Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
3 апреля

«Я + Я = маладая сям’я»

Пад такой назвай у раённым Цэнтры культуры прайшла традыцыйная конкурсная шоу-праграма, падчас якой самыя актыўныя і ініцыятыўныя маладыя сем’і Бялыніччыны змагаліся за права звацца лепшымі.
Гэта мерапрыемства стала адметнай падзеяй для Міхаіла Семянкевіча і Вольгі Арцем’евай з аграгарадка Вішоў, Андрэя і Анастасіі Бурсавых з вёскі Навасёлкі Вішоўскага сельсавета, бялынічан Аляксандра і Ліліі Свірэйкаў і Яўгена і Людмілы Цацура. Адны з іх ідуць па жыцці разам ужо некалькі гадоў, другія пабраліся шлюбам зусім нядаўна.
Атмасфера на сцэне і ў канцэртнай зале панавала радасная і сяброўская.
Удзельнікі шоу-праграмы дэманстравалі свае здольнасці ў пяці конкурсах. У першым, які называўся “Сямейны партрэт”, маладыя пары знаёміліся з гледачамі. З дапамогай фотаздымкаў, вершаваных твораў і тэатральных пастановак яны расказвалі гісторыі стварэння сваіх саюзаў. Не пакінула раўнадушным прысутных выступленне яшчэ зусім маладой пары Аляксандра і Ліліі Свірэйкаў, якія з дапамогай пантамімы аднавілі момант сваёй першай сустрэчы.
Надзвычай спадабаўся балельшчыкам і журы конкурс “Сямейныя таленты”. Удзельнікі спявалі песні, паказвалі сцэнкі... Шмат станоўчых эмоцый выклікала выступленне Міхаіла Семянкевіча і Вольгі Арцем’евай, якія сумесна выканалі песню.
У конкурсе “Сітуацыя” маладыя пары знаходзілі выйсце з самых розных жыццёвых момантаў.
Конкурс “Кулінарныя шэдыўры” павінен быў выявіць самую лепшую гаспаданю. Аднак, як высветлілася, Лілія, Вольга, Анастасія і Людміла ўмеюць добра гатаваць. Іх стравы аказаліся не толькі прыгожа аформленымі, але і смачнымі.
Пакуль жанчыны гатавалі, мужчыны ў конкурсе “Памочнікі” дэманстравалі сваё ўменне спраўляцца з хатнімі абавязкамі.
Нягледзячы на тое, што “Я+Я= Маладая сям’я” – конкурс, прайграўшых у ім не аказалася. Кожная пара была ўдастоена ганаровага тытулу. Кампетэнтным журы, у склад якога, дарэчы, уваходзілі леташнія пераможцы конкурсу Сяргей і Кацярына Ігнатовічы, “Самай вясёлай сям’ёй” прызнаны Андрэй і Анастасія Бурсавы, “Самай арыгінальнай сям’ёй” – Яўген і Людміла Цацура, “Самай творчай сям’ёй” – Міхаіл Семянкевіч і Вольга Арцем’ева.
А вось “Супер сям’ёй” сталі Аляксандр і Лілія Свірэйкі.
Дыпломы і каштоўныя падарункі ўдзельнікам уручыла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Саланенка.
- Шлюбам мы пабраліся ў верасні мінулага года, - адзначыў Аляксандр Свірэйка. – Але здаецца, што разам ужо вельмі даўно, бо жывём у ладзе і згодзе. Атрымаць тытул “Супер сям’я” было прыемна, аднак лічым, што кожны саюз – лепшы па-свойму.
- А мы знаёмыя ўжо 12 гадоў, сем з якіх жывём у законным шлюбе, - паведаміла Вольга Арцем’ева. – Гадуем дачушку Ульяну. Наш дывіз: “Быць разам, і ўсё атрымаецца”.
(Іна Каралёнак, “Зара над Друццю”)

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00