжы становяцца. У лясгасе Скандзік спраўна, без ­адзінай паломкі, «адпрацаваў» ужо цэлых восем гадоў, як прызнаўся егер Яўген ЯЦКОЎ. Ужо хто-хто, а ён ведае гэтага механічнага «памочніка» як свае ­пяць пальцаў: ­ за ­5 гадоў працы не раз і не два са­дзіўся на снегаход. Як-ніяк, даручаны Яўгену Фёдаравічу егерскі абход №3 – самы вялікі ў лясгасе, ледзь не паўраёна займае – 30 тысяч гектар. Прасціраец­ца ад Вялікай Машчаніцы да Алешкавічаў, Іскры, Васількоў… Нават калі і захочаш – без тэхнікі ўвесь не абыдзеш! Вось і зараз егер Яцкоў ­разам з калегам пагрузіў Скан­дзіка ў прычэп для легкавога аўтамабіля. Там жа вядро для збожжа і тры цяжкіх «жорны» салан­цоў – пачастунак для капытных насель­нікаў лесу. На тэрыторыі егерскага абходу налічваецца 300-350 галоў казулі, 150 ласёў і каля 250 аленяў. Ёсць яшчэ і непажаданыя віды драпежных жывёлін – лісы, янотападобныя сабакі, ваўкі. Іх не падкормліва­юць, наадварот – кант­ралююць коль­касць адстрэлам. Бываюць тут і дзікі. Як вядома, эпідэмія афрыканскай чумы свіней, якая распаўсю­дзілася ў апошнія гады сярод гэтых жывёл, стала прычынай іх амаль пагалоўнага адстрэлу.
Наш аўтамабіль са снегаходам у прычэпе зварочвае на Машчаніцу і спыняецца ў самым канцы вёскі. Далей дарога вя­дзе міма могілак, праз вялізныя калгасныя палі ў лясную глуш, дзе і знахо­дзіцца адна з пяці прыкормачных пляцовак егерскага абходу. І ­ехаць па ёй нам прыйдзецца ўжо на снегаходзе. Мы несліся па заснежаным полі з хуткасцю амаль 60 км у гадзіну. Я падстаўляла твар студзёнаму марознаму ветру і з захапленнем назірала цудоўныя карціны прыроднай ідыліі. Пад лыжамі і гусеніцамі распасцёрлася бязмежнае снегавое палатно, усё вытканае ўзорамі звярыных слядоў. З розных краёў на поле забягалі статкі казуль, частаваліся рапсавымі парэшткамі, якія дзе-нідзе выглядалі з-пад снегу. Ледзь пачуўшы грукат матора, яны грацыёзнымі скачкамі кідаліся ў лясныя зараснікі. Падкормачная пляцоўка – гэта дзве паляны, на адной з якіх строгім маўклівым вартавым узвышаецца старая паляўнічая вышка. Пад ёй – невялікі свіран са збожжам. У пачатку сезона сюды засыпалі 4 тоны ячменю, да сярэдзіны зімы засталося менш за палову. Яўген набірае вядро збожжа і адносіць на першую паляну. Тут на рэштках недаедзенага жывёламі пачастунку харчуецца і гаманліва шчабеча цэлы гурт лясных маленькіх птушак.
На другой паляне – кармушка для капытных: чатыры бервяны, па­кладзеных у ­выглядзе зруба, ­на двух верхніх – паглыбленні для саланцоў. Дакладней, так яны павінны быць пакла­дзены. «Зноў усё разбурылі!» – са смяшынкай у голасе бурчыць Яўген і укладвае цяжкае бярвенне акуратна адно на другое. Аказваецца, гэта ласі часта любяць так пахуліга­ніць: чэшуцца аб кармушкі рагамі і разваль­ваюць усё збудаванне.
Ад’язджаем. Падкормачная пля­цоўка застаецца пустуючай, як і перад нашым прыездам. Толькі гаманлівыя птушыныя насельнікі лесу весела накінуліся на свежае падсыпанае збожжа. Казулі і алені прыйдуць на пачастунак пазней. Асця­рожныя ж ласі наведаюцца, хутчэй за ўсё, толькі ў начной цемры. Метэаролагі абяцаюць, што канец зімы будзе марозным і снежным. Калі прагнозы спраўдзяцца, то Скандзік яшчэ не раз прыйдзе на дапамогу егерам, бо падкормліваць сваіх падапечных ім трэба прыкладна адзін раз на тры дні. Ды і іншых спраў у лесе ў егераў зімой дастаткова!












Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00