Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
14 августа

Свята будаўнікоў

Напярэдадні Дня будаўніка ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства. На ім былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі перасоўчай механізаванай калоны № 241. У гэты святочны дзень у адрас віноўнікаў урачыстасці прагучала шмат цёплых і шчырых слоў удзячнасці за плённую і неацэнную працу ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Вароніна, выконваючага абавязкі старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Котава і старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Рыгора Барысёнка.
З нагоды свята лепшыя прадстаўнікі будаўнічай галіны атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Ганаровымі граматамі Магілёўскага аблвыканкама і абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм узнагароджаны дырэктар ПМК-241 Уладзімір Раманенка. Ганаровымі граматамі дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства “Магілёўаблсельбуд” адзначаны начальнік аддзела эканомікі Раіса Сцяпанава, машыніст бульдозера Віктар Шахаленка і цясляр Аляксандр Шупілаў. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне пасадавых абавязкаў Ганаровай граматы Міністэртва архітэктуры і будаўніцва Рэспублікі Беларусь удастоена начальнік вытворчага аддзела Надзея Максімава. Грамату абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК атрымаў начальнік вытворчага ўчастка Аляксандр Давыдаў. Раённы выканаўчы камітэт Ганаровымі граматамі адзначыў плённую працу намесніка дырэктара па будаўніцтве Уладзіміра Кацяшова і муляра Віталя Хітрыкава, граматамі – вядучага спецыяліста аддзела кадраў Лілію Лазоўскую, плітачніка-абліцоўшчыка Юрыя Скубілава і цесляроў Аляксандра Бірукова і Вадзіма Курачкіна.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00